21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiдскi замак змогуць наведваць экскурсiйныя групы

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

У лiстападзе сёлета браму Лiдскага замка плануецца адчынiць для экскурсiйных груп. Праўда, наведаць музей у адзiнай адрэстаўраванай вежы iм пакуль не ўдасца — яго адкрыццё пераносiцца з 2005-га на наступны год.

Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» загадчык аддзела культуры Лiдскага райвыканкама Уладзiмiр Самсонаў, сёлета асноўныя намаганнi мясцовых уладаў былi скiраваныя на правядзенне процiаварыйных работ на тэрыторыi замка. Так, летам былi нарэшце разабраны адна са сцен i адна з вежаў, якiя знаходзiлiся ў аварыйным стане. Таксама праведзена iх кансервацыя. Рэстаўрацыя часткi замка шмат гадоў таму была праведзена надзвычай няякасна — сцяна i вежа пачалi разбурацца. Таксама замкавы двор быў ачышчаны ад будаўнiчага смецця. Паводле слоў Уладзiмiра Самсонава, «было вывезена ажно 50 самазвалаў яго».

На правядзенне процiаварыйных работ было затрачана 200 млн. рублёў. 50 з iх было выдзелена з рэспублiканскага бюджэту. Яшчэ 60 млн. — сродкi з пазабюджэтнага фонду «Фонд захавання культурна-гiстарычнай спадчыны», створаны летась райвыканкамам. «Менавiта дзякуючы таму, што летась быў створаны гэты фонд, мы змаглi пачаць сёлета работы...»

У вераснi ж на тэрыторыi Лiдскага замка прайшлi рыцарскiя турнiры (яны праводзiлiся ў рамках першага фестывалю сярэднявечнай культуры «Замак Гедымiна»). «Фестываль прайшоў удала. Усе клубы, якiя прысутнiчалi на iм, заявiлi, што Лiдскi замак — гэта iдэальнае месца для падобных мерапрыемстваў. Бо за сценамi замка ствараецца атмасфера сярэднявечча...». Дарэчы, фестываль у горадзе сумясцiлi з раённымi «Дажынкамi». «Справа ў тым, што нам было складана арганiзаваць два такiя буйныя мерапрыемствы запар. Таму вырашылi iх аб’яднаць. «Дажынкi» плаўна перацяклi ў рыцарскi фестываль, i гэта было добра ацэнена наведвальнiкамi. Рыцары таксама засталiся задаволеныя. Хоць першапачаткова яны скептычна ставiлiся да такой iдэi». Цяпер, як дадаў Уладзiмiр Самсонаў, разглядаецца пытанне аб правядзеннi фестывалю сярэднявечнай культуры штогод у жнiўнi.

Што датычыцца планаў па аднаўленню самога замка, то райвыканкам заключыў дагавор з УП «Мiнскпраект» на выраб дакументацыi па далейшай рэстаўрацыi замка i яго прыстасаванню. «У канцы снежня—пачатку студзеня першая частка дакументацыi нам павiнна быць перададзена. I налета пачнём ужо непасрэдна аднаўленне разабраных сцяны i вежы. Акрамя таго, пачнём работы па прыстасаванню пад музей гатовай вежы. Правядзём туды ваду, электрычнасць. I налета, прынамсi вясной, зiмой i восенню, там будзе функцыянаваць музей гiсторыi замка».

З лiстапада сёлета плануецца арганiзоўваць наведванне замка экскурсiйнымi групамi (у пятнiцу, суботу i нядзелю). «Экскурсii будуць праводзiць супрацоўнiкi Лiдскага гiсторыка-мастацкага музея. Бо групы, якiя накiроўваюцца ў Мiр i Навагрудак, пад’язджаюць да нашага замка i толькi абыходзяць яго вакол. Зараз жа можна будзе даведацца аб гiсторыi замка ўжо на яго тэрыторыi...». Гаворачы пра планы па далейшаму прыстасаванню замка, Уладзiмiр Самсонаў адзначыў, што ў яго двары плануецца размясцiць разборную эстрадную пляцоўку на 2 тыс. месцаў. Зiмой, верагодна, у замкавым двары будзе залiвацца каток.

Уладзiмiр Самсонаў сказаў таксама, што паступова iдзе работа па рэканструкцыi прылеглай тэрыторыi i стварэннi турыстычнай iнфраструктуры вакол замка. Так, нядаўна быў праведзены рамонт двух дамоў, якiя знаходзяцца насупраць замка. У будучым iх плануецца перадаць на баланс аддзела культуры райвыканкама з тым, каб размясцiць там дом рамёстваў i экскурсiйнае бюро.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лiстападзе сёлета браму Лiдскага замка плануецца адчынiць для экскурсiйных груп. Праўда, наведаць музей у адзiнай адрэстаўраванай вежы iм пакуль не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика