Прэм’ер-мiнiстр пабываў у будынку фiлармонii i на будпляцоўцы, дзе ўзводзiцца Нацыянальная бiблiят
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
Жорсткiя патрабаваннi перад заказчыкамi i падрадчыкамi паставiў прэм’ер-мiнiстр Генадзь Навiцкi, наведаўшы 4 лiстапада Беларускую дзяржаўную фiлармонiю, дзе цяпер пачынаецца капiтальны рамонт з элементамi рэканструкцыi. Агледзеўшы будынак, кiраўнiк урада адзначыў, што падрыхтоўчыя работы на гэты момант тут вядуцца вельмi марудна i запатрабаваў iх паскорыць.
У цэлым рамонт фiлармонii павiнен завяршыцца за 8 месяцаў. На яго з бюджэту 2003 года запланавана выдзелiць 7,8 мiльярда рублёў. Паводле слоў мiнiстра культуры Леанiда Гулякi, цяпер у будынку ў мэтах аховы ад будаўнiчых работ вядзецца абшыўка металам аргана, пачынаецца дэмантаж крэслаў i абсталявання ў глядзельнай зале. Пастаўлена задача пасля рамонту стварыць тут безбар’ернае асяроддзе для наведвальнiкаў. Прэм’ер-мiнiстр падкрэслiў, што гэты аб’ект знаходзiцца пад яго кантролем, таму праз тыдзень ён зноў наведае яго. У гэты ж дзень Генадзь Навiцкi прыехаў на будаўнiчую пляцоўку, дзе будзе ўзводзiцца будынак Нацыянальнай бiблiятэкi. Цяпер тут заканчваецца добраўпарадкаванне пляцоўкi, часовых дарог, рабочага гарадка i падвядзенне да яго неабходных камунiкацый. У тры змены вядуцца работы па капанню катлавана. У сярэдзiне снежня пачнецца далейшая работа па будаўнiцтву нулявога цыкла. Прэм’ер-мiнiстр даручыў да 2 снежня падрыхтаваць графiк асноўных работ на наступны год. Ён падкрэслiў, што ўзвядзенне бiблiятэкi павiнна стаць аб’ектам укаранення новых тэхналогiй, павышанай культуры вытворчасцi i служыць эталонам будаўнiча-мантажных работ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жорсткiя патрабаваннi перад заказчыкамi i падрадчыкамi паставiў прэм’ер-мiнiстр Генадзь Навiцкi, наведаўшы 4 лiстапада Беларускую дзяржаўную фiлармонi
|
|