Прыгажосць iтальянак цяпер у руках беларускiх вытворцаў касметыкi
Надзея НIКАЛАЕВА
ВЕДАЙ НАШЫХ! Надзвычай смелыя планы выношвае кiраўнiцтва сумеснага беларуска-iтальянскага прадпрыемства па выпуску дэкаратыўнай касметыкi «Рэлуi Бел» (Relouis-Bel) — прарыву на еўрапейскiя рынкi.Варта заўважыць, што такая рашучасць беларускiх вытворцаў моцна азадачыла работнiкаў мытнi, праз якую першая пробная партыя тавару накiроўвалася на Апенiнскi паўвостраў: беларуская касметыка для iтальянскiх жанчын — чым не падстава для першакрасавiцкага жарту? Аднак намеры ў «Рэлуi Бел» на самай справе вельмi сур’ёзныя: — Нашаму сённяшняму поспеху папярэднiчалi дзесяць гадоў карпатлiвай працы i пошукаў, — дзелiцца сваiмi планамi дырэктар прадпрыемства Анатоль Каташынскi. — У вынiку на свет з’явiлася новая серыя дэкаратыўнай касметыкi «Elite», у якую ўвайшлi пудра i румяны ў «шарыках», парашкападобныя ценi для павекаў, падводка для вачэй (ink-liner), увiльгатняльная i двухколерныя памады. Гэта серыя стваралася ў рэчышчы самых сучасных тэндэнцый у еўрапейскай касметычнай модзе, таму нам i не сорамна прадставiць яе еўрапейскiм пакупнiкам. З дызайнам упакоўкi, спадзяёмся, мы таксама трапiлi ў «дзесятку». Акрамя Iталii пробная партыя тавару СП «Рэлуi Бел» ужо пайшла ў Чэхiю. А сёння прадпрыемства рыхтуецца да ўдзелу ў касметычных выставах у Брно i Бялградзе: Балканы таксама ўваходзяць у сферу iнтарэсаў беларускiх вытворцаў касметыкi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзвычай смелыя планы выношвае кiраўнiцтва сумеснага беларуска-iтальянскага прадпрыемства па выпуску дэкаратыўнай касметыкi «Рэлуi Бел» (Relouis-Bel) |
|