21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прашу слова!

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена Дзядзюля, Вікторыя Целяшук

Алеся Iназемцава, аспiрантка Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, iнструктар аддзела рэалiзацыi рэспублiканскiх праграм ЦК БСМ:

— Пытанне аб аб’яднаннi дзвюх арганiзацый узнiкла даўно. Дзве вялiкiя рэспублiканскiя арганiзацыi, якiя працуюць па падобных праграмах, для рэспублiкi, вiдаць, мнагавата. Магчыма, аб’яднаная арганiзацыя будзе створана накшталт Расiйскага саюза моладзi (адзiнай арганiзацыi на ўсю краiну), каб не раз’ядноўваць моладзь. З аднаго боку, ёсць апасеннi, бо раней чалавек выбiраў, куды яму iсцi — у БСМ цi БПСМ, а значыць, ён адрознiваў гэтыя саюзы. З iншага боку, ёсць надзея, што нам удасца з’яднаць усё лепшае. А як усё атрымаецца насамрэч — пакажа час, шмат залежыць ад таго, якiя людзi прыйдуць сюды працаваць. Мне здаецца, што ў аб’яднаннi, калi яно будзе эфектыўным, павiнны з’явiцца новыя праграмы. Гэта нармальны творчы працэс, калi пры аб’яднаннi дзвюх iдэй, двух вопытаў ствараецца штосьцi трэцяе.

У новай арганiзацыi не павiнна быць праграм, якiя насаджаюцца зверху, бо такiя праекты звычайна не сустракаюць падтрымкi моладзi. Галоўным прынцыпам павiнна быць падтрымка iнiцыятыў знiзу. Неабходны дыялог памiж кiраўнiкамi i радавымi членамi.

У БСМ мы праводзiлi анкетаванне, якое паказала, што найбольш цiкавыя моладзi такiя праграмы, як экалогiя, экатурызм, здаровы лад жыцця, мiжнароднае супрацоўнiцтва i праграма «Лiдэр» — развiццё камунiкатыўных якасцяў, здольнасцяў быць першым, дасягаць мэты, эрудыцыi, што вельмi патрэбна моладзi сёння. Папулярная i праграма студэнцкiх лагераў, калi маладыя людзi могуць i падзарабiць, i адпачыць, i знайсцi новых сяброў. Прынамсi, для такiх хлопцаў i дзяўчат, як я, недахват шляхоў зносiнаў з iншымi маладымi людзьмi — вялiкая праблема. Асаблiва гэта датычыцца кантактаў з замежнай моладдзю. Так, калi студэнты яшчэ могуць трапiць за мяжу цi сустрэць iншаземных гасцей тут, у межах студэнцкiх абменаў, у аспiрантаў i тых, хто ўжо закончыў вучобу, такой магчымасцi няма, акрамя як у маладзёжнай арганiзацыi. Самая ж глабальная праблема — гэта жыллё (працаўладкавацца, калi ёсць адукацыя i жаданне не так цяжка). Рэальна набыць кватэру можа толькi той, хто мае шмат грошай. Чаму б маладзёжнай арганiзацыi не ўзяцца за вырашэнне гэтай праблемы?

Алег Цылько, другi сакратар Гомельскага абласнога камiтэта БПСМ:

— Да гэтага аб’яднання мы iшлi чатыры гады — з моманту стварэння БПСМ. З аднаго боку, задачы абедзвюх арганiзацый у многiм iдэнтычныя, з другога — у кожным саюзе ёсць людзi, якiя маюць вялiзны вопыт работы з моладдзю. Калi ўсiх iх сабраць разам, аб’яднаць нашы маладзёжныя праграмы, я так разумею, атрымаецца ўдвая больш моцная арганiзацыя, а значыць, павялiчыцца таксама i эфект нашай дзейнасцi.

Не хачу пакуль загадваць, цi зможам мы вырашыць гэткiя значныя праблемы, як, напрыклад, будаўнiцтва жылля, аднак, ва ўсякiм разе, будзем iмкнуцца. Зараз, думаю, нашы асноўныя праграмы павiнны быць накiраваны на тое, каб выкаранiць наркаманiю, п’янства сярод моладзi. Трэба таксама навучыць людзей культурна адпачываць, аказваць садзейнiчанне ў працаўладкаваннi. Плюс да таго неабходна пабудаваць работу аб’яднанай арганiзацыi такiм чынам, каб удзяляць роўную ўвагу школьнiкам, студэнцтву i працоўнай моладзi, бо ў гэтых катэгорый юнакоў i дзяўчат зусiм розныя iнтарэсы, якiя неабходна ўлiчваць. Мы прапануем не распыляцца, робячы ўсё адразу i ў той жа час нiчога, а весцi канкрэтную работу.

Iрына Кусцiкава, дэлегатка ад БПСМ Гомельскай вобласцi:

— Калi падлiчваць, з якiм запасам мы падышлi да аб’яднання, дык аб’ектыўна нiякiх недахопаў i недапрацовак нi ў Беларускага саюза моладзi, нi ў Беларускага патрыятычнага саюза моладзi не было. Хiба што нейкiя дробныя памылкi ў працэсе работы — але ж не памыляецца толькi той, хто нiчога не робiць. Думаю, што аб’яднанне адкрые новыя магчымасцi для дзейнасцi больш магутнай арганiзацыi, адпаведна, з’явяцца новыя далягляды для самой моладзi.

Чым можа пахвалiцца канкрэтна БПСМ з перыяду дзейнасцi да аб’яднання, дык гэта добра наладжаным працаўладкаваннем маладых людзей, прычым не толькi ў летнiя студатрады, але i круглагадова; а яшчэ арганiзацыяй вольнага часу. Спадзяюся, зараз тыя набыткi нiкуды не знiкнуць: юнакi, што прыходзiлi да нас у раённыя камiтэты, гэтак жа будуць збiрацца па сваiх iнтарэсах.

Моладзь заўсёды была рознай, аднак я не назвала б яе пасiўнай. Так, ёсць нейкi працэнт, якi не цiкавiцца ўвогуле нiчым. Але пераважная большасць, я ўпэўненая, прыйдзе да нас, каб кантактаваць i пашыраць кола сяброў, некуды ездзiць, нешта рабiць, развiваць свае таленты i рэалiзоўваць магчымасцi. Тым больш, далучыцца да будучай, самай моцнай маладзёжнай арганiзацыi зможа кожны чалавек ад 14-гадовага ўзросту i да бясконцасцi — кожны, хто адчувае сябе маладым, мае цiкавыя праекты i здольнасць iх увасабляць у жыццё.

Аляксандр Гегеня, навучэнец Брэсцкага фiлiяла Беларускага тэхнiкума бiзнесу i права, на з’ездзе прадстаўляе Брэсцкi гаркам БСМ:

— Калi я першы раз пачуў пра аб’яднанне саюзаў, стала шкада, што можа не стаць такой арганiзацыi, як БСМ. Але з’явiлася i такое адчуванне, што ў рэспублiцы ствараецца штосьцi магутнае, адзiнае. Хацелася б, каб ад дзвюх арганiзацый было ўзята толькi ўсё лепшае. Напрыклад, у БСМ больш дэмакратычныя выбары ў кiруючыя органы, трэба, каб сюды траплялi вопытныя, таленавiтыя людзi, а не проста народ прасоўваўся праз нейкiя сувязi. У БСМ добрая лiдэрская праграма. I БСМ, i БПСМ займалiся працаўладкаваннем моладзi — разам, мяркую, яны змогуць знайсцi больш вакансiй для хлопцаў i дзяўчат. У нашым тэхнiкуме, калi арганiзацыя стане аўтарытэтнай, ёй па сiлах «умешвацца» ў справы адмiнiстрацыi навучальнай установы, адстойваць правы студэнтаў. Наогул, арганiзацыя патрэбна для таго, каб моладзь не бавiла час у падвалах, загулах — лепш сустракацца кампанiямi на турзлётах цi на акцыях па ўборцы вулiц, паркаў.

Мiша Пыцель, студэнт БНТУ прадстаўляе пярвiчку сваёй ВНУ:

Акрамя як аб’яднанне, iншых варыянтаў ажыўлення арганiзацыi няма. Такая вялiкая структура павiнна шчыльна супрацоўнiчаць з дзяржавай i фiнансава падтрымлiвацца. З тымi кадрамi, рэсурсамi, якiя ёсць у абодвух саюзаў, адзiнае аб’яднанне, калi яно возьме ў спадчыну лепшыя рысы i пачне дзейнiчаць, зможа стаць заўважным на маладзёжнай арэне.

На мой погляд, новая арганiзацыя павiнна спрыяць развiццю невялiкiх маладзёжных аб’яднанняў, клубаў па iнтарэсах, быць пасрэднiкам памiж такiмi iнiцыятыўнымi групамi i дзяржавай, цэнтрам, куды можна звяртацца за падтрымкай, кансультацыяй.

Я ўпэўнены, што аб’яднаная арганiзацыя не паўторыць БПСМ, але i не хацеў бы, каб яна стала чымсьцi накшталт камсамола (што прагназiруюць некаторыя кiраўнiкi БСМ). Нельга дапусцiць аднаўлення жорсткай структуры, навязвання праграм зверху. Па-першае, такiя «прапановы» могуць аказацца нецiкавымi ў пярвiчках, па-другое, «забяспечаныя» праектамi лiдэры не навучацца працаваць самастойна. Прынамсi, такая арганiзацыя — кузня кадраў. У савецкiя часы была прадуманая структура, пасля маладзёжнай арганiзацыi чалавек iшоў далей. Нядрэнна было б, каб штосьцi падобнае iснавала i зараз, каб кадры не гублялiся — iх веды могуць спатрэбiцца i ў дзяржаўных структурах, i ў прадпрымальнiцкiх. Кiраўнiцтву арганiзацыi трэба быць блiжэй да народа, больш нефармальным i менш ганарыстым. Пакуль жа слова «сакратар» асацыiруецца як «чалавек недаступны».

Я супраць масавага стварэння пярвiчак на ўсiх факультэтах ВНУ i iх работы па адной праграме. Наўрад цi арганiзацыя адразу зможа стаць такой папулярнай i iдэальнай, каб працаваць масава. Я за аб’яднанне па iнтарэсах, за невялiкiя iнiцыятыўныя групы. I, канешне, такiм пярвiчкам патрэбна падтрымка ВНУ, бо для сваёй навучальнай установы яны змогуць зрабiць шмат добрага. Бясспрэчна, пярвiчкам пры ВНУ неабходна сваё памяшканне (кiраўнiцтва можа яго выдзелiць з выпрабавальным тэрмінам), iнакш што гэта будуць за справы ў хлопцаў i дзяўчат, якiя збiраюцца на вулiцы цi ў пад’ездах.

Добрая iдэя — стварэнне арганiзацыяй маладзёжных прадпрыемстваў, для хлопцаў i дзяўчат гэта не толькi магчымасць падзарабiць, але i набыць вопыт, бо сёння на добрае месца бяруць у асноўным людзей з неблагiм працоўным стажам. Важна i арганiзацыя вольнага часу дзяцей i моладзi, нават калi людзi проста цiкава бавяць час, гэта спрыяе выхаванню творчых, лiдэрскiх якасцяў, камунiкабельнасцi.

У арганiзацыi няма такiх праграм, якiя б ахоплiвалi моладзь, якая заканчвае ВНУ. Напрыклад, няма нiякiх праектаў, якiя былi б карысныя для iнжынераў цi iншых спецыялiстаў. Шмат iншай забытай моладзi...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алеся Iназемцава, аспiрантка Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, iнструктар аддзела рэалiзацыi рэспублiканскiх праграм ЦК БСМ:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика