21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сапрапель i торф

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi нам здаралася залазiць у лясное возера, то мы адчувалi дыскамфорт ад... гразi. Узнiмалася неверагодная колькасць iлiстых частачак, ногi правальвалiся «на той свет».

Паднятая наверх, балотная гразь распаўзаецца. Але гэта якраз адметнае ўгнаенне, у першую чаргу азотнага накiрунку. Толькi ў чыстым выглядзе карысцi не дае. Яе трэба праветрыць. Для гэтага змясцiць у кампосты. За цёплы перыяд усё набудзе такi стан, што каранi раслiн, захлёбваючыся будуць пiць азот i ўсё iншае.

Сапрапель бывае з вапнавых парод, крэмнiевых, арганiкi. Апошнi — лепшы. А вапнавы прыдатны для кiслых глеб. У iм амаль няма калiю i азоту. Затое шмат кальцыю i магнiю. Вядомая даламiтавая мука, якой раскiсляем глебу, якраз з вапнавых асадкаў. У ёй яшчэ i магнiй — адзiн з неабходных элементаў урадлiвасцi.

Арганiчны сапрапель (прадукт гнiення травы, лiсцяў, галiнак) утрымлiвае да 4,5 працэнта азоту. Гэты паказчык пераўзыходзiць свежы гной. I па сумарнаму паказчыку ўсiх элементаў (азот, фосфар, калiй, мiкраэлементы) сапрапель стаiць вышэй за гной з кароўнiкаў.

Дзе «водзiцца» сапрапель? У маленькiх балоцiстага тыпу азёрах, у старыцах рэк i ручаёў, у месцах, дзе рачная вада запавольвае сваю плынь. Угнаенне абавязкова прапускаць праз кампост (перасыпаць травою, лiсцем, саломай, бацвiннем, паперай, пiлавiннем i г.д.). Летам бурт пералапачваць, нiжнiя слаi ўзнiмаць наверх, верхнiя — апускаць унiз.

Падобны на сапрапель торф. Найбольш выдатны верхавы. Гэта амаль што чарназём. Ён рыхлы, праветраны, раскiслены. Можна ўносiць на агарод. Яго выкарыстоўваюць у камбiнацыях расаднай зямлi. Але найлепш класцi ў кампосты.

Амаль што ўсе глыбокiя тарфяныя залежы кiслыя. У iх шмат азоту (да 3 працэнтаў), ёсць фосфар i мiкраэлементы. Але ўсё знаходзiцца ў закансерваваным выглядзе. Значыць, кампаставаць. Тыя, хто наведвае балоты, бачылi пiрамiды тарфяной крошкi. Так торф прасушваецца i прамарожваецца. Усе закiслы знiкаюць.

Але i ў гатовым выглядзе торф мае мала калiю, фосфару i медзi. Вось гэтымi элементамi торф трэба ўзбагачаць у першую чаргу. Напрыклад, на кубiчны метр вылiць вядро вады, у якой разведзена 150 г меднага купарвасу. Яшчэ дадаваць попел (вядро на той жа кубаметр), чысты мiнеральны фосфар — кiлаграмы два i калiй — кiлаграм.

Праветраны торф можна дадаваць у глiнiстыя (увогуле цяжкiя) глебы да чацвёртай часткi па аб’ёму. На пясчаныя лепш уносiць тарфяны кампост, якi ўзбагачаны гноем i ўсiмi элементамi ўрадлiвасцi. Для гэтага на зямлю ў зацененым месцы насыпаем торф (20 см), затым гной цi фекалii (5—10 см) i зноў 20 см торфу i гной, гноевую жыжку цi фекалii. Гэтак да самага верху (1—1,5 м).

Зверху павiнна быць ялiна. У яе час ад часу залiваем ваду разам з гноем, фекалiямi. За лета хоць бы раз пералапацiць (лепш двойчы), унесцi пры пералапачваннi 20 кг даламiтавай мукi на адну тону кампосту.

Торф — выдатны матэрыял для мульчыравання глебы з пасадкамi i пасевамi, у тым лiку i на зiму.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi нам здаралася залазiць у лясное возера, то мы адчувалi дыскамфорт ад... гразi. Узнiмалася неверагодная колькасць iлiстых частачак, ногi правальва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика