Цi ўяўляе небяспеку карова, хворая на лейкоз?
Я — жыхар сельскай мясцовасцi. Трымаю на падворку карову. У нашай вёсцы шмат iх хварэе на лейкоз. Прашу ў газеце расказаць пра гэтую хваробу больш падрабязна. Цi распаўсюджваецца лейкоз ад адной каровы да другой? Гэта адбываецца ў статку? Цi трэба iзаляваць хворых кароў, або можна пускаць у статак? Цi можна ад лейкознай каровы пiць малако? Цi ўяўляе хвароба небяспеку для чалавека?
Iван Арцюх, г. Гомель. Лейкоз — гэта вiруснае захворванне крывi, якое перадаецца iншым жывёлам пры кантакце з крывёй, выдзяленнямi, якiя ўтрымлiваюць крывяныя цельцы, пры траўмах. Працэнт заражэння, праўда, невялiкi, можа быць i ад насякомых-крывасмокаў. Таму верагоднасць заражэння здаровай жывёлiны пры выпасе разам з хворай, натуральна, iснуе. А паколькi за ўласную карову адказвае сам прыватнiк, ён павiнен або здаць яе, або ўтрымлiваць асобна. Захворванне ў жывёлы можа працякаць у дзвюх стадыях: напачатку карова можа быць вiрусаносьбiтам, хаця знешне будзе здавацца здаровай, будзе даваць прадукцыю, але ўтрымлiваць адначасова ў сабе вiрус i заражаць iншых кароў. Другая стадыя — клiнiчная, пры якой ужо сур’ёзна церпяць унутраныя органы. Пры глыбокай стадыi хваробы рагуля амаль цалкам знiшчаецца, таму рэкамендуецца здаваць карову на мяса яшчэ на першай стадыi. Малако ад такiх кароў небяспекi не ўяўляе. У хатнiх умовах яго рэкамендуецца кiпяцiць, на заводах яно таксама апрацоўваецца. Цялят звычайна пакiдаюць толькi на адкорм, а не для далейшага развядзення, бо iснуе вялiкая верагоднасць, што яны таксама хворыя на лейкоз. Чалавеку ад жывёлы гэтая хвароба не пера- даецца. Рагулi раз у год павiнны праходзiць праверку на захворваемасць на лейкоз. Iншую больш падрабязную iнфармацыю можна атрымаць у мясцовых ветэрынараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я — жыхар сельскай мясцовасцi. Трымаю на падворку карову. У нашай вёсцы шмат iх хварэе на лейкоз. Прашу ў газеце расказаць пра гэтую хваробу больш пад |
|