Пандус зменiць «градус»?
Сяргей ГРЫБ
У наступным годзе павiнны быць распрацаваны агульныя рэкамендацыi для праекцiроўшчыкаў з улiкам стварэння безбар’ернага асяроддзя для iнвалiдаў — аб гэтым падчас сустрэчы з журналiстамi паведамiла начальнiк аддзела архiтэктуры, тыпалогii будынкаў i праектных работ Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Вольга САННIКАВА.
Як адзначыла Вольга Саннiкава, патрабаванне будаваць прыстасаваныя для iнвалiдаў сацыяльныя аб’екты i жылыя дамы дзейнiчае ўжо амаль дзесяць гадоў. Разам з тым на практыцы яно выконваецца далёка не заўсёды. Так, з аднаго боку, абсталяванне iнфраструктуры гарадоў прыстасаваннямi для iнвалiдаў-калясачнiкаў вядзе да павышэння кошту будаўнiцтва. А з iншага, становяцца вiдавочнымi праектныя недахопы. Красамоўным тут з’яўляецца прыклад Мiнска. Скажам, у сталiцы нярэдка можна назiраць малюнак, калi ўхiл пандусаў для калясачнiкаў значна перавышае максiмальны стандарт у 20 градусаў, таму пад’ём становiцца амаль вертыкальным. Рэальна карыстацца такiм пад’ёмам чалавек на калясцы на можа. Мiж тым, прагучала на прэс-канферэнцыi, колькасць iнвалiдаў-калясачнiкаў у нашай краiне застаецца даволi значнай. Паводле ацэнак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, сёння iх налiчваецца не менш як 9 тыс. чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступным годзе павiнны быць распрацаваны агульныя рэкамендацыi для праекцiроўшчыкаў з улiкам стварэння безбар’ернага асяроддзя для iнвалiдаў — аб г |
|