Аб некаторых пытаннях спагнання падаходнага падатку з фiзiчных асоб
Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 23
У мэтах упарадкавання прадастаўлення льгот па падаходнаму падатку з фiзiчных асоб i ў адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляю: 1. Устанавiць, што: 1.1. сумы, выплачаныя юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi медыцынскiм арганiзацыям, а таксама сумы, пералiчаныя на рахункi ў банках, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, за стацыянарнае лячэнне фiзiчных асоб, абкладаюцца падаходным падаткам з фiзiчных асоб; 1.2. сумы, выплачаныя фiзiчнай асобай на працягу справаздачнага каляндарнага года медыцынскiм арганiзацыям за сваё стацыянарнае лячэнне, за стацыянарнае лячэнне мужа (жонкi), сваiх бацькоў i (або) дзяцей, не падлягаюць вылiчэнню з даходу гэтай асобы, якая абкладаецца падаходным падаткам з фiзiчных асоб. 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн: 2.1. забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам; 2.2. прыняць iншыя меры па выкананню гэтага Дэкрэта. 3. Гэты Дэкрэт уступае ў сiлу праз 10 дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання, з’яўляецца часовым i згодна з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 9 верасня 2002 г., г. Мiнск. Каментарый да Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 23 ад 9 верасня 2002 г. «Аб некаторых пытаннях спагнання падаходнага падатку з фiзiчных асоб» З выданнем гэтага Дэкрэта дзяржава пераходзiць ад агульнага прадастаўлення льгот па падаходнаму падатку з фiзiчных асоб па сумах, выплачаных медыцынскiм арганiзацыям за стацыянарнае лячэнне, да iх адраснага накiравання грамадзянам, якiм яны сапраўды патрэбны. Пры гэтым названыя льготы будуць прадастаўляцца ў адпаведнасцi з артыкулам 4 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб падатках i зборах, якiя спаганяюцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь». Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 23 |
|