«Юбiлей, перарваны вайной»...
Надзея НIКАЛАЕВА
9—11 лiстапада ў Лiцэi БДУ пройдзе дыялог-семiнар, прысвечаны выхаду кнiгi «Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт у гады Вялiкай Айчыннай вайны».
Па гэтай кнiзе падрыхтавана лiтаратурна-музычная кампазiцыя, прэм’ера якой адбылася 29 чэрвеня гэтага года. Менавiта ў гэты дзень было запланавана правядзенне ў 1941 годзе ўрачыстасцяў, прысвечаных 20-годдзю Белдзяржунiверсiтэта, але вайна ўнесла ў гэтыя планы свае карэктывы. Лiтаратурна-музычная кампазiцыя так i называецца — «Юбiлей, перарваны вайной». Першымi яе ўбачылi супрацоўнiкi БДУ — ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, члены вучонага савета Белдзяржунiверсiтэта, дэканы, выкладчыкi i прадстаўнiкi студэнцкага актыву ВНУ. Праграма пабудаваная так, быццам перад яе гледачамi перагортваюцца старонкi кнiгi: успамiны людзей змяняюцца сухiмi фактамi з афiцыйных дакументаў, а эмацыянальную атмасферу ваенных гадоў дапамагаюць перадаць песнi, напiсаныя ў гады ваеннага лiхалецця. Прэм’ера прайшла з вялiкiм поспехам, таму рашэннем рэктара Васiля Стражава аналагiчныя культурна-патрыятычныя акцыi пройдуць i для студэнтаў-навiчкоў. Рэктар плануе асабiста сустрэцца з усiмi першакурснiкамi БДУ. Усяго ўдзельнiкамi мерапрыемства стануць больш як 4 тысячы студэнтаў першага курса Белдзяржунiверсiтэта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9—11 лiстапада ў Лiцэi БДУ пройдзе дыялог-семiнар, прысвечаны выхаду кнiгi «Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт у гады Вялiкай Айчыннай вайны»
|
|