Росту злачыннасцi ў сувязi з амнiстыяй у Беларусi не будзе
Iнтэрфакс
Абвалу злачыннасцi ў сувязi з амнiстыяй адбываючых пакаранне зняволеных не будзе, заявiў у iнтэрв’ю «Iнтэрфаксу» ў панядзелак начальнiк галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку i прафiлактыкi МУС Мiкалай Хiнко.
Паводле яго слоў, працэс амнiстыi, якi закончыцца 17 студзеня наступнага года, закране каля 40 працэнтаў адбываючых розныя вiды пакаранняў асоб. У той жа час з месцаў пазбаўлення волi будзе вызвалена каля 7 тысяч зняволеных. Начальнiк упраўлення падкрэслiў, што супрацоўнiкi органаў унутраных спраў не чакаюць у гэты час росту злачыннасцi, «хоць аб’ём работы ў праваахоўных органаў на гэты перыяд значна павялiчваецца». У першую чаргу, адзначыў ён, «пад амнiстыю трапяць толькi зняволеныя, якiя сапраўды выправiлiся i даказалi гэта сваiмi паводзiнамi i працай». Акрамя таго, усе вызваленыя з месцаў пазбаўлення волi абавязкова рэгiструюцца ў органах мiлiцыi па месцы жыхарства. У адносiнах да былых зняволеных вырашаецца таксама пытанне прапiскi, а мясцовымi гарвыканкамамi — працаўладкавання. У той жа час, паводле даных статыстыкi, каля 20 працэнтаў асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў папраўчых калонiях, вяртаюцца ва ўстановы пенiтэнцыярнай сiстэмы праз нейкi час за ўчыненне новых злачынстваў. Пры гэтым кожны чацвёрты з iх трапляе зноў у калонiю на працягу першага года пасля вызвалення, паведамiў начальнiк упраўлення.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абвалу злачыннасцi ў сувязi з амнiстыяй адбываючых пакаранне зняволеных не будзе, заявiў у iнтэрв’ю «Iнтэрфаксу» ў панядзелак начальнiк галоўнага ўпра |
|