Гранды еўрафутбола пачалi «разборкi»
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
ФУТБОЛ. ЛIГА ЧЭМПIЁНАЎ У Еўропе закончыўся першы тур другога квалiфiкацыйнага раунда розыгрышу Лiгi чэмпiёнаў. Найбольш ураджайным на галы i нечаканым па вынiку стала гульня ў англiйскiм Ньюкасле, дзе мясцовы клуб з аднайменнай назвай з разгромным лiкам прайграў iтальянскаму «Лацыо» — 1:4. Праўда, брытанскiя балельшчыкi могуць лiчыць, што яны паквiталiся з прадстаўнiкамi «Скуадра Адзуры» за гэтае паражэнне дзякуючы выязному выйгрышу лонданскага «Арсенала» ў Рыме ў каманды «Рома» з лiкам 3:1. Дарэчы, хет-трык у гасцей зрабiў форвард зборнай Францыi Цьеры Анры.Вынiкi ўсiх матчаў, якiя прайшлi напярэдаднi: Група «А». «Леверкузен»(Германiя) — «Барселона»(Iспанiя) — 1:2, «Ньюкасл»(Англiя) — «Iнтэр»(Iталiя) — 1:4. Група «В». «Рома»(Iталiя) — «Арсенал»(Англiя) — 1:3, «Валенсiя»(Iспанiя) — «Аякс»(Галандыя) — 1:1. Група «С». «Лакаматыў»(Расiя) — «Барусiя»(Германiя) — 1:2, «Мiлан»(Iталiя) — «Рэал»(Iспанiя) — 1:0. Група «D». «Базель»(Швейцарыя) — «Манчэстэр юнайтэд»(Англiя) — 1:3, «Дэпартыва»(Iспанiя) — «Ювентус»(Iталiя) — 2:2.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Еўропе закончыўся першы тур другога квалiфiкацыйнага раунда розыгрышу Лiгi чэмпiёнаў
|
|