Колькi крабаў у «крабавых палачках»?Беларускi ўзровень «Задавольце, калi ласка, цiкаўнасць прыхiльнiцы здаровага ладу жыцця: растлумачце, з чаго ўсё ж такi вырабляюцца «крабавыя палачкi» i што азначае слова «сурымi», якое вытворцы пакiдаюць на ўпакоўцы для спажыўца?».Марына К. г. Мiнск. З вашага дазволу «Звязда» адкажа на пытанне з дапамогай не ўрача-дыетолага, а ўласна вытворцы крабавых палачак, у прыватнасцi, айчыннага СП «Санта Брэмар» ТАА. Як паведамiлi на прадпрыемстве, у перакладзе з японскай мовы слова «сурымi» азначае «прамытая рыбная сумесь». Распаўсюджанае меркаванне аб тым, што сурымi рыхтуюць з рыбных адходаў — памылковае. Больш за тое, сумесь гатуецца з высакаякаснай сыравiны. Выкарыстоўваецца толькi ачышчанае ад скуры i касцей фiле белай рыбы трасковых парод. Тэхналогiя вытворчасцi фаршу ўяўляе сабой наступную паслядоўнасць дзеянняў: свежую рыбу ачышчаюць, перакручваюць, атрыманы фарш прамываюць два разы, каб выдалiць усе рыбныя пахi. З масы практычна поўнасцю выдаляюць тлушч i халестэрын. Захоўваюць толькi самае каштоўнае: чысты бялок, ёд i жалеза. Далей фарш прасуюць у блокi i замарожваюць пры тэмпературы ад -35 да -45 С. Блокi адпраўляюць на заводы, дзе фарш натуральным шляхам размарожваюць i перамешваюць з iншымi iнгрэдыентамi. Потым масу структурыруюць, у вынiку чаго яна набыве выгляд валакнiстага мяса. Падчас далейшай тэрмiчнай апрацоўкi знiшчаецца непажаданая мiкрафлора. На канчатковай стадыi мяса, у якое дадаюць яечны бялок, крухмал i натуральны крабавы экстракт, наразаюць у выглядзе канкрэтнага вырабу, падфарбоўваюць харчовым фарбавальнiкам, замарожваюць i ўпакоўваюць. У нашай краiне, як, дарэчы, i ў Расii, найбольшым попытам карыстаюцца сурымi са смакам цiхаакiянскага краба: «крабавае мяса», «крабавыя палачкi», «крабавая вермiшэль» i г.д. Прадукцыя з сурымi «Санта Брэмар» вызначаецца сярод iншай падобнай прадукцыi, прадстаўленай на нашым рынку, павышанай колькасцю сурымi ў гатовай прадукцыi — больш як 30 працэнтаў, у той час як сярэднi паказчык на рынку — 16—18 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Задавольце, калi ласка, цiкаўнасць прыхiльнiцы здаровага ладу жыцця: растлумачце, з чаго ўсё ж такi вырабляюцца «крабавыя палачкi» i што азначае слов
|
|