Цудадзейная журавiнкаДоктар-прырода Урачы лечаць, а прырода вылечвае, гаворыць прымаўка. Не ўсе раслiны, якiя прыводзiць у сваiх рэцэптах наш пастаянны кансультант, фiтатэрапеўт i жэньшэнявод, прафесар у галiне народнай медыцыны Iосiф Кiсялеў, бывае лёгка знайсцi, асаблiва гараджанам. Журавiны — адны з самых даступных, асаблiва ў такую пару. Пра iх карысныя ўласцiвасцi сёння i пагаворым.Лекавы сродак — ягады журавiн. Збiраюць iх звычайна восенню, пасля чаго вытрымлiваюць 2—3 месяцы ў халодным месцы. Можна засыпаць ягады ў драўляныя бочкi, залiць халоднай вадой i па меры выпарвання папаўняць яе колькасць. У такiм выглядзе ўдаецца захаваць журавiны аж да новага ўраджаю. Перабраныя пасля збору ягады захоўваюць i ў розных ёмiстасцях пры тэмпературы не вышэй за 10 градусаў. Зялёныя i нават з чырвоным бачком ягады, якiя яшчэ не дасягнулi нармальнай велiчынi, збiраць нельга. Збор трэба пачынаць толькi тады, калi ягады цалкам пачырванеюць i набудуць кiслы смак. Збор недаспелых ягад знiжае якасць сыравiны, яе масу i тэрмiны захоўвання. Такiя ягады ў працэсе даспявання губляюць свае бактэрыцыдныя ўласцiвасцi. Многiя збiраюць вясной, як толькi сыдзе снег, «падснежныя» журавiны. Перазiмаваўшыя пад снегам ягады па смакавых вартасцях не саступаюць сабраным восенню, аднак змяшчаюць значна менш вiтамiнаў. У спелых журавiнах змяшчаюцца цукры (глюкоза, фруктоза, цукроза), аскарбiнавая кiслата (вiтамiн С), арганiчныя кiслоты (лiмонная, бензойная, яблычная, глiколевая, шчаўевая), пекцiнавыя рэчывы. У народнай медыцыне ягады i лiсце журавiн прымяняюцца пры захворваннi на парадантоз, рэкамендуюцца пасля перанесеных цяжкiх хвароб (журавiны валодаюць танiзуючым, асвяжальным дзеяннем, павышаюць разумовыя i фiзiчныя здольнасцi чалавека), пры гiпертанiчнай хваробе, асцыце, як процiзапаленчы сродак — пры захворваннях нырак, пры хваробах страўнiка i печанi, падстраўнiкавай залозы, хваробе Адысона. Як жарапанiжальны сродак журавiны прымяняюць пры гарачцы. Акрамя таго, iх выкарыстоўваюць пры дыябеце, рэўматызме, малярыi, анемii, туберкулёзе лёгкiх, атэрасклерозе, галаўным болi, як патагонны, кроваспыняльны i процiцынготны сродак. Журавiны паляпшаюць работу страўнiка i кiшэчнiка, узбуджаюць дзейнасць стрававальных залоз, а ў выглядзе кашкi — вонкава — прымяняюцца пры пролежнях, у выглядзе кампрэсаў — пры скурных хваробах. Аднак журавiны не заўсёды i не ўсiм карысныя. Недапушчальнае выкарыстанне журавiн пры гастрыце з павышанай кiслотнасцю, язвавай хваробе страўнiка i 12-перснай кiшкi. Настой пладоў i лiсця журавiн: 10 грамаў ягад i лiсця залiць 200 мiлiлiтрамi кiпеню, настояць 4 гадзiны ў тэрмасе, працадзiць. Прымаць па палове шклянкi 3 разы на дзень. Можна прымяняць мазь з журавiн: 2 сталовыя лыжкi спелых ягад расцерцi i адцiснуць праз марлю. Атрыманы сок змяшаць з ланалiнам i вазелiнам (па 50 грамаў). Захоўваць у халадзiльнiку. Вядучая рубрыкi Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачы лечаць, а прырода вылечвае, гаворыць прымаўка. Не ўсе раслiны, якiя прыводзiць у сваiх рэцэптах наш пастаянны кансультант, фiтатэрапеўт i жэньш
|
|