21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стой, немец! Падвязi...

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алекс СТРЭЛ

Як беларусы па Германii падарожнiчалi

Лепш, канешне, не вандраваць аўтастопам. I калi ёсць лiшнiя дзве сотнi еўра, якiя вам не шкада аддаць еўрапейскiм транспартнiкам, — аддавайце. Зэканомiце нервы i сiлы.

Менавiта так думалi мы з маiм сябрам Сяргеем, калi стаялi трэцюю гадзiну на якой-небудзь «растштэттэ» (стаянцы), скажам, ля мястэчка Гудау-Норд па дарозе з Берлiна на Гамбург. Ды што было рабiць, калi нават патрэбных «еўрыкаў» вобмаль, а даехаць хочацца! Бо ў Гамбургу жыве з жонкай Сяргееў брат, якi i накормiць, i напоiць, i спаць пакладзе.

Можа, мы не там стаiм? У Германii гэта пытанне немалаважнае: на аўтабанах «стопiць» забаронена, i можна стаяць толькi на ўездах i выездах з заправак i стаянак. Выбар невялiкi, але, скажам, у Iталii забаронена нават гэта. Пабароць спакусу выйсцi на трасу дапамагае элементарная развага — на хуткасцi больш як 150 км/гадз цябе проста не паспеюць заўважыць, i добра яшчэ, калi не саб’юць. А спакуса вялiкая, таму што мiма праязджаюць 99 працэнтаў гiпатэтычных спадарожнiкаў, i яны нават не падазраюць пра тваё iснаванне. Застаецца таптацца на выездзе, спадзеючыся адначасова не перашкаджаць руху i быць заўважаным.

Што рабiць? Галоўнае, што б нi рабiць, абы знаходзiцца навiдавоку. I пажадана не проста так, а актыўна паказваць сваю зацiкаўленасць у тым, каб хутка i далёка з’ехаць. Тут дапамагаюць шыльдачкi з надпiсамi, дзе напiсана мэта падарожжа. Вялiкае пытанне, што менавiта пiсаць: назвы гарадоў цалкам або лiтарныя iндэксы, якiя выкарыстоўваюцца на аўтамабiльных нумарах («В», такiм чынам, азначае Берлiн, «НВ» — Брэмен, «НН» — Гамбург i г.д.). Мы пiсалi апошняе, бо доўгiя надпiсы не ўмяшчалiся на аркушы паперы. Немцы збольшага ведаюць нумары свайго горада i ваколiц. Але вось адзiн наш знаёмы казаў, што наўрад цi зразумеў бы па такiх лiтарах, куды нам трэба.

Кiроўцы здзiўлялiся, што нас не падбiралi менш чым за гадзiну, бо ў Германii так званы «добразычлiвы аўтастопны клiмат»: машын шмат, стопераў мала. А яшчэ гадоў 15 таму гэта быў самы папулярны спосаб вандровак па Еўропе. Тым не менш, прыходзiлася адносна шмат часу праводзiць, вывучаючы асаблiвасцi побыту на нямецкiх запраўках. Харчавацца там не выпадала, бо каштавала гэта занадта нават па нямецкiх мерках. Адзiнае, што мы сабе дазвалялi — пiць каву ды чай. (Тым больш, што без мiнiмальных пакупак на нямецкiх запраўках могуць не пусцiць у прыбiральню).

Але хто хоча хутка даехаць, мусiць больш часу «галасаваць». Падчас вандроўкi мы з Сяргеем шмат размаўлялi. Наяўнасць цiкавага суразмоўцы — гэта здорава, i нават меркаванне, што двух хлопцаў бяруць з большай неахвотай, гэтага не закрэслiвае. Пасля таго, як нас у дзесяць гадзiн вечара падабрала жанчына, якая ехала з дзiцем, мы моцна засумнявалiся ў справядлiвасцi падобных стэрэатыпаў. За тры тыднi падарожжа мы даразмаўлялiся да ўзаемнай непрыязнi, якая, аднак, прайшла, варта нам было не пабачыць адзiн аднаго колькi дзён.

Галасаваць, ужо стоячы на трасе, — напэўна, самае лёгкае, што ёсць у падарожжы. Да месца галасавання трэба яшчэ дабрацца. Фактычна ў нас нi разу не атрымалася выехаць на трасу з горада. Кожным разам мы павiнны былi дабiрацца да блiжэйшай ад горада запраўкi на грамадскiм транспарце, часам падыходзiлi колькi кiламетраў пешшу.

Заўсёды важна наладзiць кантакт з кiроўцамi, якiя падбiраюць. Добра, калi падарожнiчаеш не адзiн, а яшчэ лепей, калi вы са сваiм спадарожнiкам валодаеце рознымi мовамi. У Германii нам дапамагалi збольшага мае веды нямецкай мовы, але нас падбiралi i бельгiец, i галандзец, i ўжо тут больш размаўляў Сяргей на сваёй добрай англiйскай. Даволi часта сустракалiся суайчыннiкi.

Аўтастоп — самы добры спосаб даведацца пра людзей. Былi выпадкi, калi кiроўцы ўвесь час маўчалi. Складана не прыняць гэта на свой рахунак. Але ўжо на шляху дамоў вадзiцель, якi ўвесь час пагрозлiва маўчаў i слухаў па радыё палiтычныя перыпетыi змагання Шродэра i Меркель, раптам спынiўся i замест таго, каб высадзiць нас з сябрам, накармiў.

Так што бывае па-рознаму. I для тых, хто мае жаданне зрабiць сабе «еўрапейскiя канiкулы», транспартныя праблемы не павiнны быць галоўнай перашкодай. Але майце на ўвазе, што нiхто не абаронiць вас ад дрэннага надвор’я, гадзiнных «завiсанняў», элементарнага нешанцавання. Таму, каб нiшто не магло сапсаваць канiкулярны настрой, можа, варта ўсё ж адкласцi колькi соцень еўра на транспарт...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як беларусы па Германii падарожнiчалi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика