21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэпутаты вывучалi ахову гранiцы

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь планавыя заняткi правялi ў Брэсце. Яны вывучалi структуру i аператыўна-службовую дзейнасць пагранвойскаў краiны. У Палаце прадстаўнiкоў рыхтуюцца змяненнi i дапаўненнi ў Закон аб Дзяржаўнай гранiцы.

У Брэст прыехала амаль 90 дэпутатаў на чале са старшынёй Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiрам Канаплёвым. Асноўны даклад зрабiў старшыня Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў РБ генерал-лейтэнант Аляксандр Паўлоўскi. Яскравым сведчаннем няпростых пагранiчных будняў прагучалi, напрыклад, такiя лiчбы з даклада: «Сёння (25 кастрычнiка. — С. Я.) на гранiцы затрымана пяць парушальнiкаў: двое грамадзян Польшчы хацелi незаконным чынам перасячы беларуска-польскую мяжу, i трое грамадзян Грузii парушылi закон на лiтоўскiм напрамку». Таму i заступаюць на ахову дзяржаўных iнтарэсаў уздоўж гранiц 1600 нарадаў ваеннаслужачых кожныя суткi. Падчас абмеркавання даклада гаварылася пра адкрыццё i дзейнасць спрошчаных пагранiчных пераходаў для насельнiцтва памежных зон. Кiраўнiк пагранiчнага ведамства расказаў дэпутатам, што на гэты конт дасягнута станоўчая дамоўленасць з Бруселем. Як вядома, заканадаўства Еўрасаюза не дазваляла мець Польшчы i краiнам Балтыi такiя формы перасячэння мяжы. Але паступова пазiцыя еўрапейскiх краiн мяняецца. Зайшла гаворка i пра эфектыўнае выкарыстанне Аўгустоўскага канала. Аляксандр Паўлоўскi далажыў дэпутатам, што сiстэма аховы гранiц ужо перабудавана з тым, каб прымаць як мага большую колькасць турыстаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь планавыя заняткi правялi ў Брэсце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика