21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пытанне з нагоды

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пагадзiцеся, будзе неяк дзiўна, калi вас будуць называць Карамель цi Папрыка. Мiж тым брытанскiя бацькi апошнiм часам часцей за ўсё так i робяць. Яны могуць назваць сваё дзiця маркай мэблевага магазiна альбо любiмага шампанскага.

Так, напрыклад, дачку вядомай актрысы Гвiнет Пэлтроў завуць Apple (Яблык). Моднымi таксама з’яўляюцца такiя iмёны, як Sunshine (Сонечны свет), Tiger (Тыгр), Fire-Lily (Вогненная лiлiя), Bambi (Бэмбi).

Яшчэ не так даўно ў нас таксама было модна назваць сваё дзiця, напрыклад, Акцябрынай цi Ротарам...

ЯК ВЫ ЛIЧЫЦЕ, ЦI МАЕ СЭНС ПРЫТРЫМЛIВАЦЦА МОДЫ НА ДЗIЦЯЧЫЯ IМЁНЫ?

Наталля ТАМЕЛА, беларуская спявачка:

— Мне найбольш блiзкiя i зразумелыя звычайныя iмёны класiчнага ўзору. Я маю на ўвазе славянскiя iмёны. Таму я нiколi б не назвала сваю дачку Apple.

Ганна ГЛАЗКОВА, сярэбраны прызёр Алiмпiйскiх гульняў, чэмпiёнка свету i Еўропы па мастацкай гiмнастыцы:

— Apple па-англiйску гучыць прыгожа, калi не перакладаць... На мой погляд, iмя павiнна мець нейкi сэнс i ўплываць на характар. Напрыклад, у жаночым iменi Вiкторыя ёсць сiла, якая, я лiчу, дапамагае ў жыццi. I яшчэ мне падабаецца традыцыя, калi дзяцей называюць у гонар бацькоў.

Iрына ЯКАЎЛЕВА, вядучая праграмы Першага нацыянальнага тэлеканала «Панарама ў суботу»:

— У мяне ёсць дачка Маша, якой ужо чатыры з паловай гады. Я выбiрала iмя вельмi доўга, дзевяць месяцаў. Кожны дзень я шукала новыя iмёны ў розных часопiсах, бо мне хацелася чагосьцi моднага, яркага. Аднак новыя iмёны мне падабалiся толькi адзiн дзень, i не болей. У рэшце рэшт я вырашыла спынiцца на iменi маёй любiмай бабулi i назваць дачку ў яе гонар.

Вольга ГАПЕЕВА, беларускi лiтаратар, перакладчык:

— Я даволi спакойна стаўлюся да нейкiх модных тэндэнцый, што датычацца iмёнаў. Калi людзям здаецца, што iхняму дзiцяцi будзе ўтульна жыць з тым цi iншым iмём, гэта iх права называць яго цi яе Яблыкам цi Манiторам. I хоць у мяне няма сваiх дзяцей, мне даводзiцца шукаць iмёны для сваiх персанажаў, што, мушу сказаць, не самае простае. Неяк я знайшла ў бабулi «Слоўнiк асабовых уласных iмёнаў» 1965 года выдання. Чытаць яго было весела, i я падумала: «Калi можна называць чалавека Трактарынай цi Галакцiёнам, чаму б не прыдумаць што-небудзь кшталту Шампунь Iванавiч цi Дошка Сямёнаўна?». Карацей, вычварацца можна бясконца. А калi сур’ёзна, сваю дачку цi сына я назвала б беларускiм iмем цi прыдумала б якое-небудзь новае iмя — паэтычнае i прыгожае па гучаннi.

Рубрыку вядзе Вiкторыя ШМЯЛЁВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пагадзiцеся, будзе неяк дзiўна, калi вас будуць называць Карамель цi Папрыка. Мiж тым брытанскiя бацькi апошнiм часам часцей за ўсё так i робяць. Яны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика