21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Валерый ШАНТАЛОСАЎ: «Трэба было праяўляць усе свае байцоўскiя якасцi»

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга РАМАНЮК

За чатыры хвiлiны да канца матча ў камандзе зборнай Беларусi адбылася замена. Дзiўная замена. Замест варатара Валерыя Шанталосава на поле выйшаў малады галкiпер Васiль Хамутоўскi.

Звычайна, калi мяняюць iграка, той падыходзiць да лаўкi запасных, трэнеры пацiскаюць яму руку, дзякуюць за гульню. Шанталосаў пакiдаў поле, мiнуючы трэнерскую лаўку.

— Валера, такое адчуванне, што трэнер камусьцi хацеў такiм чынам паказаць, хто на самай справе вiнаваты ў тым пройгрышы?

— Такая замена не паддаецца нiякаму тлумачэнню. Траўмы ў мяне не было, зацяжкi часу — таксама. Калi Стральцоў хацеў паставiць Хамутоўскага з нейкай мэтай, то трэба было яго выстаўляць адразу ж пасля трэцяга гола, на 73-й хвiлiне.

— Можа, з iм па спадарожнiку звязаўся сам Эдуард Малафееў?

— Я не думаю, што Эдуард Васiльевiч да такога апусцiцца. Тым больш што перад таварыскiм матчам з Латвiяй у нас адбылася сур’ёзная размова. Я сказаў, што маю вялiкае жаданне гуляць за зборную, i на полi павiнны знаходзiцца мацнейшыя iгракi, якiя маюць гульнявую практыку, а не тыя людзi, якiм сiмпатызуе трэнер.

— Ты маеш на ўвазе Тумiловiча?

— А што, я гуляю горш за Гену? Проста ён аказаўся больш фартовым, але я таксама магу гуляць i выручаць каманду. Ну а што рабiць, калi самiх футбалiстаў трэба прымушаць «рыць зямлю»? Я ж бачыў, як у Галандыi паводзiлi сябе на полi некаторыя нашы палявыя iгракi. Усе лiчаць сябе прафесiяналамi i зоркамi, а як дайшло да справы... Вунь у галандскага абаронцы дэ Бура спыталi: цi баiцеся вы Хацкевiча, Бялькевiча? Той пацiснуў плячыма: а хто гэта такiя i дзе гуляюць?.. Дэ Бура ўсе ведаюць, як i астатнiх — Клюйверта, Давiдса... I каштуюць яны па 50 мiльёнаў, а не капейкi. Ну а калi ты Кутузаў цi Глеб, выйдзi, пакажы, на што ты здольны.

Не трэба было прымаць гульню галандцаў, трэба было самiм навязваць тактыку, атакаваць — словам, праявiць усе свае байцоўскiя якасцi, каб потым нiхто не казаў у твой адрас крыўдных слоў. А што датычыцца Стральцова, то я спрабаваў яму дапамагчы, i ён глыбока памыляецца, калi лiчыць, што ва ўсiм вiнаваты варатар.

— Напярэдаднi матча Беларусь—Галандыя, здаецца, вочы ва ўсiх гарэлi. Прэзiдэнт прыязджаў вас падтрымаць...

— Аляксандр Рыгоравiч правiльна казаў пра чыгунныя ногi футбалiстаў, але бачна, што i гэтыя словы не падзейнiчалi. Толькi Сяргей Штанюк i Аляксандр Лухвiч хацелi даказаць, што i беларусы не лыкам шытыя, аднак вынiк... Я ўчора цэлы вечар праглядваў забiтыя галы. Дапускаю, што першы гол Давiдса мог бы ўзяць, калi б заняў правiльную пазiцыю, ну а другi i трэцi — там увогуле не было анiякiх шанцаў. Так што гэта не «пенка» i не памылка, а праява вялiкага майстэрства галандцаў i недахвату яго ў нашых абаронцаў.

— Эх, не было з вамi Малафеева...

— Адсутнасць Малафеева здорава адбiлася на iграках: i ў паводзiнах на полi, i ў адносiнах да справы. Што падкупляе ў Малафееве — гэта яго эмацыянальны характар. Ён надае энергii футбалiстам. Паказвае, што неабыякавы да футбола. Такiя людзi, якiя патрабуюць, i дабiваюцца нейкiх вынiкаў. Тое, што зараз адбываецца ў зборнай, не паддаецца нiякаму тлумачэнню. Дзе гэта бачна, каб тыя ж галандцы напярэдаднi адказнага матча засталiся без трэнера? Сама абстаноўка вяла да такога вынiку. Ну няўжо за год да пачатку адборачных матчаў нельга было высеяць добрае поле. Каб iгрок прыехаў i думаў толькi пра гульню. Прыехалi ў Стайкi, а там непрыбраныя ложкi. У нумарах селяць па тры чалавекi. Аднаму трэба класцiся ў 9, другому ў 10, трэцяму — у гадзiну ночы. Экiпiроўкi няма. Iгракi, праўда, паехалi ў Галандыю экiпiраванымi, а кiраўнiкi — хто ў чым. Хацеў бы я пабачыць так iтальянскую цi галандскую дэлегацыю. Вось i лiчым сябе прафесiяналамi, а на самай справе мы — аматары.

— I тым не менш, у 1995-м атрымалi перамогу?

— Гэта была найперш тактычная перамога Сяргея Бароўскага.

— Чым адрознiваецца Малафееў ад Сяргея Уладзiмiравiча?

— Бароўскi больш спакойны. Гэтым i карысталiся ўсе iгракi зборнай. Прыязджалi ў Мiнск пабачыцца з роднымi, прападалi хто дзе хацеў. А тут скажа трэнер адключыць сотавы тэлефон — i адключыш. Трэнер павiнен мець жорсткi характар, такi як у Малафеева, якi i надзею ўселiць i «падзавядзе» так, што будзеш гуляць.

Вось Валiк Бялькевiч — цудоўнейшы футбалiст, класна гуляе за кiеўскае «Дынама», але толькi Малафееў ведае ключ да яго характару, толькi ён можа прымусiць яго рабiць тое ж самае за зборную. Малафееў заўсёды пытае, хто гатовы выйсцi на поле i «адпахаць» на ўсе сто? Калi ты кажаш, што гатовы, а выходзiш на поле без агеньчыка ў вачах, ты — здраднiк.

— Спадзяешся абараняць зборную ў матчах з Аўстрыяй i Чэхiяй?

— Рыхтуюся. Можа, гэтым жэстам Стральцоў i сказаў: хлопчык, гудбай! Але я ўпэўнены, што Малафееў скажа: «Валера, я даю табе шанц!».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За чатыры хвiлiны да канца матча ў камандзе зборнай Беларусi адбылася замена. Дзiўная замена. Замест варатара Валерыя Шанталосава на поле выйшаў малад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика