21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«На раёне павiнны есцi i хлеб «раённы»...

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«ГАРАЧЫ» ТЭЛЕФОН «ЗВЯЗДЫ» 268-27-41

Сённяшнi выпуск «гарачай лiнii» па даўняй традыцыi, якую мы час ад часу прыгадваем, будзе прысвечаны агульнаму агляду тых тэлефонных зваротаў, што паступiлi ў рэдакцыю за апошнi час. Умоўна iх можна падзялiць на некалькi тэм.

Па-першае, гэта даволi эмацыянальныя тэлефанаваннi нашых чытачоў адносна тых цi iншых аспектаў жыцця. Як правiла, прамых пытанняў яны не змяшчаюць. Напрыклад, iнвалiд III групы з вёскi Iскань Быхаўскага раёна Дзмiтрый Фядосавiч Буханаў выказвае нязгоду з тым, што тарыфы на электрычную энергiю для вясковага насельнiцтва былi нядаўна павялiчаны да ўзроўню тарыфаў, якiмi карыстаюцца гараджане. Прадпрымальнiк са Шчучына атрымаў у мясцовай падатковай iнспекцыi адказ на сваё пытанне адносна гандлю на рынку, але таксама не згодны з iм. «Магчыма, вы дапаможаце на больш высокiм узроўнi памяняць рашэнне мясцовых органаў?» Адказ прадпрымальнiку, паводле яго ж слоў, быў дадзены згодна з дзеючым заканадаўствам. Таму ў сiтуацыi, аналагiчнай i першаму, i другому выпадкам, нам застаецца толькi нагадаць выраз старажытных рымлян: няхай закон дрэнны, але гэта закон. Iнакш кажучы, заўсёды (у любой краiне) знойдуцца людзi, не згодныя з пэўнымi заканадаўчымi актамi. Нi адмянiць iх, нi тым больш паўплываць на вырашэнне праблемы канкрэтнага чалавека ў абход закона рэдакцыя не можа.

Па-другое, трэба ў чарговы раз сказаць колькi слоў пра сiтуацыю, калi заяўнiк па месцы жыхарства не прыклаў анiякiх уласных намаганняў для вырашэння той цi iншай асабiстай праблемы, а першым чынам тэлефануе ў газету. Апошнi прыклад — зварот з Лагойскага раёна, звязаны з тэлефоннай сувяззю. Афiцыйна ў раённы вузел электрасувязi жанчына, як высветлiлася, не звярталася. Практыка ж паказвае, што пэўную долю такiх пытанняў можна аператыўна вырашыць на ўзроўнi мясцовых органаў улады — дастаткова туды толькi напiсаць адпаведную заяву цi скаргу. Што да гэтай канкрэтнай заяўнiцы, дык мы дамовiлiся: калi сувязiсты не вырашаць яе пытанне ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмiн, будзем спрабаваць дапамагчы ўжо мы.

Прадбачу ў гэтай сувязi шмат нараканняў, звязаных з ацяпленнем i гарачым водазабеспячэннем. Амаль усе заяўнiкi сцвярджаюць, што, колькi да мясцовага кiраўнiцтва нi звяртайся (пытаннi паступалi напярэдаднi панiжэння тэмпературы), цяплей не становiцца. Сапраўды, гэта асобная тэма для гаворкi. Паколькi рэдакцыя проста не ў стане тэлефанаваць лiтаральна ў кожную кацельню, мы накiравалi ўсе званкi i лiсты з такiмi скаргамi ў Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi. З адказам абавязкова азнаёмiм чытачоў, як толькi будзе рэагаванне.

Наступная балючая тэма — выплата грошай. На многiя запыты мы ўжо далi адказы, на iншыя — чакаем рэагавання з райвыканкамаў. На жаль, скаргаў па гэтай тэме менш пакуль не стала. За апошнi час звярталiся з Багданаўскай школы Валожынскага раёна (грошы пад набыццё метадычнай лiтаратуры настаўнiкам не плацяць з сакавiка), з вёскi Даманавiчы («мясцовы завод банкрут, дзiцячыя дапамогi не выдавалi з лiпеня»), з калгаса «Праўда» Клецкага раёна (зарплаты няма за верасень-кастрычнiк, за тры месяцы — дзiцячых дапамог), калгаса «Сцяг камунiзму» Светлагорскага раёна (зарплату, паводле слоў заяўнiкаў, не плацяць з лiпеня). I на гэтыя пытаннi будзе дадзены адказ, але чытачам варта нагадаць: «Звязда» (дарэчы, без анiякай самарэкламы), напэўна, як нiякая iншая газета ўвесь час i шмат пiша пра iснуючую праблему, але самi грошы, даруйце, яна не друкуе. Сваю задачу — iнфармаваць i грамадства, i ўлады — лiчым, мы выконваем. Разам з чытачамi нам хочацца верыць, што абяцаннi цалкам разлiчыцца па ўсiх запазычанасцях да канца года будуць выкананы ў тэрмiн.

Напрыканцы хацелася б папрасiць чытачоў дакладна фармуляваць свае пытаннi. Скажам, тэлефануе сям’я перасяленцаў з Брагiнскага раёна i ставiць пытанне рубам: «Дзе ўзяць 400—500 долараў на рамонт дома?». Якi адказ можна даць у такой сiтуацыi? I яшчэ раз пра ананiмнасць — рэдакцыя пакiдае за сабой права не разглядаць такiя званкi i лiсты. Не кажучы ўжо пра тое, што такiя звароты самi па сабе выклiкаюць сумненнi (цi iснуе нейкая праблема ўвогуле, цi не зводзiць такiм чынам нехта асабiстыя рахункi i г. д.), — гаворка ўвогуле пра культуру чалавечых зносiнаў.

Тэлефануйце, пiшыце, задавайце самыя складаныя i балючыя пытаннi — «Звязда» будзе iмкнуцца i надалей дапамагаць нашым падпiсчыкам (i не толькi) у iх жыццёвых клопатах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi змагаюцца за выжыванне вытворцы, iмкнуцца абаранiць яго iнтарэсы (а абараняць вытворцу ў нас вельмi любяць), у такiм разе, як правiла, церпяць iн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика