Беларуская абшчына з’явiлася ў Малдове
Леанiд ТУГАРЫН
У малдаўскiм горадзе Грыгарыопалi пачала дзейнiчаць беларуская абшчына. Як паведамiў прэс-сакратар МЗС Беларусi Павел Латушка, яна была створана пры садзейнiчаннi нашага пасольства ў Кiшынёве. 26 верасня адбылося першае пасяджэнне i ўрачыстаае адкрыццё офiса абшчыны. У цырымонii ўдзельнiчалi прадстаўнiкi мясцовых уладаў, грамадскiх арганiзацый.
Беларусы, жыхары Грыгарыопаля, далi невялiкi канцэрт на беларускай мове. Прадстаўнiк пасольства Беларусi ўручыў падборку кнiг, якая стала своеасаблiвым першым узносам у стварэнне беларускамоўнай бiблiятэкi абшчыны. Таксама былi перададзены падручнiкi для арганiзацыi работы Нядзельнай школы па вывучэнню беларускай мовы i гiсторыi нашай краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У малдаўскiм горадзе Грыгарыопалi пачала дзейнiчаць беларуская абшчына. Як паведамiў прэс-сакратар МЗС Беларусi Павел Латушка, яна была створана пры с |
|