21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Слушная парада заўжды дарэчы

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Глеб НАВIЦКI

Сёння ў Гомелi пачалося двухдзённае пасяджэнне па супрацоўнiцтву Беларусi i Бранскай вобласцi. У iм бяруць удзел старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон i губернатар Бранскай вобласцi Мiкалай Дзенiн.

Як паведамiлi ў прэс-службе МЗС Беларусi, у Гомель таксама прыехалi прадстаўнiкi беларускiх мiнiстэрстваў прамысловасцi, сельскай гаспадаркi i харчавання, архiтэктуры i будаўнiцтва, аховы здароўя, прыроды i аховы навакольнага асяроддзя, канцэрнаў «Беллеспаперапрам», «Белмясцпрам», «Белнафтахiм», Белкаапсаюза, БелТПП, Магiлёўскага i Вiцебскага аблвыканкамаў.

У парадку дня — пытаннi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва, у прыватнасцi, аб адкрыццi тэхнiчных i сэрвiсных цэнтраў беларускiх прадпрыемстваў на тэрыторыi Бранскай вобласцi, стварэннi сумесных прадпрыемстваў, павелiчэннi паставак беларускай аўтамабiльнай i сельскагаспадарчай тэхнiкi, узаемадзеяннi дзелавых колаў, пашырэннi тавараправоднай сеткi.

Нагадаем, у студзенi—жнiўнi тавараабарот Беларусi з гэтым расiйскiм рэгiёнам склаў 111,5 млн. долараў ЗША i ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2004 года павялiчыўся на 4,7 працэнта. Экспарт (73,8 млн. долараў) павялiчыўся на 36,2 працэнта, iмпарт (37,7 млн. долараў) паменшыўся на 27,9 працэнта.

Аснову беларускага экспарту ў суседнюю вобласць склалi пастаўкi цукру i кандытарскiх вырабаў з яго, шпалераў, малака i згушчаных вяршкоў, мэблi i яе частак, галькi, гравiю, шын i пакрышак.

Браншчына ў Беларусь пастаўляе чыгуначныя лакаматывы i iх часткi, нафту i нафтапрадукты, прадукцыю мукамольна-крупяной прамысловасцi, солад, лесаматэрыялы, пракат плоскi з жалеза.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Гомелi пачалося двухдзённае пасяджэнне па супрацоўнiцтву Беларусi i Бранскай вобласцi. У iм бяруць удзел старшыня Гомельскага аблвыканкама Аля
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика