Увага – астэапароз!
Што такое астэапароз i наколькi ён распаўсюджаны? Астэапарозам называюць разрэджанне касцявой тканкi шкiлета, калi косцi становяцца крохкiмi, змяншаецца iх трываласць. Па звестках сусветнай статыстыкi, гэтая хвароба пагражае кожнай другой жанчыне i кожнаму трэцяму мужчыну ва ўзросце старэй за 50 гадоў. Вядома, што касцявая маса ў чалавека дасягае свайго максiмуму да 25—30-гадовага ўзросту. Пасля 40 гадоў яна змяншаецца з хуткасцю прыкладна 1 працэнт у год у мужчын i да 4 працэнтаў у год у жанчын — гэта натуральны працэс.
Каму ж пагражае развiццё астэапарозу? Жанчынам старэй за 50 гадоў: людзям, чые сваякi пакутавалi ад астэапарозу i мелi пераломы пазванкоў, шыйкi бядра, перадплечча; жанчынам пасля аперацыi па выдаленню яечнiкаў, маткi, альбо з парушэннямi менструальнага цыкла (аменарэя, ранняя менапаўза). Апроч таго, на ўзнiкненне i развiццё астэапарозу ўплывае маларухомы лад жыцця, доўгатэрмiновы прыём лекаў (найперш глюкакартыкастэроiдных гармонаў), а таксама рэўматычныя захворваннi (рэўматоiдны артрыт, сiстэмная чырвоная ваўчанка, хвароба Бехцерава), эндакрынныя (сiндром Iцэнкi—Кушынга, гiперпаратырэоз, гiпертырэоз), захворваннi страўнiкава-кiшачнага тракта з парушэннем усмоктвання, нырак (хранiчная ныркавая недастатковасць). Чаму ж жанчыны маюць большую схiльнасць да развiцця астэапарозу? Уся справа ў гармонах. Пасля наступлення менапаўзы ўзнiкае недахват жаночых палавых гармонаў — эстрагенаў, што прыводзiць да знiжэння сакрэцыi гармону, якi рэгулюе абмен кальцыю (кальцытанiн), павышэння адчувальнасцi касцей да дзеяння гармону парашчытападобнай залозы (выводзiць кальцый з касцей, перастае падаўляць клеткi, якiя разбураюць касцявую тканку, — асетакласты). Аднак, нягледзячы на тое, што дэфiцыт эстрагенаў у менапаўзе маюць усе жанчыны, астэапароз развiваецца толькi ў трэцi з iх. Адсюль вынiкае, што iснуюць i iншыя фактары, якiя ўплываюць на ўзнiкненне i развiццё захворвання. У мужчын распаўсюджанасць астэапарозу ў 3 разы меншая, чым у жанчын. Праявы астэапарозу разнастайныя: боль у паяснiчнай вобласцi, крыжы альбо ў тазасцегнавых суставах, адчуванне цяжару памiж лапатак, агульная мышачная млявасць i парушэнне хады, боль i дэфармацыя галёнкаступнёвых суставаў, з’яўленне прыпухласцi i болi ў ступнях. Хвароба часта працякае марудна, але прагрэсiруе. Дыягностыка астэапарозу ўключае вывучэнне анамнезу, вызначэнне вагi цела i росту, лабараторныя даследаваннi (вызначэнне ўзроўню кальцыю, фосфару, шчолачнай фосфатазы ў крывi), вызначэнне касцявой масы з дапамогай дэнсiтаметрыi. Прафiлактыка i лячэнне астэапарозу ўключае: 1. Ужыванне дастатковай колькасцi кальцыю i вiтамiну D на працягу ўсяго жыцця, пачынаючы з дзяцiнства i да глыбокай старасцi. 2. Дыета, багатая кальцыем: — малако, малочныя прадукты (сыр, тварог i г.д.); — зялёная гароднiна (пятрушка, лiставая салата, цыбуля); — бабовыя, арэхi, рыба, цытрусавыя. 3. Прымяненне лекавых прэпаратаў, якiя: — падаўляюць рэзорбцыю касцявой тканкi (эстрагены, кальцытанiн, бiсфасфанаты); — стымулююць утварэнне касцявой тканкi (вытворныя фтору, анабалiчныя стэроiды, паратырэоiдны гармон); — паляпшаюць «якасць» касцявой тканкi (бiсфасфанаты, кальцытанiн, метабалiты вiтамiну D); — забяспечваюць станоўчы кальцыевы баланс (кальцый, вiтамiн D, актыўныя метабалiты вiтамiну D, тыязiды). Выберы свой «Кальцэмiн» Калi вы выявiлi ў сябе фактары рызыкi астэапарозу, альбо вы доўгi час прымаеце картыкастэроiды, альбо знаходзiцеся на 20-м тыднi цяжарнасцi, а таксама калi ваша дзiця iнтэнсiўна расце, тады вам неабходны «Кальцэмiн» з серыi «Здаровае жыццё» кампанii «Sagmel, Inc., USA». «Кальцэмiн» змяшчае дзве солi — цытрат кальцыю i карбанат кальцыю, што забяспечвае i адэкватную колькасць iанiзаванага кальцыю i добрую бiядаступнасць прэпарата. За кошт цытрату кальцыю знiжаецца рызыка развiцця мочакаменнай хваробы пры доўгатэрмiновым прыёме, што важна пры прафiлактыцы астэапарозу. Вiтамiн D3, якi ўваходзiць у састаў прэпарата, паляпшае усмоктванне кальцыю ў кiшэчнiку. У састаў прэпарата ўваходзяць i мiкраэлементы (бор, медзь, марганец i цынк), якiя адыгрываюць немалаважную ролю ва ўтварэннi касцей i прафiлактыцы астэапарозу. Цынк забяспечвае актыўнасць больш чым 200 ферментаў, у тым лiку i шчолачнай фасфатазы; медзь удзельнiчае ў сiнтэзе калагену i эластыну, перашкаджае дэмiнералiзацыi касцей; марганец нармалiзуе сiнтэз глiказамiнглiканаў, неабходных для фармiравання касцявой i храшчавай тканак; бор рэгулюе актыўнасць паратырэоiднага гармону, адказнага за абмен кальцыю, магнiю i фосфару. «Кальцэмiн» таксама неабходны для прафiлактыкi i лячэння астэапарозу, астэахандрозу i iншых захворванняў апорна-рухальнага апарата; для ўмацавання зубоў пры хваробах парадонта; для карэкцыi парушэнняў кальцыевага абмену ў людзей пажылога ўзросту, асаблiва пасля клiмаксу; для ўзнаўлення дэфiцыту i нармалiзацыi засваення кальцыю пры цяжарнасцi, кармленнi грудзьмi; у перыяд актыўнага росту дзяцей i падлеткаў; у комплексным лячэннi радыяцыйных паражэнняў; як прэпарат суправаджэння пры доўгатэрмiновым прыёме гарманальных сродкаў. Рэжым прыёму вельмi просты. Дарослым i дзецям старэй за 12 гадоў прызначаюць адну таблетку два разы на дзень, дзецям ад 5 да 12 гадоў — адну таблетку ў суткi. Калi ж пасля кансультацыi спецыялiста i правядзення касцявой дэнсiметрыi вам пастаўлены дыягназ «астэапароз», альбо вы праходзiце курс лячэння траўматычнага пералому — вам дапаможа «ўзмоцнены» «Кальцэмiн Адванс» з серыi «Здаровае жыццё» кампанii «Sagmel, Inc., USA». У iм больш кальцыю — 500 мг (у выглядзе кальцыю цытрату i кальцыю карбанату), вiтамiну D3 (200 МЕ) i мiкраэлементаў. «Кальцэмiн Адванс» прымяняецца для комплекснага лячэння астэапарозу рознага генезу; у тэрапii захворванняў апорна-рухальнага апарата; для прафiлактыкi i лячэння астэахандрозу i астэаартрозу; для ўзнаўлення дэфiцыту кальцыю i мiкраэлементаў у дзяцей пасля 12 гадоў i дарослых. «Кальцэмiн Адванс» у перыяд iнтэнсiўнага росту дзяцей i падлеткаў ад 12 гадоў прызначаюць па 1 таблетцы 1 раз у дзень. Для дарослых пры лячэннi астэапарозу, траўматычных пераломах — па 1-2 таблеткi 2 разы ў суткi. Пры доўгатэрмiновым прыёме «Кальцэмiну» альбо «Кальцэмiну Адванс» доза па ўзгадненню з урачом можа быць зменшана. Штодзённы прыём «Кальцэмiну» альбо «Кальцэмiну Адванс» — аптымальны шлях для развiцця, умацавання i рэгенерацыi касцявой сiстэмы! Перад прымяненнем гэтых лекаў, калi ласка, уважлiва прачытайце iнструкцыю i пракансультуйцеся са сваiм лечачым урачом. Рэгiстрацыйныя пасведчаннi: Кальцэмiн №30 МЗ РБ ЛС №3228/98103 да 27.06.2008 г. Кальцэмiн №60 МЗ РБ ЛС №5905/02 да 28.11.2007 г. Кальцэмiн Адванс №30 i №60 МЗ РБ ЛС №5903/02 да 28.11.2007 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што такое астэапароз i наколькi ён распаўсюджаны? Астэапарозам называюць разрэджанне касцявой тканкi шкiлета, калi косцi становяцца крохкiмi, змяншаец |
|