МЗС Беларусi не ў поўнай меры задаволены адказам пасольства ЗША адносна фiнансавання газеты «Свобо
Алiна ГРЫШКЕВIЧ, БЕЛТА
Беларускi бок не ў поўнай меры задаволены адказам пасольства ЗША ў нашай краiне на ноту, накiраваную МЗС Беларусi адносна фiнансавання газеты «Свободные новости».
Як паведамiў на прэс-канферэнцыi 29 жнiўня намеснiк мiнiстра замежных спраў Аляксандр Сычоў, амерыканскi бок проста ўхiлiўся ад адказу на непасрэдна пастаўленае пытанне аб фiнансаванні газеты Злучанымi Штатамi. У Мiнiстэрстве замежных спраў Беларусi лiчаць, што такi падыход i такая рэакцыя не садзейнiчаюць устанаўленню атмасферы даверу памiж дзвюма краiнамi. Пры гэтым, падкрэслiў Аляксандр Сычоў, для нас пазiцыя ЗША вельмi дзiўная з улiкам таго, што амерыканскi бок патрабуе ад Беларусi максiмальнай празрыстасцi па шырокаму колу пытанняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi бок не ў поўнай меры задаволены адказам пасольства ЗША ў нашай краiне на ноту, накiраваную МЗС Беларусi адносна фiнансавання газеты «Свободн |
|