Колькi каштуе харчаванне ў дашкольнай установе?
Надзея НIКАЛАЕВА
«ГАРАЧЫ» ТЭЛЕФОН «ЗВЯЗДЫ» 268-27-41 Чаму шасцiгодкам на харчаванне ў дзiцячым садзiку выдзяляецца дзяржавай сума меншая, чым малодшым дзецям? З такiм пытаннем да нас у рэдакцыю звярнулiся нашы чытачы з Акцябрскага раёна Гомельскай вобласцi. Паводле слоў заяўнiкаў, вучняў падрыхтоўчых класаў, якiя навучаюцца на базе дзiцячага садзiка, кормяць на 465 рублёў у дзень, у той час як выхаванцаў дзетсадаўскiх груп — на 560 рублёў.Безумоўна, i тая, i другая сума выглядаюць сама меней смешна, i ўсё ж такi застаецца незразумелай логiка тых, хто ўстанаўлiваў для старэйшых дзяцей меншую грашовую суму на харчаванне. Яны ж таксама як i выхаванцы дзiцячага садзiка, праводзяць там увесь дзень (вучацца, а затым застаюцца яшчэ i ў групе падоўжанага дня). Ва ўпраўленнi дашкольнага выхавання Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, куды мы звярнулiся за тлумачэннямi, нам паведамiлi, што iнфармацыя, выкладзеная нашымi чытачамi, не зусiм дакладная. Грашовыя нормы расходаў на дзiцячае харчаванне ў дашкольных установах агульныя для дзяцей ва ўзросце ад трох да сямi гадоў. Яны дыферэнцыруюцца толькi ў залежнасцi ад тыпу ўстановы адукацыi i працягласцi працоўнага дня. Зразумела, што ў санаторным садзiку з пяцiразовым харчаваннем цi ў садзiку з 12-гадзiнным працоўным днём i чатырохразовым харчаваннем на харчаванне дзяцей выдзяляецца большая грашовая сума. Пераважная большасць дзiцячых дашкольных устаноў у нашай краiне працуюць у рэжыме 9—10,5-гадзiннага працоўнага дня, i ў iх прадугледжваецца трохразовае харчаванне выхаванцаў (снеданне, абед i полудзень). На забеспячэнне трохразовага харчавання дзяцей выдзяляецца грашовая сума ў памеры 1153 рублёў. А ў суму да 465 рублёў, якую называлi нашы чытачы, ацэньваецца толькi абед для вучняў падрыхтоўчых класаў устаноў адукацыi. Грашовыя нормы расходаў на дзiцячае харчаванне ва ўстановах адукацыi апошнi раз мянялiся ў красавiку гэтага года (яны зацвярджаюцца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь). Ужо на той момант было зразумела, што зацверджаныя грашовыя нормы не будуць адпавядаць натуральным нормам харчавання, якiя разлiчваюцца зыходзячы з фiзiялагiчных патрэб дзiцячага арганiзма, якi расце i фармiруецца. Прасцей кажучы, забяспечыць паўнацэннае трохразовае харчаванне за такiя грошы праблематычна. Медыкаў i педагогаў такая сiтуацыя, безумоўна, не задавальняе (запас бялкоў, мiкра- i макраэлементаў, якiя дзiцячы арганiзм недаатрымлiвае ва ўзросце да 13 гадоў, немагчыма папоўнiць на працягу ўсяго жыцця). Лiтаральна днямi былi зацверджаны новыя натуральныя нормы харчавання дзяцей i падлеткаў. На iх падставе Мiнiстэрства адукацыi мае намер распрацаваць новыя грашовыя нормы. Але працэс iх прыняцця патрабуе часу: свае прапановы Мiнадукацыi ўносiць на разгляд Мiнiстэрства фiнансаў, якое, зыходзячы з магчымасцяў дзяржбюджэту, i прымае канчатковае рашэнне наконт даты ўвядзення i велiчынi новых грашовых нормаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму шасцiгодкам на харчаванне ў дзiцячым садзiку выдзяляецца дзяржавай сума меншая, чым малодшым дзецям? З такiм пытаннем да нас у рэдакцыю звярнулiс
|
|