21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб канстытуцыйнасцi змяншэння банкамi ў аднабаковым парадку працэнтных ставак па дагаворах банкаўска

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рашэнне Канстытуцыйнага суда рэспублікі беларусь

Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Васiлевiча Р.А., суддзяў Бойка Т.С., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркiсавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цiкавенкi А.Г., Шуклiна В.З., Шышко Г.Б. разгледзеў на падставе артыкула 40 i часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь звароты грамадзян аб аднабаковым змяншэннi банкамi працэнтных ставак па дагаворах банкаўскага ўкладу (дэпазiту).

Прааналiзаваўшы адпаведныя палажэннi Канстытуцыi, Грамадзянскага i Банкаўскага кодэксаў Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававых актаў, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.

Дагавор банкаўскага ўкладу (дэпазiту) вызначаны артыкулам 773 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (далей — ГК) як дагавор, па якiм адзiн бок (укладаатрымальнiк) прымае ад другога боку (укладчыка) грашовую суму (уклад, дэпазiт) i абавязваецца вярнуць укладчыку ўклад, а таксама налiчаныя на ўклад працэнты на ўмовах i ў парадку, прадуглежаных дагаворам. У частцы другой дадзенага артыкула прадугледжана, што адносiны па банкаўскаму ўкладу рэгулююцца заканадаўствам.

Згодна з артыкулам 291 ГК аднабаковая адмова ад выканання абавязацельства i аднабаковае змяненне яго ўмоў не дапускаецца, калi iншае не вынiкае з заканадаўства або дагавора.

Канстытуцыйны Суд адзначае, што заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь прадугледжана магчымасць аднабаковага змянення ўмоў дагавора банкаўскага ўкладу ў частцы выплаты ўкладчыку працэнтаў па ўкладу. Так, у артыкуле 188 Банкаўскага кодэкса ўстаноўлена, што ўкладаатрымальнiк выплачвае ўкладчыку працэнты па ўкладу ў размеры, якi вызначаецца дагаворам. Размер працэнтаў па тэрмiновых i ўмоўных банкаўскiх укладах можа быць зменены па пагадненню бакоў, калi iншае не прадугледжана дагаворам. Укладаатрымальнiк мае права ў аднабаковым парадку змянiць размер працэнтаў, якiя выплачваюцца па ўкладу да запатрабавання, з папярэднiм паведамленнем укладчыкам, калi гэта прадугледжана дагаворам. У выпадку змяншэння банкам размеру працэнтаў новы iх размер прымяняецца да ўкладу, унесенага да паведамлення ўкладчыку аб змяншэннi размеру працэнтаў, па сканчэннi не менш аднаго месяца з дня паведамлення.

Прызнаючы наяўнасць законных падстаў для аднабаковага змянення ўмоў дагавора банкаўскага ўкладу ў частцы выплаты ўкладчыку працэнтаў па ўкладу, Канстытуцыйны Суд разам з тым звяртае ўвагу на наступнае.

У адпаведнасцi з артыкулам 13 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь дзяржава надае ўсiм роўныя правы для ажыццяўлення гаспадарчай i iншай дзейнасцi, акрамя забароненай законам, i гарантуе роўную абарону i роўныя ўмовы для развiцця ўсiх форм уласнасцi. Дзяржава гарантуе ўсiм роўныя магчымасцi свабоднага выкарыстання здольнасцей i маёмасцi для прадпрымальнiцкай i iншай не забароненай законам эканамiчнай дзейнасцi. Рэгуляванне эканамiчнай дзейнасцi ажыццяўляецца дзяржавай у iнтарэсах чалавека i грамадства, дзяржава забяспечвае накiраванне i каардынацыю дзяржаўнай i прыватнай эканамiчнай дзейнасцi ў сацыяльных мэтах.

З сэнсу ўказаных канстытуцыйных норм вынiкае прызнанне прынцыпу свабоды дагавора як адной з гарантуемых дзяржавай свабод чалавека i грамадзянiна, якая абвяшчаецца ў лiку асноўных пачаткаў грамадзянскага заканадаўства (абзац сёмы часткi другой артыкула 2 ГК).

Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на тое, што свабода дагавора не з’яўляецца абсалютнай, яна не павiнна прыводзiць да адмаўлення або прымяншэння iншых агульнапрызнаных правоў i свабод (частка першая артыкула 23 Канстытуцыi). Згодна з артыкулам 23 Канстытуцыi i абзацам дзевятым часткi другой артыкула 2 ГК умяшанне ў прыватныя справы не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калi такое ўмяшанне ажыццяўляецца на падставе прававых норм у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб.

Спосабам абмежавання свабоды дагавора з’яўляецца, у прыватнасцi, iнстытут публiчнага дагавора, якi выключае права камерцыйнай арганiзацыi адмовiцца ад заключэння такога дагавора, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам (артыкул 396 ГК), а таксама iнстытут дагавора далучэння, умовы якога могуць быць прыняты не iнакш як шляхам далучэння да прапанаванага дагавора ў цэлым (артыкул 398 ГК).

У адпаведнасцi з артыкулам 22 Банкаўскага кодэкса дагаворы, якiя заключаюцца банкамi з клiентамi, з’яўляюцца публiчнымi дагаворамi або дагаворамi далучэння, калi iншае не ўстаноўлена правiламi, што дзейнiчаюць у гэтых банках. Да такiх дагавораў адносiцца дагавор банкаўскага ўкладу, умовы якога вызначаюцца банкамi ў стандартных формах. У вынiку грамадзяне-ўкладчыкi як бок у дагаворы пазбаўлены магчымасцi ўплываць на яго змест, што з’яўляецца абмежаваннем свабоды дагавора i як такое патрабуе захавання прынцыпу суразмернасцi, у сiлу якой грамадзянiн як эканамiчна слабы бок у гэтых праваадносiнах мае патрэбу ў асаблiвай абароне сваiх правоў, што цягне за сабой неабходнасць адпаведнага прававога абмежавання свабоды дагавора i для другога боку, гэта значыць для банкаў. Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, такi падыход садзейнiчаў бы рэалiзацыi ў поўнай меры прынцыпу роўнасцi ўдзельнiкаў грамадзянскiх праваадносiн, замацаванага ў абзацы пятым часткi другой артыкула 2 ГК.

Пры гэтым магчымасць адмовiцца ад заключэння дагавора банкаўскага ўкладу, якая знешне сведчыць аб прызнаннi свабоды дагавора, не можа лiчыцца дастатковай для яе рэальнага забеспячэння грамадзянам, тым больш калi не гарантавана належным чынам права грамадзян на абарону ад эканамiчнай дзейнасцi банкаў, нярэдка накiраванай на манапалiзацыю i нядобрасумленную канкурэнцыю, недастаткова адпрацаваны механiзмы рыначнага кантролю за крэдытнымi арганiзацыямi, уключаючы прадастаўленне спажыўцам iнфармацыi аб эканамiчным становiшчы банка, i грамадзянiн вымушаны пагаджацца на ўмовы, якiя фактычна дыктуюцца яму, у тым лiку на знiжэнне банкам у аднабаковым парадку працэнтнай стаўкi па ўкладу.

Ажыццяўляючы прававое рэгуляванне адносiн памiж банкамi i грамадзянамi-ўкладчыкамi, заканадавец павiнен кiравацца артыкуламi 2, 13 i 44 Канстытуцыi, у адпаведнасцi з якiмi чалавек, яго правы, свабоды i гарантыi iх рэалiзацыi з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю i мэтай грамадства i дзяржавы, якая заахвочвае i захоўвае зберажэннi грамадзян, стварае гарантыi вяртання ўкладаў, а рэгуляванне эканамiчнай дзейнасцi ажыццяўляецца ў сацыяльных мэтах. Пры гэтым, зыходзячы з канстытуцыйнай свабоды дагавора, заканадавец не мае права абмяжоўвацца фармальным прызнаннем юрыдычнай роўнасцi бакоў i павiнен прадастаўляць пэўныя перавагi эканамiчна слабаму i залежнаму боку, з тым каб не дапусцiць нядобрасумленнай канкурэнцыi ў сферы банкаўскай дзейнасцi i рэальна гарантаваць у адпаведнасцi з артыкуламi 13, 22 Канстытуцыi захаванне прынцыпу роўнасцi пры ажыццяўленнi прадпрымальнiцкай i iншай не забароненай законам эканамiчнай дзейнасцi. Выкарыстоўваючы дагавор банкаўскага ўкладу, грамадзянiн ажыццяўляе iменна такую эканамiчную дзейнасць.

Адсутнасць у Банкаўскiм кодэксе норм, што змяшчаюць абгрунтаваныя абмежаваннi для эканамiчна моцнага боку ў дагаворы банкаўскага ўкладу, прыводзiць да празмернага абмежавання (прымяншэння) прынцыпу свабоды дагавора, свабоды не забароненай законам эканамiчнай дзейнасцi для грамадзянiна, якi заключае такi дагавор. Пры гэтым палажэннi артыкула 188 Банкаўскага кодэкса, паколькi яны дазваляюць банку на падставе дагавора знiжаць працэнтную стаўку ў аднабаковым парадку, уводзяць абмежаванне ўказаных канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян без вызначэння ў законе падстаў, якiя абумоўлiваюць такую магчымасць. Тым самым парушаюцца прадпiсаннi канстытуцыйнай свабоды дагавора.

Згодна з пунктам 2 артыкула 29 Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека пры ажыццяўленнi сваiх правоў i свабод кожны чалавек павiнен падвяргацца толькi такiм абмежаванням, якiя ўстаноўлены законам выключна з мэтай забеспячэння належнага прызнання i павагi правоў i свабод iншых i задавальнення справядлiвых патрабаванняў маралi, грамадскага парадку i агульнага дабрабыту ў дэмакратычным грамадстве.

У адпаведнасцi з артыкулам 23 Канстытуцыi iменна заканадавец устанаўлiвае выпадкi неабходных абмежаванняў суразмерна ўказаным у гэтай канстытуцыйнай норме мэтам. Таму, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, толькi законам павiнна вызначацца, цi магчыма (а калi магчыма, — то ў якiх выпадках) знiжэнне банкамi ў аднабаковым парадку працэнтных ставак, з тым каб выключалася адвольнае пагаршэнне ўмоў дагавора для грамадзянiна-ўкладчыка ў адсутнасць якiх-небудзь аб’ектыўных прадпасылак.

Кiруючыся артыкулам 40, часткай першай артыкула 116 Канстытуцыi, артыкуламi 7, 36, 38, 40, 401 Закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь», Канстытуцыйны Суд

В Ы P А Ш Ы Ў:

1. Прапанаваць Парламенту Рэспублiкi Беларусь для забеспячэння ўстаноўленых артыкуламi 2, 13, 22, 23 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь канстытуцыйных прынцыпаў свабоды дагавора, роўнасцi пры ажыццяўленнi прадпрымальнiцкай i iншай не забароненай законам эканамiчнай дзейнасцi, рэгулявання эканамiчнай дзейнасцi ў сацыяльных мэтах, абароны правоў, свабод чалавека i гарантыi iх рэалiзацыi вызначыць у Банкаўскiм кодэксе Рэспублiкi Беларусь выпадкi, пры якiх дапушчальна знiжэнне банкамi ў аднабаковым парадку працэнтных ставак па ўкладах грамадзян з мэтай выключэння адвольнага пагаршэння ўмоў дагавора для грамадзянiна-ўкладчыка ў адсутнасць якiх-небудзь аб’ектыўных прадпасылак.

2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.

3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

Старшынствуючы —

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Р.А. ВАСIЛЕВIЧ.

6 лiстапада 2002 г., г. Мiнск

№ P-150/2000

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика