Дэпутаты вывучаюць культурныя справы
Ларыса ЦIМОШЫК
Надта спадабалася кiраўнiку Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусi Мiхаiлу Фiнбергу ладзiць камерныя фестывалi. Пачалося ўсё з Нясвiжа, потым далучылiся Заслаўе, Мсцiслаў. А сёння свята прымае старажытны Мiр.
Як высвятляецца, не трэба быць вялiкiм горадам, каб займець свой фестываль. Мiр сёння — гарадскi пасёлак, i толькi славуты замак нагадвае пра яго багатую гiсторыю. Фестываль «Мiрскi замак» таксама звяртаецца да гiсторыi. Але перш за ўсё — да гiсторыi беларускай музыкi, якая дапаўняе старонкi падручнiкаў, энцыклапедый, кнiг. Музыка часам можа дапамагчы ўбачыць постацi рэальных герояў гiстарычных падзей. Нездарма адна з праграм, якая прагучыць на вячэрнiм канцэрце, мае назву «Музычная спадчына Радзiвiлаў». Падзея ўжо сам гэты фестываль. Прычым не толькi для публiкi, якая прыходзiць паслухаць канцэрты, але i для самiх арганiзатараў. Мастацкi кiраўнiк фестывалю камернай музыкi «Мiрскi замак» Мiхаiл Фiнберг так выказаў свае пачуццi: — Я вельмi рады, што ў такiм цудоўным месцы, у такiм старажытным горадзе гучыць музыка. Мы зрабiлi вельмi сур’ёзную заяўку, запрасiўшы да ўдзелу вялiкую колькасць калектываў, прычым з розных абласцей Беларусi. 535 чалавек сёння сталi ўдзельнiкамi свята. I я спадзяюся, што камерныя фестывалi, якiя шырацца па ўсёй краiне, стануць надзейным падмуркам нашай сённяшняй культуры. Я ганаруся, што ў арганiзацыi гэтых фестываляў прымае ўдзел наш заслужаны калектыў — Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйная штомесячная вучоба дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi ўчора была прысвечана вывучэнню стану i перспектыў развiцця |
|