Наваполацкi завод бялкова-вiтамiнных канцэнтратаў атрымае iнвестыцыйную падтрымку ў 2003 годзе
Вольга СIДАРОВIЧ, БЕЛТА
Наваполацкi завод бялкова-вiтамiнных канцэнтратаў атрымае iнвестыцыйную падтрымку ў 2003 годзе. Аб гэтым заявiў 5 снежня ў ходзе наведвання прадпрыемства Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Генадзь Навiцкi.
Свой рабочы дзень у Наваполацку кiраўнiк урада пачаў з азнаямлення з сiтуацыяй на гэтым заводзе, якi абяцае стаць флагманам мiкрабiялагiчнай прамысловасцi рэспублiкi. Iнвестыцыйны праект вартасцю больш за мiльярд рублёў, фiнансаванне па якiм пачнецца ўжо з першага студзеня новага года, на думку прэм’ер-мiнiстра, дасць магчымасць забяспечыць вывад завода на планавы рэжым. Другiм прадпрыемствам, якое наведаў 5 снежня Генадзь Навiцкi, стаў «Палiмiр». Прэм’ер-мiнiстр выслухаў даклад яго дырэктара Аляксандра Бароўскага аб становiшчы спраў у больш чым шасцiтысячным калектыве. Затым прэм’ер агледзеў асноўныя вытворчасцi прадпрыемства — буйнейшага экспарцёра, пастаўшчыка беларускага полiэтылену i хiмiчных валокнаў на сусветныя рынкi. А завершыць кiраўнiк урада сваё знаёмства з прамысловым комплексам Наваполацка наведваннем «Нафтана».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наваполацкi завод бялкова-вiтамiнных канцэнтратаў атрымае iнвестыцыйную падтрымку ў 2003 годзе. Аб гэтым заявiў 5 снежня ў ходзе наведвання прадпрыемс |
|