Месца, дзе жыве памяць
Веранiка ШЭЛЕСТ
Дзень нараджэння беларускага песняра, паэта i празаiка Якуба Коласа, якi святкаваўся 3 лiстапада, з асаблiвай адказнасцю адзначалi ў сярэдняй школе № 44 Цэнтральнага раёна сталiцы, працуе музей...
На адкрыццi яго, якое адбылося акурат 3 лiстапада 1969 года, прысутнiчаў сын паэта Данiла Канстанцiнавiч Мiцкевiч. З дапамогай вучняў i настаўнiкаў былi сабраны кнiгi, зборнiкi вершаў. Супрацоўнiкi Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Я.Коласа перадалi школе бюст паэта i унiкальныя фотаздымкi: партрэт мацi Коласа, i яго настаўнiкаў («дырэктара» Яськi Базылёва, пра якога класік пiсаў у «Новай зямлi», i настаўнiка рускай мовы ў Нясвiжскай семiнарыi Ф. Кудрыцкага). Аднымi з самых каштоўных экспанатаў цяперашнiя захавальнiкi музея лiчаць факсiмiльнае выданне першага зборнiка Коласа «Песнi жальбы» i два рукапiсы: верш «Камсамольцам» i пiсьмо, напiсанае ў сувязi з замахам на сакратара камунiстычнай партыi Iталii Пальмiра Тальяцi. У свой час гасцямi музея былi скульптар З.Азгур, пiсьменнiкi i паэты М.Аўрамчык, В.Iпатава, П.Броўка, I.Шамякiн, Л.Арабей. Наведваўся таксама родны брат паэта, Iосiф, якi шмат чаго расказваў пра сям’ю, чытаў на памяць урыўкi з «Новай зямлi». Зараз на экскурсii бываюць вучнi розных школ, прыязджалi нават з Масквы. Увогуле, трапiць у музей можа кожны жадаючы — трэба толькi дамовiцца з адмiнiстрацыяй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень нараджэння беларускага песняра, паэта i празаiка Якуба Коласа, якi святкаваўся 3 лiстапада, з асаблiвай адказнасцю адзначалi ў сярэдняй школе №
|
|