21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як палепшыць сiтуацыю з бяспекай дарожнага руху?

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Аб стане спраў у транспартнай галiне краiны расказаў учора журналiстам мiнiстр транспарту i камунiкацый Беларусi Мiхаiл БАРАВЫ.

Паводле яго слоў, у вераснi завяршылася ўкараненне сацыяльных стандартаў па транспартнаму абслугоўванню насельнiцтва. Пры гэтым мiнiстр звярнуў увагу на тое, што зараз вядзецца работа па абнаўленню аўтобуснага парку. Сёлета ў цэлым па краiне яго плануецца абнавiць не менш чым на 10 працэнтаў.

Налета ж у рэспублiцы мяркуецца пачаць укараненне сiстэмы электроннага суправаджэння аўтобусаў. «Нацыянальная акадэмiя навук гатова ўзяцца за вырашэнне гэтага пытання. I калi аўтобус будзе хадзiць па маршруту, мы зможам пабачыць, як ён рухаецца, як ён праходзiць кантрольныя пункты...»

Гаворачы пра дарожнае будаўнiцтва, Мiхаiл Баравы адзначыў, што сёлета будуць цалкам завершаны работы па асвятленню Мiнскай кальцавой дарогi. Там жа будуць «дадаткова ўладкаваны пешаходныя пераходы ў тых месцах, дзе назiраецца масавы рух людзей». Таксама сёлета завяршаюцца работы па ўладкаванню дарог у радыусе 50 кiламетраў вакол сталiцы. У гэтай зоне асноўныя трасы ў накiрунку абласных цэнтраў «будуць мець шумаахоўныя экраны, чатыры цi шэсць палос, яны будуць абсталяваны наземнымi альбо падземнымi пешаходнымi пераходамi».

Што датычыцца сельскай мясцовасцi, то сёлета вялiся i вядуцца работы па будаўнiцтву i рамонту пад’язных дарог да 164 аграгарадкоў. «Таксама перад намi стаiць задача прывесцi ў парадак пад’езды да малочнатаварных фермаў, машынных двароў».

У блiжэйшы час, паводле слоў Мiхаiла Баравога, плануецца значную ўвагу ўдзялiць рамонту i рэканструкцыi беларускiх участкаў транспартных калiдораў Вiльнюс—Мiнск i Кiеў—Мiнск. Пры гэтым беларускi бок вядзе перамовы з Еўрапейскiм саюзам аб дапамозе ў гэтай рабоце, у тым лiку i фiнансавай. «Транспартныя калiдоры — гэта вельмi важнае звяно ў сiстэме транзiту праз нашу дзяржаву. А транзiт — гэта выгадная справа для любой дзяржавы...».

Гаворачы пра сiтуацыю з бяспекай руху на дарогах краiны, Мiхаiл Баравы падкрэслiў, што яна вымушае жадаць лепшага. Адзiн з галоўных фактараў, якi ўплывае на сiтуацыю, — нявопытнасць вадзiцеляў. Каб крыху палепшыць стан спраў, у блiжэйшы час плануецца змянiць сiстэму iх падрыхтоўкi. «Прыкладна на 20 працэнтаў будзе павялiчана практычная частка навучання». Дарэчы, за год у краiне каля 120 тыс. чалавек праходзяць падрыхтоўку альбо перападрыхтоўку на вадзiцеляў.

Таксама зараз востра стаiць праблема выканання пешаходамi i вадзiцелямi патрабаванняў Правiлаў дарожнага руху. «Нават калi вадзiцель з’яўляецца прафесiяналам, яму абавязкова нехта тую цi iншую частку машыны памне...» Акрамя таго, як сказаў мiнiстр, выклiкае занепакоенасць тэхнiчны стан аўтамабiляў. «Кожны трэцi транспартны сродак не праходзiць тэхагляд з першага разу па такiх параметрах, як тармазная сiстэма i рулявое кiраванне».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб стане спраў у транспартнай галiне краiны расказаў учора журналiстам мiнiстр транспарту i камунiкацый Беларусi Мiхаiл БАРАВЫ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика