21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Зробiм усё, каб былi дастойныя ўмовы для нашых клiентаў»

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

— запэўнiвае Генеральны консул Рэспублiкi Польшча ў Гродне Анджэй Крантоўскi

Прэс-канферэнцыю па пытаннях увядзення вiзавага рэжыму памiж Польшчай i Беларуссю ён пачаў на рускай мове. Затым спытаў, цi не перашкодзiць прысутным, калi будзе гаварыць па-польску. «Лепш па-руску» — адказаў адзiн з журналiстаў. «Лепш па-беларуску», — параiў другi, што чамусьцi рассмяшыла аднаго з дыпламатаў. «А як наконт украiнскай?» — пацiкавiўся кiраўнiк консульства, пасля чаго ён i ягоныя калегi гаварылi выключна па-польску. Канешне, беларусам, i асаблiва жыхарам памежжа гэтая мова знаёмая лепш за многiя iншыя, i, напэўна, усе ўдзельнiкi прэс-канферэнцыi разумелi сэнс сказанага. Хаця некаторыя словы пры адсутнасцi перакладчыка, натуральна, маглi быць зразумелыя не зусiм дакладна, што, само сабой, не ў iнтарэсах i журналiстаў, i работнiкаў дыпламатычнай установы.

Што датычыцца падрыхтаванасцi польскага консульства ў Гродне да ўвядзення поўнамаштабнага вiзавага рэжыму, то, паводле слоў пана Крантоўскага, тут зробяць усё, каб стварыць дастойныя ўмовы для клiентаў i каб з iх боку не было прэтэнзiй. Для падрыхтоўкi консульскiх устаноў у Беларусi, Расii i ва Украiне да новай вiзавай палiтыкi з бюджэту Польшчы выдзелена больш як 60 мiльёнаў злотых. За кошт гэтых сродкаў у Гродне цяпер рамантуюць будынак консульства (будзе больш памяшканняў для вiзавага абслугоўвання), набыты новыя камп’ютары. Даволi iстотна павялiчваецца штат супрацоўнiкаў: скажам, будзе ўжо не два, а пяць консулаў па вiзавых пытаннях. Удасканальваецца касавае абслугоўванне, мажлiва, за вiзу можна будзе заплацiць у банку. Усё гэта для таго, каб людзi менш часу трацiлi ў чэргах, якiя магчымы пасля першага лiпеня. Дарэчы, на думку генконсула, гэтай напружанасцi можна пазбегнуць тым, хто цяпер, калi няма чэргаў, звернецца па шматразовую вiзу. Ён паведамiў, што ёсць запэўненне вышэйшых уладаў наконт таго, што вiзы як былi, так i застануцца таннымi i, мажлiва, будуць выдавацца на больш працяглы тэрмiн. А шэраг катэгорый грамадзян, мяркуецца, атрымаюць права на бясплатную вiзу. Дарэчы, цяпер iдзе праца над новым польскiм законам аб чужаземцах, якi ўрэгулюе ў тым лiку i вiзавыя пытаннi. А чарговы раунд кансультацый памiж дыпламатамi Беларусi i Польшчы, паводле iнфармацыi А.Крантоўскага, адбудзецца ў сярэдзiне мая.

Анджэй Крантоўскi адзначыў, што польскiя консульскiя ўстановы ў Беларусi, Расii i ва Украiне павiнны быць падрыхтаваны да выдачы больш чым аднаго мiльёна вiз у год, у тым лiку 280 тысяч — для беларускiх грамадзян. Зрэшты, сапраўдную лiчбу назаве жыццё, i пры гэтым не выключана, што консульскiх устаноў Польшчы ў нашай краiне стане больш. Цяпер яны працуюць у Гродне, Брэсце i пры пасольстве Польшчы ў Мiнску.

Карэспандэнт «Звязды» пацiкавiўся меркаваннем польскiх дыпламатаў наконт таго, як увядзенне вiзавага рэжыму можа адбiцца на эканамiчным становiшчы жыхароў прыгранiчных рэгiёнаў, бiзнесе, цi не прывядзе гэта ў тым лiку i да скарачэння працоўных месцаў у Польшчы. Генеральны консул лiчыць, што колькасць паездак, пэўна, зменшыцца (асаблiва звязаных з акцызнымi таварамi — аўтамабiльным палiвам, цыгарэтамi, алкагольнымi напоямi), але пакуль не бярэцца прагназiраваць уплыў вiзавага рэжыму на жыхароў памежжа. Ён разлiчвае, што беларускiя грамадзяне будуць i далей прыязджаць у Польшчу за таварамi, пакуль яны тут таннейшыя i ў большым асартыменце. Такi стымул, як заахвочванне замежных пакупнiкоў вяртаннем iм падатку на дабаўленую вартасць, адмяняць не збiраюцца.

Але верагодна, што ўвядзенне вiзавага рэжыму прымусiць польскiя гандлёвыя фiрмы, якiя хацелi б захаваць клiентаў з Беларусi, Украiны i Расii, актывiзаваць рэкламную дзейнасцiь. Хаця страт, напэўна, усё ж не пазбегнуць. Разам з тым, паводле слоў Анджэя Крантоўскага, нашы суседзi разлiчваюць, што з уступленнем у Еўрасаюз павялiчыцца зацiкаўленасць iншых дзяржаў гэтага саюза да Польшчы, у прыватнасцi, прыйдзе капiтал для развiцця iнфраструктуры турызму.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— запэўнiвае Генеральны консул Рэспублiкi Польшча ў Гродне Анджэй Крантоўскi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика