Сейм Лiтвы прыняў пастанову аб аднаўленнi ў Вiльнюсе беларускага музея iмя Iвана Луцкевiча
Марат ГАРАВЫ, БелаПАН
7 кастрычнiка камiтэт па адукацыi, навуцы i культуры Сейма Лiтвы прыняў пастанову аб аднаўленнi ў Вiльнюсе дзейнасцi Беларускага музея iмя iвана Луцкевiча. Пра гэта паведамiў БелаПАН удзельнiк пасяджэння камiтэта — старшыня грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны» Алег Трусаў.
«Доўгi час лiтоўскiя ўлады казалi пра немагчымасць рэалiзацыi гэтай iдэi. На III з’ездзе беларусаў Балтыi ў лiпенi пытанне аб аднаўленнi дзейнасцi музея было зноў пастаўлена, i прадстаўнiкi 12 краiн звярнулiся з гэтай прапановай да ўрада i дэпутатаў парламента Лiтвы. Чакаецца, што ў перыяд свайго станаўлення музей будзе насiць статус фiлiяла аднаго з вядомых дзяржаўных музеяў Лiтвы, але размяшчацца будзе ў тым жа будынку ў Вiльнюсе, дзе ён быў раней (будынак былога базыльянскага кляштара — БелаПАН)», — адзначыў А.Трусаў. Старшыня ТБМ перакананы, што грамадскасць i Мiнiстэрства культуры Беларусь акажуць садзейнiчанне ў аднаўленнi музея.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 кастрычнiка камiтэт па адукацыi, навуцы i культуры Сейма Лiтвы прыняў пастанову аб аднаўленнi ў Вiльнюсе дзейнасцi Беларускага музея iмя iвана Луцке |
|