Па вопратцы сустракаюць...
Уладзя ТАЦЦЯНЧЫК
ФАКТ «Нацыянальны касцюм у сучаснай сацыякультурнай прасторы» — так называецца «круглы стол», якi прайшоў у рамках аднайменнага Мiжнароднага навукова-практычнага семiнара ў Беларускiм дзяржаўным iнстытуце праблем культуры.Нацыянальны касцюм без перабольшання можна назваць адлюстраваннем эстэтычнага iдэалу, ментальнасцi народа. I хаця змены ў сучасным адзеннi дыктуюцца перш за ўсё ўзроўнем развiцця цывiлiзацыi i тэхналогiй, тым не менш, ва ўмовах глабалiзацыi, утварэння iнтэркультурнай прасторы надзвычай актуалiзуецца праблема захавання i фармiравання культурных традыцый мiнулага i будучага. Адметна, што падчас работы «круглага стала» нацыянальны касцюм разглядаўся з пазiцый даследчыцкiх iнтарэсаў самых розных навук: культуралогii, гiсторыi, археалогii, мастацтвазнаўства, сацыялогii, iншых. Удзел у размове ўзялі супрацоўнiкi этнаграфiчных i краязнаўчых музеяў, дамоў народнай творчасцi i цэнтраў рамёстваў, мастакi па касцюму, кiраўнiкi фальклорных калектываў, навукоўцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Нацыянальны касцюм у сучаснай сацыякультурнай прасторы» — так называецца «круглы стол», якi прайшоў у рамках аднайменнага Мiжнароднага навукова-практ |
|