21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзмiтрый Лапкес: «Ёсць такая прымета: хто выйграе ў мяне, становiцца чэмпiёнам»

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Нават калi ўважлiва перагартаць старонкi твораў Аляксандра Дзюма, наўрад цi знойдзецца сярод герояў мушкецёр, якi б скончыў школу з камп’ютарным ухiлам, быў вызвалены ад здачы выпускных экзаменаў з-за ўдзелу ў спаборнiцтвах i зваўся Дзмiтрый Лапкес. Мянушка «мушкецёр» за гэтым беларускiм шаблiстам замацавалася даўно, ды i ў фехтаваннi ён ужо больш за дваццаць гадоў. «Звыкся, што мяне так называюць, — прызнаецца Дзмiтрый. — Хтосьцi сказаў, быццам узровень майстра спорту супастаўны з докай таго часу, але я не зусiм згодны з такiм меркаваннем, бо гэта зусiм розныя рэчы». Зараз у шаблiста водпуск, але адпачывае ён даволi актыўна — рыбалка, футбол, рамонт кватэры i выхаванне дачкi. Цi прадоўжыць маленькая Соня справу сваiх бацькоў (жонка Дзмiтрыя — былая рапiрыстка), гаварыць пакуль рана, але маска фехтавальшчыка ёй ужо даспадобы: як пабачыць — адразу надзяе.

— Вы зацiкавiлiся фехтаваннем пасля наведвання трэнiроўкi старэйшага брата, а чаму выбралi менавiта шаблю i чым адметная тэхнiка валодання ёю?

— Брат сапраўды ўзяў мяне неяк з сабой паглядзець на заняткi ў цiкавай секцыi. Мне яны спадабалiся, вось i стаў iх наведваць. Трэнiравалiся разам. Выйгравалi па чарзе адзiн у аднаго. Аднак Юра займаўся фехтаваннем гадоў 5-6, а потым вырашыў пакiнуць спорт... Я спецыяльна шаблю не выбiраў: адразу прыйшоў да трэнера, якi ўжо вучыў фехтаванню на шаблях. Як правiла, так i адбываецца. Мала хто мяняе вiд зброi, але бывае i такое. Валоданне шабляй вельмi складанае каардынацыйна, бо трэба ў кароткi тэрмiн выканаць большы аб’ём працы, чым з той жа рапiрай. Хоць i там, i там iснуюць свае цяжкасцi. Дасягнуць добрых вынiкаў са шпагай не лягчэй, чым з шабляй.

— Ведаю, што i ваша жонка звязана з фехтаваннем: яна рапiрыстка. Наколькi сям’ю аб’ядноўвае агульная справа?

— Калi шмат часу ўдзяляеш спорту, iншым разам i на дыскатэку не сходзiш, таму я знайшоў сваю другую палавiну ў спартзале. Мы з Наталляй разам вучылiся ў Беларускай дзяржаўнай акадэмii фiзвыхавання i спорту, часта перасякалiся. Хоць зараз жонка ўжо не трэнiруецца, але, дзякуючы сваёй прафесiйнай падрыхтоўцы, мне вельмi дапамагае: падказвае, крытыкуе, калi трэба, падбадзёрвае. Мы ўсё перажываем разам.

— Выйсцi на лёд на чужых каньках адважыцца не кожны фiгурыст, бо блiскуча адкатаць праграму ў новым абутку праблематычна. Некаторыя «мастачкi» нават не аддаюць свае прадметы ў багаж у час пералётаў, каб засцерагчыся ад iх страты. Вы гэтак жа даражыце сваёй шабляй i цi змаглi б фехтаваць чужой на турнiры?

— Я звычайна еду на турнiр не адзiн, а ў камандзе. Калi мая шабля згубiцца, пазычу ў сяброў, i нiчога страшнага ў гэтым няма. Канешне, кожны падкручвае сваю зброю пад сябе, але змагу (i гэта здаралася) удала выступiць i з чужой. Дарэчы, свае шаблi мяняю часта, бо яны ламаюцца прыкладна раз у тры месяцы. Iншым разам могуць праслужыць паўгода, а здараецца, ламаюцца лiтаральна на другi дзень. На турнiры ў мяне заўжды з сабой 2-3 запасныя. Правiлы гэта дазваляюць. За адзiн бой магчыма пашкодзiць адразу некалькi i з-за гэтага вельмi рызыкаваць. У Сiднеi, напрыклад, змагаўся з iтальянцам за выхад у адну восьмую. Перад гэтым боем у мяне якраз зламалася шабля. Усяго з сабой меў тры, але перад кожным паядынкам збiраюць зброю i больш не выдаюць. Атрымалася, што калi б я зламаў i гэтую, адзiную, то мяне выключылi б са спаборнiцтваў. Сапернiк, канешне, мог бы зрабiць жэст ветлiвасцi, прадаставiць сваю, але ён тады прайграваў i наўрад цi згадзiўся б на гэта. Калi наносiў удар, шабля зачапiлася за маску i я, каб раптам не застацца без зброi, вельмi асцярожна даставаў яе.

— Няўжо ў сучасных мушкецёраў няма нейкiх абавязковых жэстаў ветлiвасцi i вы толькi сапернiкi?

— Па-за турнiрамi мы часцей падтрымлiваем добрыя адносiны, паважаем адзiн аднаго. З расiянамi дык наогул вельмi пават сябруем. I на дарожцы, канешне, прытрымлiваемся пэўнага этыкету. Напрыклад, абавязкова вiтаемся з сапернiкамi i гледачамi. А вось прызнацца ў тым, што атрымаў удар, захоча не кожны. У нас абсталяванне электрычнае: калi атрымлiваеш укол, загараецца спецыяльны лiхтарык. Трапiць у пальчатку ў прынцыпе немагчыма, хiба толькi калi яна прамокне. На турнiры ў Сенегале так i атрымалася: мне трапiлi па пальцах, i лiхтарык загарэўся. Аднак сапернiк згадзiўся не залiчваць гэты ўдар.

— Напярэдаднi афiнскай Алiмпiяды вы заваявалi «бронзу» на Кубку свету на той самай дарожцы, на якую збiралiся выйсцi ўдзельнiкi галоўнай спартыўнай падзеi чатырохгоддзя. Што перашкодзiла паўтарыць свой вынiк на Гульнях?

— Той Кубак свету стаў рэпетыцыяй алiмпiйскiх падзей у Афiнах. Папярэднiя баi былi ў адной зале, а фiнальныя — у другой. I на турнiры, i на Алiмпiядзе так атрымалася, што напачатку я выйграваў, а ў фiнальнай частцы прайграваў. У мяне дагэтуль захавалася мара — выйграць Алiмпiяду, бо без наяўнасцi гэтага жадання трэба развiтвацца са спортам. Прычым цягнуся да «залатой» вяршынi, бо тады апынешся калi не на ёй, то зусiм побач.

— Цi шмат у фехтаваннi залежыць ад удачы? Я заўважыла, што спартсмен, якому вы ўступiлi на дарожцы, звычайна i становiцца пераможцам...

— Так адбывалася дастаткова часта. Маю на ўвазе не толькi афiнскага чэмпiёна Мантана. Напрыклад, румынскаму фехтавальшчыку, якi сёлета стаў пераможцам свету, прайграў на Алiмпiядзе ў Сiднеi. Да гэтага ён не выйграў нiводнага турнiру. Ёсць нават такая прымета: хто ў мяне выйграе, той i стане чэмпiёнам. Гэта даказвае, што прайграю толькi моцным, а перамагае звычайна той, хто лепш падрыхтаваны на дадзены момант.

— Самы складаны турнiр для вас — гэта...

— Безумоўна, квалiфiкацыя да Алiмпiйскiх гульняў у Афiнах. Я цэлы год чакаў iх, ведаў магчымых сапернiкаў, таму знаходзiўся ў вялiкiм напружаннi.

— А я меркавала, што прыгадаеце сваю перамогу над расiйскiм спартсменам, калi ўступалi яму, але здолелi сабрацца i, дзякуючы гэтаму, сталi чэмпiёнам Еўропы сярод юнiёраў...

— Я i на сёлетнiм чэмпiянаце свету прайграваў другi бой 13:6, але сабраўся i выйграў. Чаму так адбываецца, цяжка сказаць. Можна падавiць сапернiка маральна, дзесьцi прыкрыкнуць. Бывае i наадварот: вядзеш па лiку — i ўступаеш. Разумею, што iншым разам прайграю, бо расслабляюся, а сапернiк гэта выкарыстоўвае. Калi цябе пачынаюць даганяць, гэта вельмi цяжка пераадолець псiхалагiчна. Тады пачынаеш губляць канцэнтрацыю.

— Пятае месца на сёлетнiм першынстве свету — вынiк стомленасцi? Чаго не хапiла?

— Быццам бы ўсё было, а не атрымалася. З аднаго боку, няма медаля — дрэнна, а з другога — пятае месца лiчыцца нармальным вынiкам для фехтавальшчыка, бо гэта паказчык сiлы спартсмена. Пасля чэмпiянату свету я ўжо чацвёрты ў рэйтынгу, а быў другiм. Аб гэтым мне паведамiў брат. У прынцыпе ўсё даволi адносна: рэйтынг уплывае на жараб’ёўку, але iснуе шмат роўных па сiлах спартсменаў. Нават цяжка прадказаць, хто выйграе на наступным турнiры.

— Калi магчыма атрымаць пропуск на алiмпiяду ў Пекiн?

— Цi ёсць ён у мяне, выявiцца гады праз два. Пакуль нават невядомая сама сiстэма адбору, бо яна мяняецца пастаянна, пры гэтым у бок ускладнення. Адбiраецца 32—36 чалавек, а прыязджае 150, з якiх 60 могуць знаходзiцца ў тройцы. Квалiфiкацыя такая ж цяжкая, як у вялiкiм тэнiсе.

— Цi запрашалi вас на здымкi фiльмаў аб мушкецёрах?

— Асабiста я не здымаўся, але калiсьцi сапраўды iснавала такая практыка: фехтавальшчыкаў запрашалi ў масоўкi. Аднак зараз спартсменаў падключаць няма сэнсу, бо, наколькi я ведаю, акцёрам выкладаюць фехтаванне ў час вучобы, таму яны самi па-майстэрску валодаюць шпагамi i «забiваюць» у кадры, каго трэбна, самастойна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нават калi ўважлiва перагартаць старонкi твораў Аляксандра Дзюма, наўрад цi знойдзецца сярод герояў мушкецёр, якi б скончыў школу з камп’ютарным ухiла
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика