«Загiнуўшым, але не пераможаным»
Ганна ХАХЛОВА
НА САIСКАННЕ ПРЭМII САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ Аўтарскi калектыў архiтэктара Сталiна Iванавiча Федчанкi i скульптара Генадзя Васiльевiча Буралкiна вылучаны на саiсканне Прэмii Саюзнай дзяржавы ў галiне лiтаратуры i мастацтва 2006 года за стварэнне Мемарыяльнага ансамбля воiнам-пагранiчнiкам у Гродне.Стваральнiкi ансамбля ўвасобiлi ў сваiм тварэннi iдэю несумненнай мужнасцi i стойкасцi пагранiчнiкаў. Постацi абаронцаў прыкрываюць сабою пагранiчныя слупы. Кампазiцыя кожным сваiм элементам нiбы крычыць: «Гранiца ў агнi!» На 14 нахiленых плiтах напiсаны назвы атрадаў, якiя складалiся з 19 тысяч воiнаў Беларускай пагранiчнай акругi. Каля манумента абсталявана пляцоўка для правядзення парадаў i ўрачыстых шэсцяў. Цудоўна выглядае гэтае месца ноччу дзякуючы спецыяльнаму эксклюзiўнаму асвятленню. Работа над гэтым маштабным помнiкам праведзена ў рэкордна кароткiя тэрмiны — выбiраць пляцоўку пачалi ў кастрычнiку 2003 года. Вышыня кампазiцыi — 6 метраў, шырыня — 8 метраў, аб’ём — 450 тон гранiту. Сродкi на правядзенне работ былi ахвяраваны ваеннаслужачымi краiны, ветэранамi, прадстаўнiцтвамi пагранiчных ведамстваў Расii, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы i г.д. Скульптар Генадзь Буралкiн — прадстаўнiк фундаментальнай, акадэмiчнай школы мастацтва. Мiнчане прыносяць жывыя кветкi на месца трагедыi на Нямiзе i ўскладаюць iх побач з «вечнымi» ружамi, створанымi майстрам. З металу i каменю Генадзь Буралкiн стварае сапраўды ювелiрныя творы. Архiтэктар Сталiн Федчанка цяпер працуе над помнiкам Уладзiмiру Мулявiну — легендарнаму «песняру».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтарскi калектыў архiтэктара Сталiна Iванавiча Федчанкi i скульптара Генадзя Васiльевiча Буралкiна вылучаны на саiсканне Прэмii Саюзнай дзяржавы ў га |
|