Аб прававым рэгуляваннi выплаты дзяржаўнай пошлiны пры разглядзе працоўных спрэчак
Аб ратыфiкацыi Пратакола супраць незаконнага ўвозу мiгрантаў па сушы, моры i паветры, якi дапаўняе Канвенцыю Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый супраць транснацыянальнай арганiзаванай злачыннасцi
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 3 красавiка 2003 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 16 красавiка 2003 года Артыкул 1. Ратыфiкаваць Пратакол супраць незаконнага ўвозу мiгрантаў па сушы, моры i паветры, якi дапаўняе Канвенцыю Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый супраць транснацыянальнай арганiзаванай злачыннасцi ад 15 лiстапада 2000 года, падпiсаны Рэспублiкай Беларусь 14 снежня 2000 года. Артыкул 2. У адпаведнасцi з пунктам 6 артыкула 8 Пратакола вызначыць Пракуратуру Рэспублiкi Беларусь органам, якi атрымлiвае запытаннi аб дапамозе, а таксама аб дазволе прыняць належныя меры i адказвае на такiя запытаннi, Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь — органам, якi атрымлiвае запытаннi аб пацвярджэннi рэгiстрацыi або права судна несцi Дзяржаўны флаг Рэспублiкi Беларусь i адказвае на такiя запытаннi. Артыкул 3. Вызначыць Пракуратуру Рэспублiкi Беларусь органам, якi каардынуе выкананне Пратакола. Артыкул 4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi прыняць неабходныя меры па рэалiзацыi палажэнняў Пратакола. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 3 мая 2003 г., г. Мiнск. № 196-3.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь
|
|