...Прадаць? А каму?
Вiктар САВIЦКI
КВАТЭРНАЕ ПЫТАННЕ Некалькi гадоў назад я ўклаў чэкi «Маёмасць» (частка якiх была атрымана ў абмен на чэкi «Жыллё») у акцыi аднаго з нашых прадпрыемстваў. Дывiдэнды, якiя пачаў атрымлiваць, мякка кажучы, «смешныя»: яны не могуць палепшыць матэрыяльнага становiшча нашай сям’i, якая мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў...Чуў, што чэкi «Жыллё», якiя ўваходзяць у склад чэкаў «Маёмасць» можна вярнуць для выкарыстання iх па мэтаваму прызначэнню. Як гэта зрабiць? М. В. Шаўлак, г. Гомель. Пытаннi, звязаныя з абаротам i выкарыстаннем прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» i «Маёмасць», рэгулююцца Законам Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiпеня 1993 г. № 2468-ХII «Аб iмянных прыватызацыйных чэках Рэспублiкi Беларусь» (з наступнымi змяненнямi i дапаўненнямi). Гэты Закон устанаўлiвае парадак эмiсii i абароту iмянных прыватызацыйных чэкаў, iх выкарыстання, а таксама дзяржаўныя гарантыi iх уладальнiкам. Ёсць таксама шэраг нарматыўных прававых дакументаў, якiя рэгламентуюць парадак набыцця акцый прыватызуемых дзяржаўных аб’ектаў, абмену чэкаў «Маёмасць» на акцыi, абароту акцый. У прыватнасцi, гэтыя пытаннi адлюстраваныя ў Дэкрэце Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 сакавiка 1998 г. № 3 «Аб раздзяржаўленнi i прыватызацыi дзяржаўнай уласнасцi ў Рэспублiцы Беларусь», загадзе Мiндзяржмаёмасцi ад 9 чэрвеня 1998 г. № 86 «Аб увядзеннi ў дзеянне Палажэння аб продажы на льготных умовах i абмене на iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Маёмасць» работнiкам прадпрыемстваў i прыраўнаваным да iх асобам прыналежных дзяржаве акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў», Палажэннi аб парадку абмену прыналежных Рэспублiцы Беларусь акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыi дзяржаўнай маёмасцi, на iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Маёмасць» грамадзянам Рэспублiкi Беларусь праз адасобленыя падраздзяленнi ААТ «Беларусбанк» (зацверджана пастановай Мiнэканомiкi ад 25 лiпеня 2002 г. № 163) i ў iншых дакументах. Дзяржавай гарантавана ўладальнiкам прыватызацыйных чэкаў свабода распараджэння iмi i выкарыстанне iх у адпаведнасцi з заканадаўствам. Чэкi «Маёмасць», напрыклад, маглi быць прададзены (поўнасцю або часткова). Грамадзяне, якiя абмянялi чэкi на акцыi, свядома i добраахвотна выкарысталi такiм чынам сваё права валодання прыватызацыйнымi чэкамi «Маёмасць». Вяртанне акцый i прыватызацыйных чэкаў ранейшым уладальнiкам дзеючым заканадаўствам не прадугледжана. Несапраўднымi могуць быць прызнаныя здзелкi, звязаныя з выкарыстаннем, пераафармленнем i абаротам прыватызацыйных чэкаў, толькi заключаныя з парушэннем Закона «Аб iмянных прыватызацыйных чэках Рэспублiкi Беларусь» i iншага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Спрэчкi па выдачы, пераафармленню, абароту, выкарыстанню i пагашэнню прыватызацыйных чэкаў разглядаюцца ў судзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я прыватызавала камунальны дом. Але з-за адсутнасцi матэрыяльных сродкаў не магу ў яго засялiцца. Патрэбен вялiкi рамонт. Адкажыце, цi магу я здаць гэ
|
|