Канцэпцыю развiцця Саюзнай дзяржавы разгледзяць у Маскве
Леанiд ЛАХМАНЕНКА
На пачатку наступнага тыдня ў Маскве адбудзецца пасяджэнне Саўмiна Саюзнай дзяржавы. Як паведамляе прэс-служба Мiнэканомiкi Беларусi, на iм будзе разгледжана Канцэпцыя сацыяльнага развiцця Саюзнай дзяржавы да 2005 года.
Адпаведныя матэрыялы прадставяць мiнiстр эканамiчнага развiцця i гандлю РФ i мiнiстр эканомiкi Беларусi. Канцэпцыя ўяўляе сабой сiстэму ўзаемаўзгодненых поглядаў на агульныя мэты i прыярытэты сацыяльнага развiцця ва ўмовах паглыблення мiждзяржаўных адносiнаў. У дакуменце таксама змяшчаюцца звесткi аб шляхах, мерапрыемствах, механiзмах i этапах iх практычнага ўвасаблення. У Канцэпцыi вызначаны прыярытэты ў развiццi розных накiрункаў сацыяльнай палiтыкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку наступнага тыдня ў Маскве адбудзецца пасяджэнне Саўмiна Саюзнай дзяржавы. Як паведамляе прэс-служба Мiнэканомiкi Беларусi, на iм будзе разг
|
|