Палiва на экспарт. У баках аўтамабiляў
Барыс ПРАКОПЧЫК
На гродзенскiх аўтазаправачных станцыях заўсёды можна было ўбачыць машыны з польскiмi i лiтоўскiмi нумарамi, але апошнiм часам — асаблiва часта. Атаварваюцца, як кажуць, па поўнай праграме i бензiнам, i саляркай, i звадкаваным газам, прычым пераважна — нашы суседзi-лiтоўцы.
Такая зацiкаўленасць у беларускiх нафтапрадуктах, натуральна, тлумачыцца рознiцай у цэнах. Мяркуйце самi. У Польшчы лiтр бензiну А-95 на сённяшнi дзень каштуе ў сярэднiм 1,4 долара ЗША, дызпалiва — 1,25. У Лiтве — адпаведна 1,15 i 1,1 долара. А ў нашай краiне 95-м бензiнам цяпер можна заправiцца за 0,73, саляркай — за 0,45 «зялёнага». Салiдная рознiца i ў цэнах на звадкаваны газ, але яго, па тэхнiчных прычынах, перапрадаваць не вельмi зручна. А вось на бензiне i дызпалiве можна рабiць бiзнэс, i даволi някепскi. Паводле некаторых звестак, вадзiцель, цалкам запоўнiўшы палiўныя бакi «фуры» (а гэта да тысячы лiтраў), за адзiн рэйс можа на долараў 300, а то i 500 палепшыць сваё матэрыяльнае становiшча. Праўда, на беларуска-польскай мяжы ўведзены абмежаваннi. Калi легкавiку можна ехаць у Польшчу з поўным бакам палiва (чым i карыстаюцца нашы землякi, якiя спецыялiзуюцца на перапродажы саляркi альбо бензiну ў суседняй краiне), то грузавiкам палякi дазваляюць увоз не больш чым 200 лiтраў. Не выпадкова чэргi велiкагрузных аўтамабiляў утвараюцца на беларуска-лiтоўскай мяжы, дзе такiх абмежаванняў няма. Цi стварае ажыятажны попыт на беларускiя нафтапрадукты з боку нашых суседзяў нейкiя нязручнасцi гродзенскiм вадзiцелям? Палiва хапае, праблем з запраўкай аўтамабiляў на сённяшнi дзень няма. Напэўна, куды важней цяпер узмацнiць кантроль не за тымi, хто вывозiць, а за парадкам увозу нафтапрадуктаў у нашу краiну. На гэта i накiраваны прэзiдэнцкi Дэкрэт аб дадатковых мерах па барацьбе з незаконным абаротам нафтавага вадкага палiва ў Беларусi, якi пачне дзейнiчаць з лiстапада.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гродзенскiх аўтазаправачных станцыях заўсёды можна было ўбачыць машыны з польскiмi i лiтоўскiмi нумарамi, але апошнiм часам — асаблiва часта
|
|