Дзе заканчваецца iмунiтэт?Iнфарм-укол Чаму некаторыя людзi хварэюць часцей за iншых? Чаму адно i тое ж захворванне людзi пераносяць па-рознаму? Адказ на гэтыя простыя i заўсёды актуальныя пытаннi даўно вядомы: справа — у iмунiтэце.Iмунiтэт заканчваецца там, дзе пачынаецца захворванне. Дакладней, захворванне пачынаецца тады, калi пачынаецца парушэнне нармальнай жыццядзейнасцi арганiзма. Разлад можа ўзнiкнуць пад уздзеяннем знешнiх фактараў, парокаў развiцця або генетычных дэфектаў. Усе хваробы дзеляцца на iнфекцыйныя i неiнфекцыйныя. Iнфекцыйныя шырока распаўсюджаныя на зямным шары i вызначаюцца наяўнасцю пэўнага ўзбуджальнiка. Мiкробы i вiрусы пранiкаюць у арганiзм чалавека рознымi шляхамi: праз скуру, слiзiстыя абалонкi дыхальных шляхоў, стрававальнага тракта, палавых органаў, пры ўкусах насякомых (малярыя), пры ўвядзеннi iнфiцыраванай крывi (ВIЧ-iнфекцыя). Непасрэдная прычына развiцця неiнфекцыйных хвароб не заўсёды вядома. На iх узнiкненне ўплываюць тры асноўныя фактары: спадчынная i прыроджаная паталогiя, уплыў навакольнага асяроддзя на арганiзм чалавека i лад жыцця апошняга. Кожная хвароба так цi iнакш закранае ўвесь арганiзм, хоць пры шэрагу захворванняў найбольш яўным з’яўляецца пашкоджанне аднаго органа цi групы органаў. Вельмi важнае значэнне ў справе процiстаяння хваробам i iх перамаганнi маюць фiзiчны стан арганiзма, харчаванне i стан iмуннай сiстэмы. Даказана, што людзi, якiя сiстэматычна займаюцца зарадкай i загартоўваннем хварэюць менш. Да фактараў, якiя могуць адмоўна адбiвацца на здароўi, адносяцца пераахаладжэнне i перанаграванне арганiзма, няправiльнае харчаванне, недахват руху, траўмы, курэнне, злоўжыванне алкаголем, розныя вiды апраменьвання, разумовае i фiзiчнае перанапружанне, залiшнi вытворчы i бытавы шум, недахват сну, непаўнацэнны адпачынак. Неўспрымальнасць арганiзма да iнфекцыйных i неiнфекцыйных агентаў — бактэрый, вiрусаў, атруты i iншых чужародных «элементаў» называецца iмунiтэтам. Ён забяспечваецца комплексам клетачных ахоўных рэакцый, дзякуючы якiм падтрымлiваецца пастаянства ўнутранага асяроддзя арганiзма. Адрознiваюць iмунiтэт прыроджаны i набыты. Першы перадаецца ў спадчыну, а набыты ўзнiкае ў вынiку перанесенага iнфекцыйнага захворвання або пасля вакцынацыi. Адна з галоўных асаблiвасцяў набытага iмунiтэту — яго строгая спецыфiчнасць: ён выпрацоўваецца толькi да пэўнага мiкраарганiзма. Адрознiваюць актыўна i пасiўна набыты iмунiтэт. Актыўна набыты можа ўзнiкаць у вынiку перанесенага захворвання i пасля вакцынацыi. Ён захоўваецца доўга (пасля адру застаецца на ўсё жыццё, пасля грыпу — на працягу 1-2 гадоў). Пасiўна набыты iмунiтэт узнiкае ў плода, якi атрымлiвае праз плацэнту антыцелы мацi, а можа стварацца i штучна — шляхам увядзення ў арганiзм антыцелаў. Такi iмунiтэт захоўваецца нядоўга (на працягу 3-4 тыдняў). Скура i слiзiстыя абалонкi складаюць першую лiнiю абароны арганiзма ад узбуджальнiкаў бактэрыяльных i вiрусных iнфекцый. Выдзяленнi потавых i тлушчавых залоз змяшчаюць рэчывы, якiя згубна дзейнiчаюць на бактэрыi. Iх адносяць да натуральных фактараў iмунiтэту. Ёсць, напрыклад, лiзацым — бялок, якi спрыяе разбурэнню сценак некаторых бактэрый. У страўнiку важным ахоўным фактарам з’яўляецца саляная кiслата. Важнымi ахоўнымi рэакцыямi з’яўляюцца запаленне, а таксама фагацытоз, iнакш кажучы, «паглынанне» спецыяльнымi клеткамi крывi мiкраарганiзмаў i iншых чужародных агентаў. Фiльтрамi на шляху распаўсюджвання iнфекцыi з’яўляюцца таксама лiмфатычныя вузлы, селязёнка i печань. Як толькi ў арганiзм трапляе чужародны агент, выпрацоўваюцца антыцелы — iмунаглабулiны, якiя нейтралiзуюць актыўнасць таксiнаў, вiрусаў, бактэрый. Курэнне, алкаголь, наркотыкi, няправiльнае харчаванне знiжаюць ахоўныя ўласцiвасцi арганiзма, i, наадварот, здаровы лад жыцця, фiзкультура, загартоўванне, збалансаванае харчаванне павышаюць iмунныя ўласцiвасцi арганiзма. Нягледзячы на вялiкую разнастайнасць захворванняў, пачатковы перыяд многiх з iх характарызуецца агульнымi ахоўнымi функцыямi. Адна з iх — гэта боль, крык аб дапамозе. Болевыя сiгналы прымушаюць чалавека прымаць меры па захаванню здароўя. Пры павышэннi тэмпературы гiнуць некаторыя мiкраарганiзмы, асаблiва вiрусы, мабiлiзуюцца ахоўныя рэакцыi, дзеля чаго прапануецца не «збiваць» тэмпературу цела на ўзроўнi 38—39° С. Далейшае павышэнне тэмпературы можа адмоўна паўплываць на дзейнасць сардэчна-сасудзiстай i нервовай сiстэмы, таму ўжо не абысцiся без гарачкапанiжальных сродкаў i кансультацыi ўрача.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму некаторыя людзi хварэюць часцей за iншых? Чаму адно i тое ж захворванне людзi пераносяць па-рознаму? Адказ на гэтыя простыя i заўсёды актуальныя
|
|