Аб парадку прымянення часткi трэцяй артыкула 13 Выбарчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь пры падрыхтоўцПастанова Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў 25 лiстапада 2002 г. № 23 Аб парадку прымянення часткi трэцяй артыкула 13 Выбарчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь пры падрыхтоўцы i правядзеннi выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь дваццаць чацвёртага склiкання На падставе часткi трэцяй артыкула 13 Выбарчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь Цэнтральная камiсiя Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў (далей — Цэнтральная камiсiя) пастанаўляе: Устанавiць, што: 1. Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, члены Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, давераныя асобы кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў маюць права ажыццяўляць назiранне на пасяджэннях выбарчых камiсiй па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў i на ўчастках для галасавання без папярэдняга паведамлення. Названыя асобы прад’яўляюць выбарчым камiсiям дакумент, якi сведчыць iх статус. 2. Палiтычная партыя, iншае грамадскае аб’яднанне, працоўны калектыў прадпрыемства, установы, арганiзацыi або калектывы iх структурных падраздзяленняў з лiку сваiх членаў, а таксама група выбаршчыкаў могуць накiраваць на пасяджэнне адпаведнай выбарчай камiсii, на ўчастак для галасавання аднаго наглядальнiка, а з папярэдняй згоды камiсii — i больш. 3. Рэспублiканскiя кiруючыя органы палiтычных партый, iншых грамадскiх аб’яднанняў маюць права накiроўваць наглядальнiкаў на пасяджэннi Цэнтральнай камiсii. 4. Тэрытарыяльныя кiруючыя органы палiтычных партый, iншых грамадскiх аб’яднанняў маюць права накiроўваць наглядальнiкаў на пасяджэннi адпаведных тэрытарыяльных, акруговых i ўчастковых выбарчых камiсiй, на ўчасткi для галасавання: кiруючыя органы абласных арганiзацыйных структур — у абласную, акруговыя i ўчастковыя выбарчыя камiсii, на ўчасткi для галасавання, размешчаныя на тэрыторыi вобласцi; кiруючыя органы мiжабласных арганiзацыйных структур — ва ўчастковыя выбарчыя камiсii, на ўчасткi для галасавання, размешчаныя на тэрыторыi таго раёна, горада, у якiм ёсць юрыдычны адрас арганiзацыйнай структуры; кiруючыя органы Мiнскiх гарадскiх арганiзацыйных структур — у Мiнскую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камiсiю, у тэрытарыяльныя выбарчыя камiсii, якiя ажыццяўляюць у раёнах горада Мiнска паўнамоцтвы акруговых выбарчых камiсiй па выбарах у Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў, ва ўчастковыя выбарчыя камiсii, на ўчасткi для галасавання, размешчаныя на тэрыторыi горада Мiнска; кiруючыя органы раённых, гарадскiх (у гарадах абласнога падпарадкавання) арганiзацыйных структур — у раённыя, гарадскiя, пасялковыя, сельскiя тэрытарыяльныя i ўчастковыя выбарчыя камiсii, на ўчасткi для галасавання, размешчаныя адпаведна на тэрыторыi раёна, горада; кiруючыя органы мiжраённых арганiзацыйных структур — ва ўчастковыя выбарчыя камiсii, на ўчасткi для галасавання, размешчаныя на тэрыторыi таго раёна, у якiм ёсць юрыдычны адрас арганiзацыйнай структуры; кiруючыя органы раённых у горадзе арганiзацыйных структур — ва ўчастковыя выбарчыя камiсii, на ўчасткi для галасавання, размешчаныя на тэрыторыi раёна ў горадзе; пярвiчныя арганiзацыi, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi горада раённага падпарадкавання, пасёлка, сельсавета, участка для галасавання, — у адпаведную гарадскую (горада раённага падпарадкавання), пасялковую, сельскую тэрытарыяльную i ўчастковую выбарчую камiсiю, а таксама на ўчастак для галасавання. 5. Працоўныя калектывы прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый або калектывы iх структурных падраздзяленняў, размешчаныя на тэрыторыi вобласцi, раёна, горада, раёна ў горадзе, маюць права накiроўваць наглядальнiкаў на пасяджэннi адпаведных тэрытарыяльных, акруговых i ўчастковых выбарчых камiсiй, а таксама на ўчасткi для галасавання. 6. Рашэнне аб накiраваннi палiтычнай партыяй, iншым грамадскiм аб’яднаннем, працоўным калектывам прадпрыемства, установы, арганiзацыi або iх структурным падраздзяленнем наглядальнiкаў на пасяджэнне выбарчай камiсii, на ўчастак для галасавання прымае адпаведна кiруючы орган або сход пярвiчнай арганiзацыi палiтычнай партыi, iншага грамадскага аб’яднання, сход (канферэнцыя) працоўнага калектыву або сход структурнага падраздзялення прадпрыемства, установы, арганiзацыi. Дакументам аб накiраваннi наглядальнiка ад палiтычнай партыi, iншага грамадскага аб’яднання, працоўнага калектыву прадпрыемства, установы, арганiзацыi, iх структурнага падраздзялення з’яўляецца пратакол або выпiска з пратакола пасяджэння кiруючага органа палiтычнай партыi, iншага грамадскага аб’яднання, сходу iх пярвiчнай арганiзацыi, сходу (канферэнцыi) працоўнага калектыву, структурнага падраздзялення. У пратаколе або выпiсцы з пратакола ўказваецца назва, адрас i нумар тэлефона кiруючага органа палiтычнай партыi, iншага грамадскага аб’яднання, прадпрыемства, установы, арганiзацыi, дата прыняцця рашэння, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку наглядальнiка, указанне аб тым, што ён з’яўляецца членам палiтычнай партыi, якая накiравала яго, iншага грамадскага аб’яднання, працоўнага калектыву прадпрыемства, установы, арганiзацыi, месца жыхарства наглядальнiка, назва камiсii або нумар участка для галасавання, куды ён накiроўваецца. 7. Група выбаршчыкаў шляхам падачы заявы можа накiраваць наглядальнiка, якi пражывае на тэрыторыi вобласцi, выбарчай акругi, раёна, горада, раёна ў горадзе, участка для галасавання, на пасяджэнне адпаведнай тэрытарыяльнай, акруговай або ўчастковай выбарчай камiсii, на ўчастак для галасавання. Пры накiраваннi наглядальнiка на пасяджэнне абласной, Мiнскай гарадской, раённай, гарадской (горада абласнога падпарадкавання) тэрытарыяльнай выбарчай камiсii, акруговай выбарчай камiсii, тэрытарыяльнай выбарчай камiсii, якая ажыццяўляе ў раёне горада Мiнска паўнамоцтвы акруговых выбарчых камiсiй па выбарах у Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў, заява павiнна быць падпiсана не менш чым 30 выбаршчыкамi, якiя пражываюць адпаведна на тэрыторыi вобласцi, горада Мiнска, раёна, горада, выбарчай акругi, раёна ў горадзе. Пры накiраваннi наглядальнiка на пасяджэнне гарадской (горада раённага падпарадкавання), пасялковай, сельскай тэрытарыяльнай i ўчастковай выбарчай камiсii, а таксама на ўчастак для галасавання заява павiнна быць падпiсана не менш чым 10 выбаршчыкамi, якiя пражываюць адпаведна на тэрыторыi горада, пасёлка, сельсавета, участка для галасавання. Дакументам аб накiраваннi наглядальнiка з’яўляецца заява групы выбаршчыкаў, у якой указваюцца прозвiшча, iмя, iмя па бацьку наглядальнiка, яго месца жыхарства, назва камiсii або нумар участка для галасавання, куды ён накiроўваецца, а таксама прозвiшча, iмя, iмя па бацьку i месца жыхарства кожнага выбаршчыка, якi падпiсаў заяву. 8. Дакумент аб накiраваннi наглядальнiка сапраўдны пры прад’яўленнi наглядальнiкам пашпарта або пасведчання асобы, якое замяняе яго. 9. Дакумент аб накiраваннi наглядальнiка на пасяджэнне выбарчай камiсii, на ўчастак для галасавання прадстаўляецца ў адпаведную выбарчую камiсiю, на ўчастак для галасавання не пазней дня, якi папярэднiчае дню пасяджэння, дню галасавання. Наглядальнiкi, накiраваныя на пасяджэннi выбарчых камiсiй, на ўчасткi для галасавання, акрэдытуюцца пры адпаведных выбарчых камiсiях шляхам унясення запiсу ў журнале рэгiстрацыi дакументаў аб накiраваннi наглядальнiкаў. Наглядальнiк, накiраваны на пасяджэнне ўчастковай выбарчай камiсii, мае права ажыццяўляць назiранне на адпаведным участку для галасавання. 10. Пры ажыццяўленнi назiрання на ўчастках для галасавання, утвораных у бальнiцах i iншых стацыянарных лячэбна-прафiлактычных установах, наглядальнiкi павiнны выконваць устаноўленыя ў названых установах правiлы. 11. Паўнамоцтвы наглядальнiка ва ўчастковай выбарчай камiсii i на ўчастку для галасавання спыняюцца пасля падвядзення вынiкаў падлiку галасоў на ўчастку, а ў астатнiх выбарчых камiсiях — пасля ўстанаўлення вынiкаў выбараў. 12. Прадстаўнiкi сродкаў масавай iнфармацыi пры асвятленнi падрыхтоўкi i правядзення выбараў маюць права прысутнiчаць на пасяджэннях выбарчых камiсiй, у памяшканнях для галасавання пры прад’яўленнi дакумента, якi сведчыць iх статус. Старшыня камiсii Л. ЯРМОШЫНА. Сакратар камiсii М. ЛАЗАВIК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб парадку прымянення часткi трэцяй артыкула 13 Выбарчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь пры падрыхтоўц Пастанова Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў
|
|