21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 лютага 1997 г. №

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 15

У адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляю:

1. Унесцi ў Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 лютага 1997 г. № 2 «Аб дэклараваннi даходаў i маёмасцi фiзiчных асоб у Рэспублiцы Беларусь» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 5, арт. 173; 1998 г., № 12, арт. 311; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 20, 1/1008; 2001 г., № 14, 1/2002) наступныя змяненнi i дапаўненне:

1.1. у падпункце 2.2 пункта 2:

1.1.1. у частцы першай:

з абзаца другога словы «i аб’екты незавершанага будаўнiцтва» выключыць:

у абзацах пятым i шостым словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь»;

пасля абзаца шостага дапоўнiць падпункт абзацам наступнага зместу:

«акцыi, долi (уклады) у статутных фондах гаспадарчых таварыстваў i суполак, паi ў вытворчых i спажывецкiх кааператывах, не завершаныя будаўнiцтвам аб’екты, iх часткi (долi), прадпрыемствы як маёмасныя комплексы на суму, якая перавышае 15000 базавых велiчынь;»;

абзац сёмы лiчыць абзацам восьмым;

у абзацы восьмым словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь»;

1.1.2. частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Дзеянне гэтага падпункта не распаўсюджваецца на грашовыя сродкi, а таксама на аблiгацыi, вэксалi i iншыя каштоўныя паперы, за выключэннем каштоўных папер, названых у абзацы сёмым часткi першай гэтага падпункта.»;

1.2. у частцы другой пункта 3 словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь»;

1.3. у пункце 5:

частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«5. Устанавiць, што фiзiчныя асобы пры заключэннi здзелкi на суму, якая перавышае 2000 базавых велiчынь, а пры заключэннi здзелкi з маёмасцю, названай у абзацы сёмым часткi першай падпункта 2.2 пункта 2 гэтага Дэкрэта, на суму, якая перавышае 15000 базавых велiчынь, калi iншае не прадугледжана гэтым Дэкрэтам, абавязаны прадставiць у падатковы орган па месцы заключэння здзелкi або па месцы жыхарства дэкларацыю аб крынiцах грашовых сродкаў, што расходуюцца на гэтыя мэты.»;

у частках трэцяй i чацвёртай словы «мiнiмальных заработных плат» замянiць словамi «базавых велiчынь».

2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

у трохмесячны тэрмiн забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Дэкрэтам;

прыняць iншыя меры, накiраваныя на рэалiзацыю гэтага Дэкрэта.

3. Гэты Дэкрэт уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання, з’яўляецца часовым i ў адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 101 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

2 лiпеня 2002 г.

г. Мiнск.

Каментарый да Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 2 лiпеня 2002 г. № 15 «Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 лютага 1997 г. № 2»

Выданне Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 лютага 1997 г. № 2» накiравана на стварэнне дадатковых умоў для прыцягнення сродкаў фiзiчных асоб у развiццё малога бiзнесу ў Рэспублiцы Беларусь.

Праграмай сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2001—2005 гг., зацверджанай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 08.08.2001 года № 427, у якасцi важнейшай вызначана задача кардынальнага паляпшэння прадпрымальнiцкага i iнвестыцыйнага клiмату.

Сродкi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь цяпер з’яўляюцца адной з важнейшых крынiц фiнансавання iнвестыцыйнага попыту. Разам з тым iснуе шэраг бар’ераў, якiя перашкаджаюць выхаду на рынак сродкаў насельнiцтва, што прыводзiць да страты значнага аб’ёму патэнцыяльных iнвестыцый.

Адным з такiх бар’ераў з’яўляецца неабходнасць дэкларавання iнвестыцый. Iнвестыцыйны кодэкс Рэспублiкi Беларусь, якi нядаўна ўступiў у сiлу, не змяшчае патрабаванняў аб прадастаўленнi iнвестарам дэкларацыi аб крынiцах сродкаў, якiя iнвесцiруюцца. У сувязi з гэтым пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.10.2001 года № 1445 адменена дэклараванне юрыдычнымi асобамi крынiц iнвестыцый.

У той жа час дзейнiчае ўстаноўлены Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 лютага 1997 года № 2 абавязак прадастаўлення фiзiчнымi асобамi дэкларацый аб крынiцах грашовых сродкаў пры заключэннi буйных здзелак (якiя перавышаюць 2000 МЗП), да якiх, у прыватнасцi, адносяцца i здзелкi iнвестыцыйнага характару, у тым лiку купля акцый, доляў (укладаў, паёў) суб’ектаў гаспадарання, набыццё аб’ектаў незавершанага будаўнiцтва i г.д.

Выдадзены Дэкрэт прадугледжвае павелiчэнне памеру здзелак, якiя заключаюцца фiзiчнымi асобамi, да 15000 базавых велiчынь (150 мiльёнаў рублёў па стану на 1 лiпеня 2002 года) куплi-продажу акцый беларускiх прадпрыемстваў, доляў (укладаў) у статутныя фонды гаспадарчых таварыстваў i суполак, паёў у вытворчых i спажывецкiх кааператывах, не завершаных будаўнiцтвам аб’ектаў i iх частак, прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў, пры ажыццяўленнi якiх не патрабуецца падача дэкларацыi аб крынiцах грашовых сродкаў.

У той жа час для ўзмацнення кантролю i процiдзеяння «адмыванню» даходаў, атрыманых ад злачыннай дзейнасцi, уводзiцца дэклараванне фiзiчнымi асобамi акцый, доляў (укладаў), якiя знаходзяцца ў iх уласнасцi, у статутныя фонды гаспадарчых таварыстваў i суполак, паёў у вытворчых i спажывецкiх кааператывах, не завершаных будаўнiцтвам аб’ектаў, iх частак (доляў), прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў, кошт якiх перавышае 15000 базавых велiчынь.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика