Аб парадку прадастаўлення фiзiчным асобам iльгот па мытных плацяжах
Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 21
У адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляю: 1. Устанавiць, што льготы па мытных плацяжах фiзiчным асобам, якiя з’яўляюцца iнвалiдамi I групы або мнагадзетнымi бацькамi, пры ўвозе iмi тавараў на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь прадастаўляюцца iндывiдуальна Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Такiя льготы могуць быць прадастаўлены ў выглядзе вызвалення ад выплаты мытных плацяжоў, знiжэння iх ставак, пакрыцця сум выплачаных мытных плацяжоў. Тавары, увезеныя на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь з прадастаўленнем iльгот па мытных плацяжах, выкарыстоўваюцца для асабiстых, бытавых, сямейных i iншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Пры нямэтавым выкарыстаннi гэтых тавараў права на льготы страчваецца, а сумы мытных плацяжоў, пенi i штрафаў спаганяюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам. 2. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прадастаўлення фiзiчным асобам, якiя з’яўляюцца iнвалiдамi I групы або мнагадзетнымi бацькамi, iльгот па мытных плацяжах. 3. Гэтым Дэкрэтам не рэгулюецца парадак прадастаўлення фiзiчным асобам iльгот па мытных плацяжах, звязаных з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi. 4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн: забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам; прыняць iншыя меры, накiраваныя на рэалiзацыю палажэнняў гэтага Дэкрэта. 5. Гэты Дэкрэт: уступае ў сiлу з дня ўступлення ў сiлу Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 2 лiпеня 2002 г. № 347 «Аб прызнаннi страцiўшымi сiлу Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 27 лютага 2001 г. № 6, асобных палажэнняў дэкрэтаў прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i ўнясеннi змянення ў Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 2001 г. № 28» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 77, 1/3818), за выключэннем пункта 4 i гэтага пункта, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Дэкрэта; з’яўляецца часовым i ў адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 28 жнiўня 2002 г. г. Мiнск. ЗАЦВЕРДЖАНА Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 28.08.2002 № 21 ПАЛАЖЭННЕ аб парадку прадастаўлення фiзiчным асобам, якiя з’яўляюцца iнвалiдамi I групы або мнагадзетнымi бацькамi, ільгот па мытных плацяжах 1. Гэтым Палажэннем вызначаецца парадак прадастаўлення льгот па мытных плацяжах фiзiчным асобам, якiя з’яўляюцца iнвалiдамi I групы або мнагадзетнымi бацькамi (далей — фiзiчныя асобы), пры ўвозе iмi на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь тавараў для асабiстых, бытавых, сямейных i iншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi. 2. Фiзiчная асоба, якая прэтэндуе на атрыманне льгот па мытных плацяжах, падае заяву ў раённы, гарадскi, раённы ў горадзе выканаўчы i распарадчы орган (далей — выканаўчы i распарадчы орган) па месцы жыхарства з абгрунтаваннем неабходнасцi прадастаўлення льгот па мытных плацяжах, да якога прыкладаюцца: даведка аб складзе сям’i; звесткi аб даходах i маёмасцi асобы, якая прэтэндуе на атрыманне льгот па мытных плацяжах, i паўналетнiх членаў сям’i, якiя сумесна з ёй пражываюць i вядуць агульную гаспадарку; копiя дакумента, якi пацвярджае iнвалiднасць; копiя мытнай дэкларацыi або iншага дакумента, якi пацвярджае перамяшчэнне тавараў праз мытную гранiцу Рэспублiкi Беларусь. Звесткi аб даходах i маёмасцi, якiя патрабуюцца ў адпаведнасцi з абзацам трэцiм часткi першай гэтага пункта, прадстаўляюцца за перыяд 12 месяцаў, якiя папярэднiчаюць месяцу звароту фiзiчнай асобы з заявай аб прадастаўленнi льгот па мытных плацяжах. 3. Выканаўчы i распарадчы орган на аснове заявы i прыкладзеных да яго дакументаў праводзiць абследаванне маёмаснага становiшча фiзiчнай асобы i паўналетнiх членаў сям’i, якiя сумесна з ёй пражываюць i вядуць агульную гаспадарку, складае акт матэрыяльна-маёмаснага абследавання i ў месячны тэрмiн з дня падачы фiзiчнай асобай заявы з усiмi неабходнымi дакументамi накiроўвае заяву, дакументы i акт матэрыяльна-маёмаснага абследавання (далей — матэрыялы) у адпаведны аблвыканкам (Мiнскi гарвыканкам). 4. Пасля аналiзу матэрыялаў аблвыканкам (Мiнскi гарвыканкам) рыхтуе заключэнне аб мэтазгоднасцi прадастаўлення фiзiчнай асобе льгот па мытных плацяжах i адпаведны праект рашэння Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, якi ў 10-дзённы тэрмiн накiроўваецца iм на ўзгадненне ў Мiнiстэрства фiнансаў, Мiнiстэрства юстыцыi i Дзяржаўны мытны камiтэт. У выпадку нязгоды з праектам рашэння матывы нязгоды выкладаюцца гэтымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання ў заключэннi па праекту. Узгоднены праект рашэння Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым парадку ўносiцца аблвыканкамам (Мiнскiм гарвыканкамам) у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 5. Пры згодзе Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь з заключэннем аб мэтазгоднасцi прадастаўлення фiзiчнай асобе льгот па мытных плацяжах праект адпаведнага рашэння ў 15-дзённы тэрмiн накiроўваецца iм Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь. 6. Праекты рашэнняў, прадстаўленыя Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь з парушэннем патрабаванняў, устаноўленых гэтым Палажэннем, разгляду не падлягаюць i вяртаюцца Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 7. Аблвыканкамы (Мiнскi гарвыканкам), якiя ўнеслi прапановы аб прадастаўленнi фiзiчным асобам iльгот па мытных плацяжах, ажыццяўляюць кантроль за выкананнем рашэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па гэтаму пытанню i да 1 сакавiка года, наступнага за справаздачным, накiроўваюць у Камiтэт дзяржаўнага кантролю справаздачу аб выкананнi такiх рашэнняў. Каментарый да Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 жнiўня 2002 г. № 21 «Аб парадку прадастаўлення фiзiчным асобам iльгот па мытных плацяжах» Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб парадку прадастаўлення фiзiчным асобам ільгот па мытных плацяжах» выдадзены ў рамках работы, якая праводзiцца па ўдасканаленню прававога рэгулявання пытанняў дзяржаўнай падтрымкi юрыдычных i фiзiчных асоб у сферы падатковых адносiнаў. Дэкрэтам устаноўлена, што льготы па мытных плацяжах фiзiчным асобам, якiя з’яўляюцца iнвалiдамi I групы або мнагадзетнымi бацькамi, пры ўвозе iмi на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь тавараў прадастаўляюцца iндывiдуальна Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Пры гэтым такiя тавары павiнны выкарыстоўвацца для асабiстых, бытавых, сямейных i iншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Пры нямэтавым выкарыстаннi права на льготы страчваецца, сума мытных плацяжоў, пенi i штрафаў спаганяецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Дэкрэтам зацверджана Палажэнне аб парадку прадастаўлення мытных iльгот названым асобам. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 21
|
|