21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галоўны прынцып рацыяналiзацыi адукацыйных устаноў — не нашкодзiць дзецям

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ГРАМАДСКI ПЕДСАВЕТ «ЗВЯЗДЫ»

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 10—12 красавіка).

В.Гардынец: У нас захаваўся невялiкi аўтобусны парк, ён быў заняты на падвозе дзяцей у ВВК. Ёсць гараж, спецыялiсты. Зараз яны атрымалi новыя аўтобусы i нармальна працуюць. Так што гэта таксама дапамога.

Б.Iваноў: Прагучала думка наконт высокай вынiковасцi прафесiйна-тэхнiчных устаноў новага тыпу, у прыватнасцi пры паступленнi ў ВНУ. Магу пацвердзiць гэты тэзiс на прыкладзе магiлёўскага прафесiйнага лiцэя, 75 працэнтаў выпускнiкоў якога паступiлi ў ВНУ i сярэднiя спецыяльныя ўстановы. Наогул па рэспублiцы працягваюць вучобу больш за 60 працэнтаў выпускнiкоў лiцэйскiх груп прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў. Але варта падкрэслiць яшчэ i прэстыжнасць устаноў новага тыпу. А гэта вельмi важна, бо ламаецца стэрэатып, здымаецца нейкi псiхалагiчны бар’ер. Сюды ахвотна iдуць i выпускнiкi з высокiм балам у атэстаце. Яны лiчаць, што тут у iх будуць усе ўмовы, каб раскрыць свае здольнасцi. А з пункту гледжання наймальнiкаў, тэхнiк, будзем так казаць, якi атрымаў сярэдне-спецыяльную адукацыю ў сiстэме ПТА, лягчэй праходзiць перыяд адаптацыi на вытворчасцi.

Вы пытаецеся, колькi ўсяго ў рэспублiцы такiх устаноў новага тыпу? 24 прафесiйныя лiцэi i 36 прафесiйна-тэхнiчных каледжаў. Мы штучна не паскараем працэс iх стварэння, а калi на месцах з’яўляюцца прадпасылкi, то прапрацоўваем пытанне вельмi старанна. Галоўная iдэя рэструктурызацыi — стварэнне сеткi якасных адукацыйных устаноў, каб задаволiць запатрабаваннi народнай гаспадаркi i патрэбнасцi бацькоў у адукацыйных паслугах для iх дзяцей па месцы жыхарства. Падыход павiнен быць комплексным, прынцып — як у ахове здароўя: не нашкодзь. Мы ставiм перад сабой, магчыма, iдэ- альную задачу: каб кожны выпускнiк школы — базавай цi сярэдняй — меў магчымасць атрымаць прафесiйна-тэхнiчную адукацыю па жаданнi i такiм чынам быў запатрабаваны ў грамадстве. Каб у перспектыве не паўтарылася сiтуацыя, калi прыкладна 10 тысяч выпускнiкоў агульнаадукацыйных школ мусяць стаяць на ўлiку ў службе занятасцi.

К.Фарыно: За ўстановамi новага тыпу — будучыня. У прыватнасцi, яны дапамогуць нам не «згубiць» таленавiтых дзяцей з вёскi. Пастаўлена задача ў кожным райцэнтры стварыць 1-2 гiмназii, каб забяспечыць нармальныя ўмовы для навучання такiх дзяцей. А прафесiйна-тэхнiчныя лiцэi, прафесiйныя каледжы дапамогуць вырашыць пытаннi профiльнасцi навучання, асаблiва ў сельскай мясцовасцi.

Адукацыя сёння выходзiць на iншы, больш высокi ўзровень. Вось чаму такая цесная «стыкоўка» сярэдняй i вышэйшай школ. Як толькi пачалася рэформа сярэдняй — адразу ўзнiкла патрэба рэфармаваць i вышэйшую, таму што яны павiнны быць цесна iнтэграванымi.

Не варта рабiць нейкiх рэвалюцыйных крокаў. Трэба ўсё пралiчваць. I кожны раз добра падумаць, цi можна закрываць гэтую навучальную ўстанову або гэты дзiцячы сад. Вёсцы важна захаваць свае адукацыйныя ўстановы. Тады не будзе адтоку кадраў, там захаваецца жыццё. Магчыма, праз нейкi час зменiцца да лепшага i дэмаграфiчная сiтуацыя, i тыя ўстановы адукацыi, тыя будынкi i збудаваннi, якiя мы зараз захаваем, яшчэ паслужаць па прызначэнню.

Адным словам, усё трэба рабiць у iнтарэсах дзяцей. З гэтага давайце i зыходзiць у далейшай рабоце.

Ад рэдакцыi. Прынцып «не нашкодзь» i нам здаецца апраўданым. Захаваць некалькi тысяч рублёў — справа ўдзячная. Яшчэ больш удзячная — захаваць сотнi i сотнi вёсак, якiя без школ зачахнуць.

Удзельнiкi размовы падзялiлiся сваiмi думкамi, мы пазнаёмiлi вас з асноўнымi. Але засталося незразумелым, чаму нашы паважаныя чытачы не палiчылi патрэбным патэлефанаваць на «прамую лiнiю» падчас размовы. Не, званкi былi, але яны датычылiся ў асноўным лёсу беларускай мовы ў школе i наогул у сiстэме адукацыi. Адказваючы на трэцi, пяты, дзесяты званок гэтай тэматыкi, намеснiк мiнiстра Казiмiр Фарыно недвухсэнсоўна сказаў:

— Асноўным законам краiны, а таксама законамi аб мове i аб адукацыi прадастаўлена права выбару мовы навучання бацькам i самiм навучэнцам. Задача адмiнiстрацый навучальных устаноў i мясцовых органаў — стварыць належныя ўмовы, каб было арганiзавана якаснае навучанне на выбранай вамi мове.

Гэта — ключавая фраза з яго амаль паўгадзiннага (калi падсумаваць) дыялога. I такiм чынам яшчэ раз сказана галоўнае.

Але як жа з рэструктурызацыяй (закрыццём, аб’яднаннем, перапрафiляваннем) школ на месцах? Што з падвозам вучняў, працаўладкаваннем настаўнiкаў? Няўжо не было цi не засталося праблем, якiмi б захацелася падзялiцца адразу з двума намеснiкамi мiнiстра, адзiн з якiх адказвае за сярэднюю агульнаадукацыйную школу, а другi — за прафесiйна-тэхнiчную?

Калi ўсё ж ёсць што сказаць — пiшыце. Вопыт, якi мы ўсе разам набылi за першы год работы па-новаму, — гэта першы вопыт. Каб мiнiстэрства i ўрад маглi зрабiць з яго правiльныя высновы — трэба ведаць як мага больш шырокую карцiну.

Справаздачу падрыхтаваў Уладзiмiр ХIЛЬКЕВIЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика