21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сааўтар гiмна

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

Ён марыў стаць кампазiтарам — ды вайна перашкодзiла...

Сёння Уладзiмiра Карызну ведаюць як паэта. I як аднаго з аўтараў Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь, што афiцыйна прагучаў напярэдаднi Дня Незалежнасцi.

Нагадаем, што на разгляд камiсii па правядзенню конкурсу на стварэнне новага гiмна Беларусi паступiлi 433 прапановы. Было вылучана пяць варыянтаў, якiя на працягу некалькiх дзён гучалi па тэлебачанню i радыё. Грамадзяне краiны мелi магчымасць выказаць свае думкi ў рэжыме iнтэрактыўнага галасавання. Пераважная большасць галасоў была аддадзена за варыянт «Мы — беларусы» (музыка Несцера Сакалоўскага, словы Мiхася Клiмковiча i Уладзiмiра Карызны).

...Мабыць, не будзе перабольшаннем сказаць, што да стварэння тэксту гiмна Уладзiмiр Карызна iшоў усё жыццё. Яго бiяграфiя ўвогуле характэрная для пакалення «дзяцей вайны». Характэрная ў тым сэнсе, што светаўспрыманне i жыццёвае крэда фармiравалiся на аснове непарыўнай повязi з роднай зямлёй:

Я табой, зямля,

Заварожаны

I належу адзiнай табе!

Пасля заканчэння фiлфака БДУ Уладзiмiр Карызна настаўнiчаў на Браслаўшчыне, працаваў на рэспублiканскiм радыё, у часопiсе «Полымя», выдавецтве «Юнацтва». I ўсё жыццё пiсаў вершы — выйшла больш за 30 кнiг паэзii.

Многiя вершы сталi песнямi. I невыпадкова. Народны пiсьменнiк Беларусi Iван Навуменка напiсаў: «Ёсць паняцце — «музычная пластыка». Дык вось гэтая пластыка, меладычны пачатак у вершах, — неад’емная якасць паэтычнага таленту Уладзiмiра Карызны».

Больш за дзвесце вершаў паэта пакладзена на музыку А. Багатыровым, Ю. Семянякам, Я. Глебавым, Д. Смольскiм, I. Лучанком, Э. Ханком, Л. Захлеўным, iншымi выдатнымi беларускiмi кампазiтарамi. Многiя песнi надзвычай папулярныя: «Беларусь мая сiнявокая», «Люблю цябе, Белая Русь», «Салавей спявае», «Зорачка мая», iншыя.

Гiмн — музычны сiмвал дзяржавы. Шлях ад песнi да гiмна пралёг для Карызны праз увесь яго лёс...

— Уладзiмiр Iванавiч, цi адчуваеце, што ўвайшлi ў гiсторыю?

— Я пра гэта не думаю. Адчуванне iншае: што дзень стаў меншыцца, што часу мала, а работы шмат. Многа задум, па многаму сэрца балiць. I хочацца пiсаць.

— Тым не менш, факт застаецца фактам...

— Я напiсаў новы гiмн — сказаў тое, што хацеў сказаць. Але дапамогай мне быў Клiмковiч. Як адкiнуць гэтае: «Мы — беларусы», «У бiтвах за волю, у бiтвах за долю»?.. Гэта наша, сутнаснае. I маё беларускае, сялянскае нутро падказвала, настойлiва гаварыла: Клiмковiч павiнен застацца — хаця б некалькi радкоў.

— Вы зрабiлi вельмi высакародна, у вышэйшай ступенi этычна, запiсаўшы: словы М. Клiмковiча i Ул. Карызны...

— Выдатны кампазiтар Несцер Сакалоўскi (чамусьцi мы рэдка ўзгадваем, што ён аўтар i славутай песнi пра Нёман) пiсаў музыку менавiта на верш Клiмковiча. Адкiнуць гэты факт нельга!

Калi я працаваў над тэкстам гiмна, то ўяўляў сваiх землякоў з вёскi Закружка, што на Мiншчыне. Мясцiны гэтыя праславiў ансамбль «Крупiцкiя музыкi», сам я вучыўся ў Крупiцкай сярэдняй школе. У нас рэчка Пцiч, лес блiзка. У нас балотца, дзе мы збiралi журавiны-ягады, дзе былi цецерукi... I быў гармонiк.

Неба чыстае i глыбокае

I бярозавы цiхi гай —

Беларусь мая сiнявокая,

Беларусь мая, родны край

З дзяцiнства я iшоў да музыкi. Нават i сёння здаецца, што музыка мне гэткая ж блізкая, як і лiтаратура, паэзiя.

Я мог бы стаць кампазiтарам, калi б не вайна. Мне было тры гады, калi вайна пачалася. Страшны час: нас стралялi i палiцаi, i немцы-чужынцы — бацька быў у партызанах. А маме 24 гады, i на руках трое дзяцей: я з 1938 года, брат з 1940-га, сястра з 1941-га... I мама нас выратавала, мы i ад немцаў уцяклi, i ад палiцаяў. Памятаю, недзе ў канцы 42-га года на свiтаннi на канi нас перавезлi ў партызанскi лес. I да вызвалення Беларусi ў лесе, у балоце хавалiся ад немцаў — як i iншыя партызанскiя сем’i. Пасля, у 1944 годзе, вярнулiся ў сваю вёску — яна яшчэ жывая была. Мы зайшлi ў хату... Было гарачае, спякотнае лета, немцы адступалi — далi трасiруючымi кулямi па хатах. А стрэхi саламяныя... Хата наша гарэла на вачах. Мы ўцяклi: каля свiрна былi ямы, дзе бралi жвiр, пясок на будоўлю, — там схавалiся, адсядзелiся... Але засталiся без нiчога.

Бацька партызанiў у атрадзе iмя Варашылава, быў знаёмы з Васiлём Iванавiчам Казловым. Пасля вызвалення Беларусi ён прапанаваў бацьку iсцi да яго шафёрам. Два гады (1944—46) бацька яго вазiў, сям’я жыла ў Мiнску... Але вясковец, селянiн, калгаснiк — ну што яму ў горадзе рабiць? Паехалi ў родную вёску, бацька стаў будавацца.

Навальнiцамi

Лозы нiцыя

Прытуляюцца да зямлi,

Дзе i мы з табой

Пад крынiчныя

Звоны сiнiя ўзраслi

Да песнi я цягнуўся з маладых гадоў: бацька на балалайцы iграў, мама спявала, танцавалi яны здорава. Песня — i народная песня, i песнi Дунаеўскага, Макраусава, Захарава, Блантэра — усё гэта было ў iх у сэрцах i на вуснах. Цяжка жылося, не было хлеба, грошай — нас ратавала бацькава i матчына песня.

З тых гадзiн, з тых часоў, з той пары я iшоў да песнi.

Яшчэ да вайны ў нас быў чырвоны патэфон i больш за сотню пласцiнак: i частушкi, i народныя песнi, i арыi з опер. З трох гадоў я помню арыю iндыйскага госця з оперы «Садко» Рымскага-Корсакава.

— Арыi з опер — у даваеннай вёсцы?

— Бацька вельмi любiў музыку, i гэта дапамагала яму жыць. Ён у 12 гадоў застаўся круглым сiратой: дзве сястры, цётка паралiзаваная — ён, малы, працаваў як дарослы. Усё ўмеў рабiць: пашыць футра i боты, пабудаваць хату, выкапаць калодзеж, пакрыць страху...

— Вы ж, мабыць, таксама вясковую работу ведаеце?

— Усё ўмеў рабiць: i касiць, i дроў насекчы, i падпалiць у печы, i карову падаiць... Па хатняй гаспадарцы ўпраўлялiся мы, дзецi: я з братамi Жэнем i Iванам, сястра Iна.

— Уладзiмiр Iванавiч, можа, i зараз захаваўся той даваенны чырвоны патэфон, якi даваў вам першыя ўрокi музыкi?

— На жаль, яго палiцаi ў вайну забралi... Але бацька — хоць i не танная была рэч — зноў купiў патэфон. Помню, мацi як пачуе музыку — усё кiдае: «Хоць полечку станцую!» Нi клуба не было, нi дарогi людскай, нi лавачкi — усё спалена. Але як танцавала мама прама па пясочку — Божа мой, гэта раман: па насычанасцi, па зместу, па думцы. Перад вачыма стаiць, як мама танцуе: як уздыхне, як падпяе, як гляне, як падскочыць, як уздрыгне... Колькi шчасця было ў маладых вачах, колькi радасцi: перамаглi, вайна скончылася, танцуем. Ну, хлеба няма — але пражывём. Бульбу гнiлую на полi збiралi, сушылi i праснакi-блiны пяклi. Як гарачыя — дык яшчэ нiчога, нам смачнымi здавалiся. А астынуць — як смала. Пахлi гнiллю.

— Першы ўспамiн — музыка. А як вы да вершаў прыйшлi, Уладзiмiр Iванавiч?

— Вершы нараджалiся разам з музыкай... З паху габляваных дошак, сасновай смалы, пiлавiння. З таго, як рыкае кароўка i мама яе доiць — як малачко звонка струменiцца ў вядзерцы. З гукаў ражка пастуха Iвана Свiрыдовiча...

— Як «смачна» вы расказваеце!

— Адсюль iшла музыка — адсюль iшла i паэзiя. Мне было лягчэй стаць паэтам: музычнай школы паблiзу не было... Але прафесiйным кампазiтарам стаў мой сын, добрыя музыканты мае ўнукi.

— На гармонiку вы навучылiся iграць, як марылi ў дзяцiнстве?

— Навучыўся iграць ужо ва унiверсiтэце. Пасля першага курса паехаў на цалiнныя землi ў Казахстан, зарабiў грошай. I не касцюм купiў, якога не было, не чаравiкi, якiх таксама не было. Купiў маленькi акардэон. Аддаў за яго палову грошай, што зарабiў за чатыры месяцы... I пачаў вучыцца iграць на акардэоне. Я спяваў у хоры БДУ, якiм кiраваў Iлья Яфiмавiч Клiёнскi (потым ён з Роўдам працаваў у хоры радыё). Вучыўся кампазiцыi ў Пукста, потым у Генрыха Вагнера...

— Але ведаюць вас усё ж як паэта-песеннiка...

— Пётр Мiронавiч Машэраў гаварыў мне, што «Люблю цябе, Белая Русь» — яго любiмая песня.

Тут трэба ля гэтых азёр

нарадзiцца,

I слухаць гаворку, i бачыць зару,

Каб сэрцам i доляй навек

прычасцiцца

К табе, мая чыстая Белая Русь.

Я рады, што людзi падтрымалi менавiта мой варыянт гiмнавага тэксту. Дзесяткi, дзесяткi тысяч галасоў...

— Якi для вас як для паэта самы каштоўны камплiмент?

— Аднойчы па радыё прагучала заяўка: перадайце народную песню «Зорачка мая», музыка Захлеўнага, словы Карызны, у выкананнi Навуменкi i Раманскай... Найвялiкшы камплiмент — калi мая песня ўспрымаецца як народная.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён марыў стаць кампазiтарам — ды вайна перашкодзiла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика