Наталля Цылiнская: жыццё — не пазайдросцiш
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Нядаўна чатырохразовая чэмпiёнка свету па велатрэку мiнчанка Наталля Цылiнская сустракалася з журналiстамi.
Яна расказала пра жыццё-быццё зоркi веласпорту. Калi б не пачуццё гумару, якое заўсёды суправаджае Наталлю, то наўрад цi ёй давялося б святкаваць столькi перамог, а тым больш прадстаўляць нашу краiну. Тэхнiка, г.зн.веласiпед, маральна i фiзiчна састарэла, трэнiравацца прыходзiцца ў Маскве, бо ў Беларусi няма нiводнага велатрэка. Застаецца толькi здзiўляцца патрыятызму спартсменкi. Кватэру Цылiнскай паабяцалi ў розных iнстанцыях да канца 2002 года. Праўда, па адных звестках, у мяркуемым месцы нават не закладваўся нулявы цыкл. Па другiх крынiцах iнфармацыi бытавой неўладкаванасцю чатырохразовай чэмпiёнкi свету зацiкавiўся мэр сталiцы Мiхаiл Паўлаў i паабяцаў у хуткiм часе вырашыць кватэрнае пытанне. З Беларусi я не паеду, заявiла Наталля Цылiнская, калi, канешне, не «папросяць». Будзем спадзявацца, што зорку веласпорту не будуць чакаць выпрабаваннi на кожным кроку. Без сталiчнай прапiскi паўгода яна была, без кватэры намучылася, да шматмесячных збораў прывыкла. Цяпер застаецца чакаць лепшага. Тым больш што яно ўжо не за гарамi: 18 кастрычнiка Наталля выходзiць замуж за калегу-веласiпедыста расiянiна Андрэя Мiнашкiна. Вяселле, паводле слоў Цылiнскай, яны будуць адзначаць у беларускай сталiцы. Застаецца пажадаць новай пары сямейнага шчасця i поспехаў на спартыўных арэнах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна чатырохразовая чэмпiёнка свету па велатрэку мiнчанка Наталля Цылiнская сустракалася з журналiстамi |
|