«Без мяне...»
Вiктар САВIЦКI
КВАТЭРНАЕ ПЫТАННЕ Да паступлення ў Львоўскае ваеннае вучылiшча я з бацькамi жыў у Мiнску. Зараз вярнуўся, прапiсаўся. Адно турбуе: падчас маёй адсутнасцi кватэру прыватызавалi. Цi былi тым самым парушаныя мае правы i цi можна на гэтай падставе прызнаць прыватызацыю незаконнай?В. Г., Мiнск. Пры выездзе грамадзянiна з месца пастаяннага пражывання ў сувязi з навучаннем у iншым населеным пункце права карыстання жылым памяшканнем захоўваецца за iм на ўвесь час вучобы (таксама i ў тым выпадку, калi спатрэбiлася яго выпiска з месца пастаяннага пражывання). Гэта палажэнне дзейнiчае пры ўмове, што па месцы новай прапiскi грамадзянiну не было прадастаўлена ў пастаяннае карыстанне iншае жылое памяшканне. Спрэчкi, звязаныя з прыватызацыяй жылля, вырашаюцца вышэйстаячым у парадку падпарадкаванасцi органам (у залежнасцi ад прыналежнасцi жылога дома, дзе размешчаная кватэра) або судом. Згодна з пастановай пленума Вярхоўнага суда Рэспублiкi Беларусь ад 17.12.1998 г. № 9 спрэчкi аб праве, якiя ўзнiкаюць у сувязi з прыватызацыяй жылых памяшканняў, разглядаюцца судамi ў парадку iскавай вытворчасцi. Калi пры разглядзе такiх спраў будзе ўстаноўлена, што пры прыватызацыi былi парушаныя жыллёвыя правы грамадзянiна цi грамадзян (увядзенне ў зман, утойванне факта прыватызацыi, няздольнасць разумець значэнне сваiх дзеянняў i iнш.), суд растлумачвае гэтым грамадзянам права на прад’яўленне сустрэчнага iску аб прызнаннi дагавора прыватызацыi жылога памяшкання несапраўдным. У адпаведнасцi з п. 7 Палажэння аб прыватызацыi жылых памяшканняў (зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў ад 21.09.2001 г. № 1399) грамадзяне i члены iх сем’яў, якiя часова выбылi з жылога памяшкання i захавалi ў адпаведнасцi з заканадаўствам права карыстання iм (гэта адносiцца i да курсантаў ваенных вучылiшчаў, на перыяд вучобы), могуць прыватызаваць гэта жылое памяшканне пасля вяртання на пастаяннае месца жыхарства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да паступлення ў Львоўскае ваеннае вучылiшча я з бацькамi жыў у Мiнску. Зараз вярнуўся, прапiсаўся. Адно турбуе: падчас маёй адсутнасцi кватэру прыват |
|