21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каму — прышчэпку, а каму — таблетку

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Штогод з надыходам халадоў людзей адольвае такая напасць, як паветрана-вiрусныя iнфекцыi. I найбольш сур’ёзная з iх — грып. 15 працэнтаў усяго насельнiцтва планеты, цi каля 500 мiльёнаў чалавек, становяцца ў сярэднiм ахвярамi звычайнай эпiдэмii.

Грып з яго традыцыйным цячэннем — лiхаманкай, ламотай ва ўсiм целе, вельмi дрэнным самаадчуваннем, за 5—7 дзён лiтаральна вымотвае чалавека. Аднак каварства захворвання яшчэ i ў iншым — у цяжкiх паслягрыпозных ускладненнях. Ён можа выклiкаць паражэнне дыхальных органаў (бранхiт i запаленне лёгкiх), сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, мочавыдзяляльнай сiстэмы (пiеланефрыт), мозга (менiнгiт). Самае цяжкае спецыфiчнае ўскладненне грыпу — двухбаковае крупознае запаленне лёгкiх, якое можа стаць смяротным для хворага.

За час сезоннай эпiдэмii грыпу можа перахварэць ад 40 да 50 працэнтаў насельнiцтва. А гэта фактар, якi наносiць iстотную эканамiчную шкоду. Спецыялiсты расiйскага цэнтральнага навукова-даследчага iнстытута эпiдэмiялогii падлiчылi, што толькi адзiн выпадак грыпу абыходзiцца дзяржаве ў 132 долары (сюды ўваходзiць аплата бальнiчнага лiста, выклiкi ўрача хуткай дапамогi, расходы медыкаментаў, недавырабленая непрацаздольным чалавекам прадукцыя). Выпадак вострага рэспiраторнага захворвання наносiць эканамiчную шкоду ў памеры 107 долараў. Таму цалкам вiдавочнай павiнна быць зацiкаўленасць дзяржавы ў вакцынапрафiлактыцы гэтых хвароб. I хоць наяўнасць мноства варыянтаў вiрусаў грыпу не дае магчымасцi прыдумаць унiкальную вакцыну на кожны выпадак, усё ж прышчэпка знiжае рызыку захворвання прыблiзна на 85 працэнтаў. I нават калi чалавек i захварэе, у яго будзе «лёгкi» грып i ён зможа стаць на ногi ўжо на 3—4-ы дзень. Галоўная перавага вакцынацыi ў тым, што яна практычна на сто працэнтаў прадухiляе развiццё цяжкiх ускладненняў грыпу.

Як паведамiў намеснiк мiнiстра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублiкi Беларусь Мiхаiл Рымжа, айчынная медыцына сёння не адчувае нiякiх праблем з дзяржаўным фiнансаваннем вакцынапрафiлактыкi. Сёлета толькi на закупку вакцын супраць грыпу зрасходавана 1 мiльён 241 тысяча 228 долараў, гэта 24 працэнты ад усiх сродкаў, выдзеленых на iмунапрафiлактыку.

У нашай рэспублiцы вакцынацыя супраць грыпу пачалася 10 кастрычнiка. Аднак прышчэпкi робяцца не ўсiм пагалоўна, а толькi групам рызыкi. У прышчэпцы маюць абавязковую патрэбу маленькiя дзецi, якiя яшчэ нi разу не хварэлi на грып i не маюць iмунiтэту да яго; дзецi з прыроджанымi парокамi развiцця кшталту парока сэрца, схiльнасцю да сутаргаў — iм нельга падвяргаць свой арганiзм такому сур’ёзнаму выпрабаванню, як грып; дзецi i дарослыя, якiя часта i доўга хварэюць; людзi ва ўзросце з аслабленай iмуннай сiстэмай, якiя маюць цэлы шэраг хранiчных хвароб. Аднак пры жаданнi прышчапiцца можа кожны. Варта памятаць, што прышчэпка робiцца не пазней чым за два тыднi да пачатку эпiдэмiчнага пад’ёму захворвання. У прынцыпе сучасныя вакцыны можна ўводзiць i ў разгар эпiдэмii, але на працягу наступных 14 дзён, пакуль не выпрацуецца iмунiтэт, прыйдзецца засцерагацца ад грыпу iншымi спосабамi. Па эфектыўнасцi на другiм месцы пасля вакцыны стаяць процiвiрусныя прэпараты. Напрыклад, рэмантадзiн i амантадзiн, прымаць якiя трэба кожны дзень з пачатку эпiдэмii.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод з надыходам халадоў людзей адольвае такая напасць, як паветрана-вiрусныя iнфекцыi. I найбольш сур’ёзная з iх — грып
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика