«Прыорбанк» лiдзiруе на рынку мiжнародных банкаўскiх картак сiстэмы VISA
Уладзiмiр АЛЯХНОВIЧ
БАНКІ Прадстаўляць «Прыорбанк» нашым чытачам ды i, мяркую, усiм жыхарам краiны не трэба. Амаль за паўтара дзесяцiгоддзя сваёй дзейнасцi на фiнансавым рынку банк набыў рэпутацыю надзейнай i стабiльнай установы. Сёння ён з’яўляецца буйнейшым прыватным унiверсальным камерцыйным банкам i ўваходзiць у шасцёрку сiстэмаўтваральных банкаў Беларусi, па памеру капiталу банк займае трэцяе месца.Зусiм нядаўна асноўным акцыянерам «Прыорбанка» стала аўтарытэтная холдынгавая кампанiя Raiffeisen International Beteiligunds AG, якая кантралюе дзейнасць банкаў, што ўваходзяць у буйнейшую ў Цэнтральнай i Усходняй Еўропе банкаўскую групу Райфайзен. Акрамя яе акцыянерамi банка з’яўляюцца таксама Еўрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця, РУП ВА «Беларуснафта», Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi, РУП «БелаўтаМАЗ». Каля 340 тысяч фiзiчных i больш за 18 тысяч юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў выбралi «Прыорбанк» сваiм банкам. Iгар Волах, член праўлення «Прыорбанка», падкрэслiў, што прадастаўленне поўнага спектра банкаўскiх паслуг у беларускiх рублях i замежнай валюце — гэта стратэгiчны накiрунак, на якiм будуецца ўся работа банка з клiентамi. Таму зусiм натуральна, што «Прыорбанк» адным з першых у краiне роўна дзесяць гадоў назад стаў паўнапраўным членам мiжнароднай плацежнай сiстэмы VISA International. Сёння ён, — лiдар на рынку мiжнародных банкаўскiх картак. Iм эмiтавана больш за 51 працэнт картак VISA. Паводле слоў дырэктара Картцэнтра банка Сяргея Копцiка, па аб’ёму эмiсii пластыкавых картак VISA Classic/Business/Gold «Прыорбанк» займае першае месца ў краiне (больш за 85 працэнтаў беларускага рынку), а па картках Visa Electron/Internet — другое месца (28 працэнтаў). За дзесяць гадоў работы з карткамi сiстэмы банк стварыў шырокую сетку банкаматаў i пунктаў выдачы наяўных па банкаўскiх картках, а таксама прадпрыемстваў гандлю i сэрвiсу, якiя прымаюць карткi да аплаты. Толькi за чатыры сёлетнiя месяцы сукупны аб’ём аперацый у iх склаў каля 5 мiльёнаў долараў, у тым лiку па картках «Прыорбанка» — 0,95 мiльёна долараў. Сукупны абарот па картках банка (з улiкам аперацый, здзейсненых у эквайрынгавай сетцы iншых банкаў) за гэты перыяд склаў 2,2 мiльёна долараў. Можна сцвярджаць, што ўсё гэта — вынiк той увагi, якую банк удзяляе павышэнню ўзроўню сэрвiсу клiентаў, стварэнню новых зручных прадуктаў. Як паведамiў вiцэ-прэзiдэнт банка Вiктар Дудко, «Прыорбанк» першым сярод беларускiх банкаў пачаў прымаць у банкаматах плацяжы за паслугi сувязi, а па электроннай пошце рассылаць выпiскi па карт-рахунках клiентаў. Сёння ён таксама адзiны ў краiне банк, служба падтрымкi клiентаў якога працуе 24 гадзiны на працягу ўсяго тыдня. Гэта значыць, што ў любы час сутак тут можна атрымаць кансультацыi па прадастаўляемых паслугах. Вiдавочна, iстотны аб’ём эмiсii дазволiў «Прыорбанку» знiзiць тарыфы па аперацыях з выкарыстаннем картак, прадугледзець скiдкi для клiентаў другога i наступных гадоў карыстання, а таксама для трымальнiкаў некалькiх картак. Незалежна ад выбару валюты рахунку трымальнiкi картак Visa, эмiтаваных «Прыорбанкам», карыстаюцца ўсiмi магчымасцямi, якiя прадастаўляе ў свеце мiжнародная сiстэма VISA International. Гэта, у прыватнасцi, — больш за 22 мiльёны прадпрыемстваў, якiя прымаюць да аплаты карты Visa, больш за мiльён банкаматаў i пунктаў выдачы наяўных па ўсяму свету, канверсiя любой валюты плацяжу ў валюту картрахунку па найбольш выгадных курсах, а таксама сiстэма скiдак, якiя прадастаўляюць партнёры сiстэмы. Дзякуючы лiбералiзацыi валютнага рынку, адзначыў Iгар Волах, «Прыорбанк» — першы i пакуль адзiны ў краiне банк, якi выпусцiў мiжнародную картку Visa Eleсtron з рахункам у беларускiх рублях. Трымальнiк такой карткi можа па ёй атрымлiваць, напрыклад, зарплату ў беларускiх рублях, а потым, па неабходнасцi, рабiць разлiкi з яе ў любой валюце не толькi на тэрыторыi Беларусi, але i ў любой краiне. Гэта значыць «Прыорбанк» зрабiў беларускiя рублi сваiх клiентаў свабодна канверсоўнай валютай. Натуральна, попыт на такую паслугу банка iмклiва пашыраецца. Спецыялiсты лiчаць, што гэты банкаўскi прадукт у перспектыве стане асноўным i масавым. Высока ацанiў супрацоўнiцтва «Прыорбанка» з мiжнароднай плацежнай сiстэмы i кiраўнiк маскоўскага офiса VISA International Лу Навумоўскi, а таксама рэгiянальны менэджар офiса па Беларусi Святлана Георбелiдзе. Яны адзначылi высокi ўзровень сэрвiсу, якi прадастаўляе банк сваiм клiентам, а таксама яго пастаяннае iмкненне ўкараняць сучасныя тэхналогii i прадукты памянёнай плацежнай сiстэмы. Найбольшы поспех спецыялiсты банка звязваюць з сегментаваннем рынку i прадастаўленнем усiх неабходных паслуг на канкрэтным банкаўскiм сегменце. У прыватнасцi, у самы блiжэйшы час «Прыорбанк» сумесна з мiжнароднай Канфедэрацыяй студэнцкага турызму прапануе клiентам новы карткавы праект — мiжнародную картку VISA-Eleсtron-ISIC. Яна забяспечыць студэнтам, асаблiва тым, хто вандруе па iншых краiнах цi выязджае за межы Беларусi на працу, усе зручнасцi i магчымасцi звычайнай банкаўскай карткi. I, як звычайна, для студэнтаў прадугледжаны ўсе скiдкi, якiя прадастаўляюцца трымальнiкам картак ISIC. Можна меркаваць, што гэта не апошняя новая паслуга «Прыорбанка». Як заўважыў Iгар Волах, стратэгiчная задача банка — масавы продаж картак Visa. Было б iдэальна, каб усе 340 тысяч клiентаў банка набылi карткi, каб кожны новы клiент з адкрыццём рахунку атрымлiваў i плацежную картку Visa.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўляць «Прыорбанк» нашым чытачам ды i, мяркую, усiм жыхарам краiны не трэба. Амаль за паўтара дзесяцiгоддзя сваёй дзейнасцi на фiнансавым рынку |
|