Як жыве медыцына Гомельшчыны
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
На сённяшнi дзень у Гомельскай вобласцi, якая найбольш пацярпела ад чарнобыльскай трагедыi, 5876 урачоў i 17.574 сярэднiя медыцынскiя работнiкi, што складае адпаведна да патрэбнага нарматыву 93,8 i 96,5 працэнта. Укамплектаванасць медыцынскiмi кадрамi значна палепшылася. Набыццё ў 1999—2001 гадах адзiнаццацi стацыянарных лiчбавых рэнтгенафлюараграфiчных установак для абследавання грудной клеткi «Пульмаскан-760» (дарэчы, вытворчасцi Рагачоўскага завода «Дыяпраектар») i двух перасовачных — для Брагiнскай i Рэчыцкай цэнтральных бальнiц — дазволiла летась ахапiць абследаваннем насельнiцтва на 95,2 працэнта (у 2000 годзе — 93,2 працэнта), у вынiку чаго паказчык захворваемасцi на актыўную форму туберкулёзу набыў устойлiвую тэндэнцыю да знiжэння.
Шмат увагi ўдзяляецца прэзiдэнцкай праграме «Дзецi Беларусi». Летась на ахову мацярынства i дзяцiнства было зрасходавана паўтара мiльярда рублёў, дзякуючы чаму дзiцячая смяротнасць упершыню зменшылася да 10,8 выпадка на тысячу народжаных. Аднак з году ў год узрастаюць хваробы сiстэмы кровазвароту. Не можа не трывожыць i захворваемасць на злаякасныя новаўтварэннi. З часу выбуху на Чарнобыльскай АЭС яна павялiчылася з 199,4 да 365,1 на сто тысяч насельнiцтва. Апошнiм часам назiраецца рост анкалагiчнай паталогii выдзяляльных сiстэм i раку шчытападобнай залозы, а за ўвесь пасляаварыйны перыяд такiх выпадкаў зафiксавана 2002. Пад медыцынскiм наглядам зараз знаходзiцца 1199,5 тысячы жыхароў, якiя пацярпелi ад Чарнобыльскай катастрофы. З гэтай колькасцi летась падлягала абследаванню 911,7 тысячы чалавек, а прайшло яго 894,4 тысячы. Гомельскiя медыкi зараз вядуць работы па ўкараненню вынiкаў вiцебскага эксперыменту па пераходу на фiнансаванне расходаў на ахову здароўя людзей зыходзячы з нарматыву забяспечанасцi на кожнага жыхара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сённяшнi дзень у Гомельскай вобласцi, якая найбольш пацярпела ад чарнобыльскай трагедыi, 5876 урачоў i 17.574 сярэднiя медыцынскiя работнiкi, што с |
|