Санiтарныя ўмовы пры стварэннi рынку — рэч абавязковая
Вось ужо некалькi тыдняў каля дзвюх тысяч чалавек знаходзяцца ў стрэсавым стане. А пытанне наша вось у чым. Паўтара года таму ў нашай вёсцы арганiзаваўся невялiкi рынак. Тут вясковаму чалавеку можна было набыць усё, што патрэбна на сялянскiм падворку: харчаванне для сябе, кармы для жывёлы i птушкi, саджанцы, угнаеннi, жывую птушку, вупраж для коней i iншае. Рынак увогуле стаў месцам сустрэч людзей, дзе можна было проста пагутарыць. Але цяпер мiнi-рынак па ўказанню з раёна зачынiлi. Маўляў, няма належных санiтарных умоў. Мы не прымаем такiх аргументаў i лiчым, што зачынiлi рынак неабгрунтавана. Якiя ў вёсцы санiтарныя ўмовы? Звычайныя: траўка пад нагамi, дрэвы вакол, над галавой — блакiтнае неба. У сельскiм Савеце пражывае больш за паўтары тысячы чалавек, з якiх семсот — пенсiянеры. Не ўсякi можа некуды паехаць, каб набыць патрэбныя рэчы. Верагодна, у вяскоўцаў няма права на выбар? Нас зноў iмкнуцца «ўцiснуць» у вясковы магазiн, куды завозяць тавары, як у прымаўцы: на табе, нябожа, што нам нягожа. Лягчэй, канешне, закрыць рынак, чым арганiзаваць канкурэнтны гандаль.
Н. Станкевiч (псеўданiм, як указвае аўтар лiста), Валожынскi раён. Адразу зазначым, што мы не згодныя з аўтарам лiста, калi гаворка iдзе найперш пра санiтарныя нормы i патрабаваннi, якiя перашкаджаюць нармальнай працы мiнi-рынку ў вёсцы Вiшнёва. Трава пад нагамi, дрэвы вакол i блакiтнае неба над галавой, не крыўдуйце, не аргумент. Асаблiва калi размова iдзе аб продажы ў такiх умовах прадуктаў харчавання. Нiхто i нiдзе дазвол на работу рынку не дасць. Тым больш, як паведамiла нам намеснiк старшынi Валожынскага райвыканкама Валянцiна Серавокая, раней на гэтай пляцоўцы, дзе спрабавалi наладзiць работу мiнi-рынку, прадавалi жывёлу (парасят). Iншая справа — цi можна гэтую тэрыторыю добраўпарадкаваць як след? На жаль, прынамсi на гэты год, у райвыканкаме такiх планаў няма. Магчыма, у будучым? Паводле слоў Валянцiны Сцяпанаўны, у вёсцы Вiшнёва 201 падворак, дзе пражывае 461 чалавек. Тут працуюць два магазiны спажывецкай кааперацыi па продажы прадуктаў харчавання, адзiн магазiн прамтавараў, ёсць сталовая. На аўтобусным прыпынку ёсць кiёск, дзе гандлююць бакалейнымi таварамi. Да Валожына ад вёскi — 18 кiламетраў, аўтобусы ходзяць рэгулярна. Цi ёсць сэнс у адкрыццi мiнi-рынку ў Вiшнёве? Iнiцыятарам гэтай справы Валянцiна Сцяпанаўна лiчыць камерсантаў з суседнiх раёнаў, якiя возяць сюды свае тавары. Але, каб прадаваць харчовую групу, у любым выпадку трэба ствараць санiтарныя ўмовы: ставiць ветлабараторыю, падвозiць ваду, рабiць прылаўкi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо некалькi тыдняў каля дзвюх тысяч чалавек знаходзяцца ў стрэсавым стане. А пытанне наша вось у чым. Паўтара года таму ў нашай вёсцы арганiзава |
|