Валерый МIЦКЕВIЧ: «Магчымасцi ўтойвання даходаў i маёмасцi з боку чыноўнiкаў павiнны быць мiнiмальн
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Парламенцкi дзённiк Учора адбылося чарговае пасяджэнне трэцяй сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi. Найбольшую ўвагу дэпутатаў i журналiстаў у гэты дзень прыцягнуў законапраект «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях дэкларавання даходаў i маёмасцi», якi разглядаўся ў першым чытаннi.Як адзначыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Валерый Мiцкевiч, дакумент уносiць змяненнi i дапаўненнi ў законы «Аб дэклараваннi фiзiчнымi асобамi даходаў, маёмасцi i крынiц грашовых сродкаў» i «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспублiцы Беларусь». Такiм чынам, па сваёй сутнасцi законапраект накiраваны «на павелiчэнне эфектыўнасцi дзейнасцi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый шляхам папярэджання i спынення з боку службовых асоб карупцыйных правапарушэнняў i правапарушэнняў, якiя ствараюць умовы для карупцыi». У сувязi з гэтым, адзначыў В. Мiцкевiч, прапаноўваецца змяненне дзеючага парадку дэкларавання даходаў i маёмасцi дзяржаўных служачых, а таксама пашырэнне кола асоб, якiя павiнны будуць прадстаўляць дэкларацыю. Нагадаем, што цяпер дэкларацыя аб даходах i маёмасцi прадстаўляецца пры паступленнi на дзяржаўную службу або пры назначэннi дзяржслужачага на iншую дзяржаўную пасаду. Згодна ж з прапаноўваемым законапраектам дадаткова ўводзiцца абавязковае штогадовае (да 1 сакавiка) дэклараванне даходаў i маёмасцi наступнымi асобамi: вышэйшымi службовымi асобамi i iншымi дзяржаўнымi служачымi; кiраўнiкамi дзяржаўных арганiзацый, у тым лiку тымi, што не з’яўляюцца дзяржаўнымi служачымi; кiраўнiкамi iншых арганiзацый, якiя ўключаны ў кадравы рэестр кiраўнiка дзяржавы; кiраўнiкамi недзяржаўных сельскагаспадарчых арганiзацый, з якiмi, у адпаведнасцi з заканадаўствам, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы абавязкова заключаюць кантракты; мужам (жонкай) i паўналетнiмi блiзкiмi роднымi (бацькамi, дзецьмi, усынавiцелямi, усыноўленымi (удачаронымi), роднымi братамi i сёстрамi, дзедам, бабкай, унукамi), якiя сумесна пражываюць i вядуць агульную гаспадарку з пералiчанымi раней асобамi. У выпадку непрадстаўлення дэкларацый, непрадстаўлення iх у вызначаныя тэрмiны, адмоў у прадстаўленнi iх блiзкiмi роднымi пералiчаныя службовыя асобы павiнны будуць пiсьмова паведамiць аб гэтым кiраўнiку адпаведнай арганiзацыi з указаннем прычын непрадстаўлення дэкларацый. У сваю чаргу кiраўнiк арганiзацыі, адзначыў В. Мiцкевiч, будзе надзелены правам звярнуцца ў адпаведны дзяржаўны орган з запытам аб патрабаваннi прадставiць дэкларацыi да пэўных асоб. Таксама можна патрабаваць дэкларацыю аб даходах i маёмасцi ад паўналетнiх блiзкiх родных, якiя не пражываюць з пералiчанымi асобамi. В. Мiцкевiч адзначыў, што асобы, якiя ўключаны ў кадравы рэестр кiраўнiка дзяржавы, iх муж (жонка) i блiзкiя родныя павiнны прадстаўляць штогадовыя дэкларацыi аб даходах i маёмасцi кiраўнiку Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi для даклада прэзiдэнту. Правядзеннем праверак дэкларацый будзе займацца Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекi. Як лiчыць дырэктар Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасцi, «устанаўленне такога парадку ўяўляецца лагiчным i апраўданым, бо размова iдзе аб асобах, якiя прызначаюцца на пасаду Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь або па ўзгадненню з iм». Iншыя ж асобы павiнны будуць прадстаўляць штогадовыя дэкларацыi аб маёмасцi i даходах кiраўнiку дзяржаўнага органа, якi прызначыў гэту асобу на пасаду (заключыў з iм кантракт). Устанаўленне парадку праверкi такiх дэкларацый, адзначаецца ў законапраекце, аднесена да ведання Савета Мiнiстраў. Аднак пры гэтым прэзiдэнту дадзена права ўстанаўлiваць i iншы парадак праверкi дэкларацый. За непрадстаўленне дэкларацыi або ўказанне ў ёй няпоўных цi недакладных звестак прадугледжваецца адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велiчынь, прыцягнення да дысцыплiнарнай адказнасцi, у тым лiку i з вызваленнем ад займаемай пасады. Пры гэтым, паводле законапраекта, адказнасць за парушэнне парадку прадстаўлення дэкларацыi аб даходах i маёмасцi блiзкiмi роднымi службовых асоб будуць несцi самi блiзкiя родныя. Падчас галасавання дэпутаты падтрымалi прыняцце законапраекта ў першым чытаннi, хоць i задавалi пытаннi выступоўцу. Як адзначыў падчас адказаў на iх В. Мiцкевiч, «наша задача — заканадаўча ўрэгуляваць праваадносiны такiм чынам, каб магчымасцi ўтойвання даходаў i маёмасцi былi мiнiмальнымi». Падобны падыход падтрымаў i намеснiк старшынi камiсii па бюджэту, фiнансах i падатковай палiтыцы нiжняй палаты беларускага парламента Васiль Хрол. Ён прывёў даныя мiжнароднага рэйтынгу карупцыi, згодна з якiмi яе ўзровень у Беларусi павялiчыўся. «Таму з карупцыяй нам трэба змагацца, — адзначыў ён. — А гэты законапраект дапамагае сумленным чыноўнiкам жыць сумленна, а краiне на мiжнароднай арэне выглядаць у станоўчым святле». Учора ж дэпутаты прынялi ў першым чытаннi законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях дэкларавання даходаў i маёмасцi», у другiм чытаннi — «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб зброi» i iнш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылося чарговае пасяджэнне трэцяй сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi. Найбольшую ўвагу дэпутатаў i журналiстаў у гэты дзе |
|